Великое княжество Литовское
| Категория реферата: Рефераты по истории
| Теги реферата: реферат на тему народы, реферати українською
| Добавил(а) на сайт: Zheldin.
1
УТВАРЭННЕ ЛІТОЎСКА-РУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ
1. Найстаражытнейшыя звесткі пра побыт літоўцаў.
Нягледзячы на суседства з Руссю, літоўскае племя вельмі позна становіцца
вядома рускім летапісам. Праўда, яшчэ Св. Уладзімір хадзіў ваяваць на
ятвягаў, але летапісец паведамляе пра гэта вельмі сціпла. Толькі к канцу 12
ст. найменне літоўцаў часцей сустракаецца ў нашых летапісах. У пачатку 12
ст. літоўцы часам рабілі набегі на землі суседняга Полацкага княства. У той
жа час галіцка-валынскія князі ў выніку шэрага паходаў у ятвяжскую зямлю
пакарылі ятвягаў і імя іх у хуткім часе знікла. Толькі каля сярэдзіны 13
ст. сярод літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да ўтварэння дзяржавы.
Доўгі час літоўскае племя жыве ў даволі першабытных умовах побыту. Яно
падзялялася на некалькі асобных плямён; прусы, уласна літва (у б. Віленскай
губ.), жмудзь (у б. Ковенскай губ.), летгала (латышы), корсь (куроны ў
Курляндыі) і, нарэшце, ятвягі. Усе гэтыя плямёны жылі ва ўмовах радавога
ладу, маючы шматлікіх радавых старэйшын. Наш летапіс і старажытныя
літоўскія хронікі называюць гэтых старэйшын князямі, налічваюць часам
многія дзесяткі іх. Гэтыя князі карысталіся павагай літоўцаў і астатняе
насельніцтва было ў іх падначаленні.
Ні гандлем, ні рамёствамі літоўцы не займаліся і нават не мелі паселішчаў
гарадскога тыпу. Яны жылі ў лясах, у бедных хацінах, займаліся
земляробствам або бортніцтвам. Культурнае развіццё іх было вельмі
невысокае. Звесткі пра рэлігію літоўцаў захаваліся ў больш позніх
пісьменнікаў. Гэтыя ,звесткі надаюць літоўскай рэлігіі характар стройна
выпрацаваных рэлігійных уяўленняў .Але ў гэтых звестках ёсць нямала
домыслаў болып позняга характару. Літоўская рэлігія вызначалася такой жа
прымітыўнасцю, як і ўвесь побыт Літвы. Яны верылі ў Перкуна, бога грому і
маланкі. Наогул яны пакланяліся сілам прыроды. Яны шанавалі вужоў і
насякомых, любілі варажбу, пакланяліся духам прыроды. Літоўцы мелі жрацоў, але расказы болып позніх пісьменнікаў пра значэнне жрэцкага элемента Літвы
з'яўляюцца болыпай часткай выдуманымі.
2. Міндоўг і ўтварэвве дзяржавы. Каля сярэдзіны 13 ст.
ў асяроддзі літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да аб'яднання. Цяжка
вытлумачыць прычыну гэтага імкнення, але штуршком яму паслужылі, відаць, ваенныя абставіны. У паходах на Полацк або з полацкімі князямі літоўцы
павінны былі навучыцца аб'ядноўваць свае дробныя атрады пад кіраўніцтвам
аднаго з князькоў. Для таго, каб адбівацца ад нападаў галіцкіх князёў, ім
даводзілася выкарыстоўваць такія самыя сродкі. У самым пачатку 13 ст. на
Балтыйскім узбярэжжы з'яўляюцца два нямецкія ордэны крыжакоў. Адзін
пасяліўся па запрашэнні мазавецкага князя сярод прусаў, другі — Лівонскі, ордэн — замацаваўся каля вусця Зах. Дзвіны. Абодва ордэны атрымалі
благаславенне ад папы сілай зброі распаўсюджваць хрысціянства. Гэта
прадракала пакаранне і няволю для літоўцаў. Прусы былі вельмі хутка
заняволены. Лівонскі ордэн замацаваўся сярод латышоў, скараючы іх і
пагражаючы Літве і Жмудзі.
