Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус
| Категория реферата: Топики по английскому языку
| Теги реферата: реферат рф, бесплатные шпаргалки по праву
| Добавил(а) на сайт: Карманов.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. Паэт гаворыць так:
Я не знаю, удаўся ў каго я такі:
Цягне дзіўная сіла мяне да ракі.
Цэлы дзень у прадоннях крынічных віроў
Бачу гульні язёў, чуйны сон шчупакоў.
Сваімі настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Пятруся Броўку. Першы зборнік “Майская просінь” выйшаў у 1960-тым годзе, сюда ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусім юначымі вершамі былі “Дрэва”, “Кастрычнік”, “Ластаўкі” і іншыя. Вылучаецца верш “Я іду”, галоўны герой – незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікае захапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш за ўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты успрымання, упэўнасцю ў сваіх магчымасцях зрабіць добрае. І сказана гэта не толькі за сябе – за цэлае пакаленне:
І паветра здаецца мядовым,
І нябесы чысцей і сіней.
Я іду дваццацігадовы,
І дзяўчаты глядзяць на мяне.
У вершы “Я хачу прайсці” высказана імкненне аўтара заглянуць у будучыню, сцвердзіць асноўныя прынцыпы творчасці і найпершы з іх – арганічную сувязь са сваім народам і краем, быць на пярэднім рубяжы жыцця і змагання:
Я хачу прайсці па зямлі,
Каб мне людзі сэрцы адкрылі.
Слёзы шчасця і мазалі
Па-братэрскі са мной падзялілі.
З першых публікацый у прэсе адчуваўся самабытны талент Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляцца грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разам з тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць. Тут знойдзем творы, напісанныя больш сталым дасведчаным у сакрэтах майстэрства: “Полаччына”, “Палеская балада”, “Полацкая балада”, “Вочы сінія-сінія”. Яны вельмі арганічныя для пачаткоўца, пераполненнага пачуццём любові да свайго краю, да горада, што стаў родным.
“Люблю сваю Полаччыну…”Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:
Тут азёры, як неба, сініяЎ чаротах чароды гусіныя,
А на дне Млечным Шляхам свецяццаТрапяткія гурты язіныя.
Тут, у Полаччыне, хораша, галасіста спяваюць для закаханых салаў’і. І ўжо далей, крыху жартуючы, аўтар дадае:
Тут дзяўчыны ўсе – чарнабровыя,
На палях ільны двухметровыя…
Тут пад кожным курганам і каменем –
Ці быліна, ці казка чароўная…
Ён любіць сваю Полаччыну, свой родны кут так, як можна любіць толькі Радзіму. І калі адзін універсітэтскі жартаўнік, яго харошы сябар, пусціў па студэнцкім інтэрнаце эпіграму, Генадзь Бураўкін не крыўдаваў:
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: реферат группы, первый снег сочинение, сочинение рассказ.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата