Кагнiтыўны патэнцыял беларускiх фразеалагiзмаў.
УВОДЗІНЫ На прыканцы 20 ст. у межах кагнітывізму – напрамку навукі, які вывучае розум чалавека, яго мысленне і ментальныя працэсы, узнікла кагнітыўная лінгвістыка. Гэты кірунак у мовазнаўстве вывучае мову як адмысловую кагнітыўную здольнасць, магчымасць апрацоўкі інфармацыі пра свет пры дапамозе мовы. Кагнітыўная лінгвітыка цесна звязана з цэлым комплексам дысцыплін: філасофіяй, псіхалогіяй, лінгвістыкай, культуралогіяй і інш. Інтэграцыя гэтых дысцыплін у межах кагнітыўная лінгвістыкі адкрывае шырокія перспектывы ў даследванні мовы ва ўсіх разнастайных і шматгранных сувязях яе з чалавекам і яго пазнавальнымі здольнасцямі. На сённяшні дзень яскрава прасочваецца імкненне зразумець сутнасць моўнай камунікацыі: як пры дапамозе мовы перадаецца думка, як у мове адлюстроўваюцца культурна-нацыянальныя і індывідуальна-асабістыя ўяўленні пра свет. Таму, абраная намі тэма даследвання з’яўляецца вельмі актуальнай. Мы вырашылі разгледзіць фразеалагічныя адзінкі ў гэтым аспекце таму, што фразеалагізмы выяўляюць характэрныя асаблівасці быту, культуры, звычаяў пэўнага народа ці якога-небудзь канкрэтнага рэгіёна, вылучаюць спецыфічныя рысы, характэрныя для той ці іншай этнічнай групы і рысы, што аб'ядноўваюць людзей пэўнай тэрыторыі. У дадзенай працы мы імкнуліся прасачыць як выяўляецца думка, вопыт, розум народа і індывідуума праз фразеалагічныя адзінкі. Мы падрабязна разгледзелі фразеалагізмы з кампанентмі бацька, маці і фразеалагізмы з кампанентмі гендэрнай семантыкі. На сучасным этапе развіцця навукі даследванні ў рэчышчы кангітыўнай лінгвістыкі не вельмі шматлікія, таму матэрыял курсавой працы можа выкарыстоўвацца ў далейшым даследаванні сувязі мовы і культуры народа на чым і грунтуецца практычная каштоўнасць дадзенага даследавання. Такім чынам, аб’ект нашага даследавання – фразеалагічны фонд беларускай мовы. Прадметам даследавання з’яўляюцца фразеалагізмы з кампанентмі бацька, маці і фразеалагізмы з кампанентмі гендэрнай семантыкі. Мэтай працы з’яўляецца вывучэнне спосабаў выражэння этнічнай культурнай спецыфікі праз фразеалагічныя адзінкі, аналіз дадзеных адзінак з кампанентмі бацька, маці і кампанентмі гендэрнай семантыкі. Пастаўленая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач: 1. Разгледзець асноўныя тэарытычныя палажэнні кагнітыўнай лінгвістыкі; 2. Разгледзець фразеалагічны фонд беларускай мовы ў кагнітыўным аспекце;; 3. Правесці выбарку фразеалагічных адзінак з кампанентмі бацька, маці і кампанентмі гендэрнай семантыкі. 4. Вылучыць асаблівасці ўзаемасувязі культуры і мовы ў выбраных фразеалагізмах. Для вырашэння пастаўленых задач намі выкарыстоўваліся наступныя метады: • вывучэнне і аналіз тэарытычных крыніц; • аналіз фразеалагічнага фонда; Уводзіны Раздзел 1 Кагнiтыўны падыход да аналiзу фразеалагiчных рэсурсаў 1.1. Кагнiтыўная лiнгвiстыка як навука. Мэты i задачы, аб'ект i прадмет кагнiтыўных даследаванняў 1.2. Кагнітыўная арыентацыя фразеалагічных даследванняў Раздзел 2 Кагнітыўны патэнцыял беларускіх фразеалагізмаў 2.1. Фразеалагізмы з кампанентамі бацька, маці ў кагнітыўным аспекце 2.2. Фразеалагiчныя адзiнкi з кампанентамі гендэрнай семантыкi ў кагнiтыўным аспекце Заключэнне Спіс літаратуры 33 4 4 9 16 16 20 23 24 9 9 8 1. HOMO LINGUALIS В КУЛЬТУРЕ: Монография / В.А.Маслова. – Витебск: издательство УО «ВГУ имени П.М.Машерова», 2004 – 214с. 2. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн., 1978. 3. Гумбольдт В. фон. Избранные труды по языкознанию. М.,1984 4. Казакова І.В. Беларускі фальклор: курс лекцый / І.В.Казакова. - Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. – 73с. 5. Киселёв И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. / И.А.Киселёв – Мн.: Нар. Асвета, 1991. – 192с. 6. Кобозева И.М. Лингвистическая семантика: Учебник. Изд.2-е. – М.: Едиториал УРСС, 2004. – 352с. 7. Ковшова М.Л. Культурно-национальная специфика фразеологизмов (когнитивные аспекты): Дис. канд. филол. наук / М.Л. Ковшова - М.,1996. 8. Кубрякова Е.С. Части речи в когнитивной точки зрения / Е.С. Кубрякова – М.,1997. — 238с. 9. Лепешаў І.А. Слоўнік беларускіх прыказак / І.А. Лепешаў, М.А. Якаўцэвіч. – Мн.: Бел.наука, 2002 – 511с. 10. Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 1998. 11. Маслова В.А. Когнитивная лингвистика: учеб.пособие / В.А. Маслова. – 3-е изд., перераб. и доп. – Минск:ТетраСистемс,2008. – 272с. 12. Мудрыя дарадцы: Прыказкі і прымаўкі. / Уклад. А.У.Янголь – 2-е выд., дапрац. – Мн.:Юнацтва, 1983. – 94с., іл. 13. Общее языкознание. Хрестоматия. Сост. Б.И.Косовский. Под. ред. А.И.Супруна. Минск, “Вышэйш. школа”, 1976. 14. Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства: Дапам./ В.І.Рагаўцоў. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 184с. 15. Прыказкі і прымаўкі: У 2-х ч.:Мн.,1976. (серыя “Беларуская народная творчасць”) 16. Рапановіч Я. Н. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. / Я.Н.Рапановіч - 2-е выд., дап. і перапр. Мінск, «Вышэйш. школа», 1974. 384 с. 17. Русско-белорусский словарь: В 3т.:Около 110 000 слов / АН Беларуси, Ин-т языкознания им. Я.Коласа; 4-е изд., испр. и доп. – Мн.:БелЭн, 1993. – 735с. 18. Садоўская А.Л. Кагнітыўная арыентацыя фразеалагічных даследаванняў // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып.8 / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.,2009. – С. 141-145. 19. Садоўская А.Л. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі // Роднае слова. – 2008. – № 2. – С. 42 – 46. 20. Янкоўскі Ф. Роднае слова. / Ф. Янкоўскі. Пад рэд. М.Яўневіча. Мн., “Вышэйш. школа”, 1972. Похожие работы:
Поделитесь этой записью или добавьте в закладки |
Полезные публикации |