Усе гэтыя абставіны навялі на думку аднаго з вельмі прадпрымальных
князькоў Міндоўга пачаць справу стварэння дзяржавы для барацьбы з ворагамі.
Магчыма, у яго былі папярэднікі. Літоўскія летапісы змяшчаюць цэлы шэраг
паданняў, але ўсе гэтыя апавяданні не маюць характару верагоднасці.
Міндоўгу давялося вытрымаць вельмі моцную барацьбу, прычым ён паказаў сябе
дасведчаным палітыкам. Мы бачым яго на чале ўласна Літвы, з горадам Кернаў.
Ён захоплівае суседнія рускія землі і нават сваю сталіцу пераносіць у
Наўгародак (цяпер Навагрудак). Ён наогул імкнуўся падмацаваць сябе сіламі
рускага насельніцтва. У Полацку к гэтаму часу спынілася мясцовая дынастыя і
на полацкім стале мы ўжо бачым пляменніка Міндоўга Таўцівіла. Міндоўгу было
цяжка справіцца з галіцкімі князямі, якія нават стварылі супраць Міндоўга
моцную кааліцыю, аб'яднаўшы з сабой Лівонскі ордэн і падняўшы супраць
Міндоўга Таўцівіла. Тады Міндоўг увайшоў у зносіны з Лівонскім магістрам, прыняў хрышчэнне і нават быў каранаваны папскім прадстаўніком як кароль
літоўскі. Галіцыйская кааліцыя разбілася. Акрамя таго, ён увайшоў у сувязь
з галіцкімі князямі пры пасрэдніцтве свайго сына Войшалка. Апошні быў
князем у Слоніме і Ваўкавыску. Дзякуючы ўплыву Войшалка, адбыўся мір з
галіцкімі князямі. Сам Войшалк, хрышчаны паводле праваслаўнага абраду, пайшоў у манастыр.
Такім чынам, Міндоўг у моцнай ступені апіраўся на падтрымку ордэна. Ён
нават падараваў ордэну частку сваіх зямель, у тым ліку і Жмудзь. хоць
жмудзіны і не пусцілі да сябе рыцараў. З'яўленне немцаў на літоўскіх землях
стала выклікаць незадавальненне. Пачаліся паўстанні, на чале якіх стаў
Міндоўг, ператварыўшыся зноў у дбайнага язычніка. Аднак узвышэнне і
палітыка Міндоўга выклікалі супраць яго змову яго ж родзічаў. У 1263 г. ен
быў забіты разам з двума сваімі сынамі —князямі Транятай і Доўмантам. Пасля
смерці Міндоўга пачаліся смуты ў асяроддзі яго родзічаў і ўзаемнае іх
знішчэнне. Сын Міндоўга Войшалк, якога падтрымлівалі рускія гарады, княжыў
некаторы час і жорстка расправіўся з ворагамі бацькі, але потым зноў пайшоў
у манастыр. Княжанне Міндоўга заклала асновы дзяржавы, складзенай з Літвы і
суседніх рускіх абласцей. Палітыка Міндоўга ўжо намячала шляхі наступнай
палітыкі літоўскай дынастыі. Міндоўг вагаўся ў выбары паміж крыжакамі і
каталіцтвам з іх заходняй культурай і паміж рускімі абласцямі з іх усходняй
культурай. Нешматлікае літоўскае племя, прычым мала культурнае, у гэтым
выбары значэння ае мела. У канчатковым выніку Міндоўг, не бёз уплыву свайго
сына Войшалка, на першы план вылучыў сувязі з беларускімі землямі, гэта
вызначыла далейшую палітыку наступных князёў.
