Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус
| Категория реферата: Топики по английскому языку
| Теги реферата: готовые рефераты, шпаргалки по математике
| Добавил(а) на сайт: Krutov.
Предыдущая страница реферата | 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 | Следующая страница реферата
У вершы «Малітва», які датуецца 1995-м годам, аўтар-патрыёт звяртаецца да бога:
Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё наўкол ідзе на злом,
Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасцю,
Спакоем
І цяплом!
Цыкл вершаў «Брагінская вясна – 1986» прысвечаны аварыі на ЧАЭС. Пасля «чарнобальскай начы» паэт змяняе свой погляд на навуку і, увогуле, на людзей і жыццё. У кожным з гэтых вершаў паміж радкоў Г. Бураўкін задае пытанне: «А ці будзем мы жыць?!» І ў адным з гэтых твораў сам на яго і адказвае, што жыць мы будзем, але
Будзе, будзе да скону
Мне Чарнобыль балець…
Паэзія Г. Бураўкіна ахоплівае новыя тэмы, з кожным напісаным радком робіцца ўсё больш глыбока-псіхалагічнай (вершы «Пакуль жывы», «Чаму павінен плакаць чалавек…», «Удача…»), абагачаецца новымі думкамі, новымі падыходамі да раскрыцця старых тэм. Так, напрыклад, новы падыход да тэмы кахання лёгка заўважыць у вершы «Непрыгожых жанчын не бывае», у якім аўтар гаворыць, што нельга злічыць усіх прыгажунь вакол нас і тлумачыць назву твора такім чынам:
Непрыгожых жанчын не бывае.
Проста шмат невідушчых мужчын.
Настала пара цвяроза і разумна разабрацца ў праблемах часу, нашага веку, нашай гаспадаркі, нашай душы. Паэзія Генадзя Бураўкіна думае, разважае, сеючы разумнае, вечнае:
Якое шчасце —
Жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
І мець сям'ю, работу і сяброў!
Якое шчасце —
Жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
І наліваць вадой крынічнай чайнік,
І ў садзе лісце прэлае паліць!
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: реферати українською, англия реферат, экзамен.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 | Следующая страница реферата