3. Гедзімін I Альгерд. Княжанне такіх выдатных асоб, як Гедзімін (памёр у
1341.) і Альгерд (памёр у 1377), бліскуча выканала задачу, пастаўленую
Міндоўгам. Яны канчаткова аб'ядналі пад сваёй уладай усе літоўскія плямены, змацавалі з новай дзяржавай Жмудзь, нарэшце, пашырылі сваю ўладу на ўсе
заходнярускія землі. Полацк з 1307 г. канчаткова перайшоў ва ўладу
папярэдніка Гедзіміна — Віценя; некаторы час тут яшчэ сядзелі падручныя
князі ў якасці правіцеляў (апошнім быў князь Андрэй, старэйшы сын Альгерда, які удзельнічаў у Кулікоўскай бітве). Мінскія князі перайшлі ва ўладу Літвы
ў першыя гады 14 ст.; прыблізна ў той самы час упала самастойнае значэнне і
турава-пінскіх княстваў. Альгерд ажаніўся яшчэ пры жыцці свайго бацькі
Гедзіміна з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Яраслава Васілевіча і
такім шляхам атрымаў права на гэта княства. Альгерд умацаваў свой уплыў і ў
Смаленску. хоць канчатковае падпарадкаванне апошняга належыць ужо Вітаўту.
Княствы, якія былі па-за межамі гэтай тэрыторыі, г. зн. Валынь, Кіеў і
Чарнігава-Северскія землі, таксама падпарадкоўваліся і далучаліся да
Літоўска-Рускай дзяржавы пры Альгердзе.
Альгерд і Гедзімін з'яўляюцца сапраўднымі заснавальнікамі Літоўска-Рускай
дзяржавы. Яны паклалі пачатак той сувязі, якая стала аб'ядноўваць Літву і
беларускія вобласці. Далучэнне беларускіх зямель не было прымусовым. Гэта
было далучэнне са згоды насельніцтва з прычыны відавочнай палітычнай выгады
такога саюзу. Гедзімін; здаецца, першы стаў называць сябе князем не толькі
літоўскім, але і рускім і нават сталіцу з літоўскіх Трокаў перанёс у
новапабудаваны горад на беларускай тэрыторыі — Вільню. Ужо Гедзімін
стараўся надаць трывалую спайку новай дзяржаве. Ён імкнуўся да развіцця
прамысловасці і гандлю. Альгерд у сваёй дзейнасці апіраўся галоўным чынам
на рускі элемент, і рускія землі занялі ва ўрадавай сістэме Літоўска-Рускай
дзяржавы дамінуючае становішча.
Калі Літва падпарадкавала сабе беларускія княствы, то на яе баку была
ваенная сіла. Але літоўцы і суседнія беларускія княствы былі добра знаёмыя
адзін з адным у выніку папярэдніх зносін. Адносіны гэтыя былі больш мірнага
характару, чым варожага. Таму рускае насельніцтва ахвотна падпарадкоўвалася
ўладзе літоўскіх князёў, якія бралі пад сваю ахову ад моцных суседзяў і
спынялі міжусобную барацьбу. Да таго ж у абедзвюх заходнярускіх землях
рускі княжацкі род спыніўся (Полацкая зямля), іншыя ж (Турава-Пінская
вобласць, северскія княствы) так раздрабіліся, што ўладальныя князі
ператварыліся ў простых вотчыннікаў, памешчыкаў; княствы іх страцілі
характар дзяржавы, ператварыліся ў маёнткі, часам вельмі дробныя. У выніку
літоўцы з'явіліся не як заваёўнікі, а як элемент, што ўносіў пэўны трывалы
правапарадак у народнае жыццё. Само аб'яднанне Літвы і Русі з'яўлялася
вынікам не заваявання, але добраахвотнага падпарадкавання беларускіх
абласцей Літве. Літоўскія князі не ўносілі нічога новага ў жыццё рускіх
абласцей. Сярод агромністай большасці літоўскіх язычнікаў было ўжо нямала і
праваслаўных. Рэлігійная цярпімасць была асновай палітыкі літоўскіх князёў.
Малакультурныя літоўцы хутка падпарадкаваліся беларускаму ўплыву. Наглядным
доказам таму служыць ужыванне беларускай мовы ў дзяржаўных актах таго часу.
3 гэтага факта ясна, што беларуская мова была ў той час мовай вышэйшых
класаў у самой Літве. Сапраўды, нават і вялікія князі не толькі былі
пісьменныя на гэтай мове, але і карысталіся ёй у дамашнім ужытку. Удзельныя
князі Гедзімінавічы, якія атрымалі ўдзелы ў рускіх абласцях, прымалі
праваслаўе, жаніліся з рускімі і многія з літоўскіх князёў былі гарачымі
прыхільнікамі праваслаўнай веры. Нават сярод вялікіх князёў праваслаўе
пачало зацвярджацца: Альгерд прыняў яго і двойчы быў жанаты з рускімі
князёўнамі (віцебскай Марыяй і цвярской Юліянай), Вітаўт, цесць вялікага
князя маскоўскага, таксама быў праваслаўным да пераходу ў каталіцтва;
сцвярджаюць, што і зацяты потым праваднік каталіцызму Ягайла ў маладосці
вызнаваў тую ж веру і меў у хрышчэнні імя Якава.
4. Велікаквяжанне Вітаўта. Іншае становішча склалася, калі велікакняжацкі
прастол заняў сын Альгерда Ягайла. Ён быў сынам цвярской князёўны Юліяны і, відаць, у маладосці вызнаваў праваслаўе. Аднак з прычыны часткова
самалюбства, часткова гіалітычных меркаванняў Ягайла прыняў прапанову
польскіх паноў ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай і ўскласці на сябе
карону Пястаў. Палякі, аднак, ставілі вельмі важныя ўмовы: прыняцце Ягайлам
каталіцтва і хрышчэнне паводле каталіцкага абраду ўсіх ягайлавых падданых.
Ягайла хрысціўся, хрысціў язычніцкую Літву і Жмудзь. За Ягайлам пайшлі
ўслед шматлікія князі Гедзімінавічы, многія з якіх пры гэтым здрадзілі
праваслаўю. Пра ўвядзенне каталіцызму ў рускіх абласцях не магло ісці і
размовы. Але з пранікненнем каталіцызму для праваслаўнай рэлігіі ўзнікла
сур'ёзная небяспека. За рэлігійным пытаннем само сабой паўстала пытанне аб
пераважным значэнні польскай нацыянальнасці. Нарэшце, акт уніі з Польшчай
1386 г. пагражаў небяспекай і самому самастойнаму існаванню Літоўска-Рускай
дзяржавы. Аднак Ягайла сустрэў рашучы адпор свайго дваюраднага брата
Вітаўта. Бацька Ягайлы быў вялікім князем Літвы і Русі. Але суправіцелем
яго быў малодшы брат Кейстут.Браты жылі вельмі дружна і падзялілі паміж
сабой кіраванне такім чынам, што Альгерд кіраваў рускімі абласцямі, а
Кейстут, перакананы язычнік, кіраваў літоўскімі землямі, дзе ен карыстаўся
павагай. Пасля смерці Альгерда пачаўся кароткі перыяд сувравіцельства
Ягайлы і Кейстута. Але пляменнік не мог прымірыцца з суправіцельствам
уплывовага Кейстута. Пачалася барацьба, у якой састарэлы Кейстут быў
пазбаўлены жыцця Ягайлам. Месца Кейстута заняў яго сын Вітаўт. Але паміж
дваюраднымі братамі пачалася шматгадовая барацьба; пакуль, нарэшце, Вітаўт
не прымусіў Ягайлу прызнаць сябе вялікім князем літоўскім (1395) і прынёс
прысягу Ягайлу, як каралю польскаму. Такім чынам. з фармальнага боку
Літоўска-Руская дзяржава апынулася ў васальнай залежнасці ад Польшчы.
Зрэшты, гэта васальная залежнасць была ў хуткім часе (1401 г.) замейена
актам уніі паміж Літвой і Польшчай.
Велікакняжанне Вітаўта — найважнейшы перыяд у стварэнні Літоўска-Рускай
дзяржавы. Вялікі князь вызначаўся глыбокім дзяржаўным розумам, незвычайнай
энергіяй і ўмеў паставіць сваю палітыку ў адносінах абласцей так, што
карыстаўся шырокай папулярнасцю сярод насельніцтва. Гэта быў выдатны
арганізатар дзяржавы, якая зноў складвалася, валодаў пры гэтым годнасцю
мудрара і храбрага палкаводца. Асноўнай мэтай яго палітыкі было стварэнне
самастойнай Літоўска-Рускай дзяржавы і прымірэнне дзвюх пануючых у ёй
нацыянальнасцей. Яго дзейнасць пакінула ў насельніцтва такі глыбокі след, што і ў наступны перыяд усе распараджэнні і пастановы Вітаўта карысталіся
высокім аўтарытэтам. Вітаўт перш за ўсё імкнуўся замацаваць дзяржаву, якая
складалася з разнародных частак. Так, ён выдаляе князёў з удзелаў нават
там, дзе яны адыгрывалі ролю намеснікаў вялікага князя, і перадае кіраванне
ў гэтых землях мясцоваму вечу,замацоўваючы свае распараджэнні выдачай
асобых дарчых грамат, якія з'яўляліся мясцовымі хартыямі. Так, пры ім
канчаткова былі выдалены ўдзельныя князі з зямель Полацкай і Віцебскай. На
тых жа падставах ён далучыў да Літоўска-Рускай дзяржавы Смаленскую зямлю.
Гэтыя ўстаўныя граматы Вітаўта потым пацвярджаліся яго пераемнікамі
(арыгіналы да нас не дайшлі) і складалі да пачатку 16 ст. асноўныя
канстытуцыйныя законы дзяржавы. Удзельныя князі былі часткова пазбаўлены
сваіх сталоў, часткова атрымалі княствы, якія не мелі палітычнага значэння, як, напр.. у Северскай зямлі.Пацвярджэнне спрадвечных правоў насельніцтва, высокая
павага да беларускай нацыянальнасці, адсутнасць рэлігійных ганенняў і нават
імкненне ўзняць прэстыж праваслаўнай царквы зацвярджэннем асобнага ад
Масквы мітрапаліта ў Кіеве (ім быў вядомы сваёй вучонасцю Грыгорый Цамблак)
— усе
гэтыя ўмовы ў вышэйшай ступені спрыялі згуртаванню юнай дзяржавы і зрабілі
палітыку Вітаўта нацыянальнай і папулярнай.
У знешняй палітыцы Вітаўт канчаткова вызваліў Літву і Русь ад ворагаў, якія насоўваліся на іх. Гэта была складаная і цяжкая праца, якая ўвянчалася
доспехам. Прускі ордэн не задаволіўся прыняццем Літвой хрысціянства і, забыўшыся пра асцоўную задачу сваёй барацьбы — хрысціянскай пропаведзі, рыхтаваўся да грозных падзей. Вітаўт злучыўся з Ягайлам, таму што гэта была
агульная справа, і разбіў рыцараў пры Грунвальдзе. або Танебергу (1410 г.).
Паражэнне было настолькі моцнае, што ордэн распаўся. Вялікае княства
Літоўскае не ведала татарскага ўладарніцтва ў той ступені, у якой яго
зведала Русь усходняя. Але татары гаспадарылі ў паўднёвай Русі і былі
сілай, з якой трэба было лічыцца. Вітаўт спачатку даволі ўмела вёў палітыку
з татарамі, але паражэнне, якое ён пацярпеў пры Ворскле, паклала канец яго
памкненням на паўднёвы ўсход. Але і становішча арды было не такое, каб
націскаць на паўднёвую Русь. Таму татары фактычна пакінулі свае набегі на
паўднёвыя межы дзяржавы. На ўсходзе, у зносінах з Масквой, Вітаўт рассунуў
межы дзяржавы і нават некаторы чае трымаў у сферы свайго ўплыву Вялікі
Ноўгарад. Цяжэй было Вітаўту ўстанавіць свае адносіны ў Польшчы з прычыны
тэндэнцыі польскай дыпламатыі разглядаць Літву як дзяржаву, злучаную з
Польшчай. Дзейнасць польскай дыпламатыі была настолькі агрэсіўнай, што, скарыстаўшы паражэнне на Ворскле, яна падштурхнула Вітаўта заключыць у 1401
г. акт уніі з Польшчай. Праўда, гэты акт быў аслаблены Гарадзельскім
прывілеем 1413 г. Але адносіны Польшчы наводзілі Вітаўта на думку аб
канчатковым аддзяленні Літвы ад гэтай дзяржавы. Вітаўт усё жыццё выношваў
гэту мару, пакідаючы яе ажыццяўленне да найбольш зручната часу. Так, ужо ў
1398 г. ен заключае з Лівонскім ордэнам у Салінскім замку пагадненне, паводле якога Літва павінна стаць самастойнай дзяржавай, не звязанай з
Польшчай ні ў форме васальнага падначалення, ні ў форме уніі. Гэта ідэя
была папулярнай. Усялякага роду настойванні з боку Польшчы Вітаўт перадаваў
на суд падданых. Так, калі каралева Ядвіга, незадаволеная зместам мірнага
трактата Вітаўта з лівонскімі рыцарамі, напомніла яму пра яго васальнае
падданства Польшчы, то Вітаўт склікаў сойм у Вільні і атрымаў ад прысутных
аднагалосны адказ: «Мы не падданыя Польшчы, мы заўсёды былі вольныя; нашы
продкі ніколі не плацілі даніны палякам і мы не будзем плаціць і застанёмся
назаўжды пры сваіх вольнасцях».
Але Вітаўт, заняты ўмацаваннем дзяржавы, адкладваў канчатковае вырашэнне
пытання аб разрыве з Польшчай. Гэту дзейнасць ён распачаў у канцы свайго
вялікага княжання. Ён быў бяздзетны, між тым у Ягайлы былі сыны. А паводле
Гарадзельскага прывілея, Літоўска-Руская дзяржава, у выпадку смерці Вітаўта
бяздзетным, павінна была пераходзіць да Ягайлы і, наадварот, Польшча
павінна пераходзіць Вітаўту ў выпадку смерці. Ягайлы бяздзетным. Але абодва
былі тады ўжо вельмі паважанымі старцамі, і будучыня для Вітаўта была
яснай. Вітаўт у 1427 г. ўзнімае пытанне пра законнасць нараджэння сыноў
Ягайлы, але гэта далікатная справа была адхілена палякамі. Тады Вітаўт
уступае ў больш цесныя зносіны з імператарам Сігізмундам і атрымлівае ад
яго абяцанне прыслаць Вітаўту каралеўскі вянец, што азначала б акт поўнай
самастойнасці. Назначаны быў і з'езд у Луцку на Валыні ў 1429 г., куды
Вітаўт з'явіўся ў суправаджэнні бліскучай світы. Сюды прыбыў і германскі
імператар Сігізмунд. Калі тут зайшла гаворка аб прызнанні Вітаўта каралём, то польскія дыпламаты пачалі моцную барацьбу. У рэшце рэшт яны выехалі з
Луцка, за імі збег адтуль і Ягайла. Палякі звярнуліся нават да папы, які
стаў на іх бок і звярнуўся да Вітаўта з адпаведным угаворам. Пытанне пра
карону абмяркоўвалася на працягу многіх месяцаў, і ў верасні 1430 г. ў
Вільні быў прызначаны акт каранавання Вітаўта. Сігізмунд адправіў яму
карону, але палякі вырашылі яе перахапіць. Пасольства Сігізмунда не
асмелілася пры такіх акалічнасцях прабірацца ў Літву і вярнулася назад.
Шыкоўны з'езд, прызначаны для каранавання, на якім прысутаічалі Ягайла, вялікі князь маскоўскі і нават маскоўскі мітрапаліт Фоцій, пачаў паступова
раз'язджацца. Састарэлы Вітаўт быў надзвычай засмучаны, захварэў і памёр у
кастрычніку таго самага года ў прысутнасці Ягайлы і інш. ганаровых гасцей, якія яшчэ засталіся. Так скончылася спроба [каранацыі] Вітаўта. Вітаўт
імкнуўся стварыць самастойную Літоўска-Рускую дзяржаву, апіраючыся пры
гэтым на рускія вобласці і стварыўшы для апошніх, як мы бачылі, такія
ўмовы, якія прыцягвалі да яго рускае насельніцтва, нягледзячы на тое, што
ён здрадзіў праваслаўю і перайшоў у каталіцтва. Іншае становішча склалася
пасля смерці Вітаўта, калі Ягайла апынуўся распарадчыкам лёсаў дзяржавы.
Ягайла быў вядомы як прапаведнік каталіцызму. Сын рускай князёўны, ён, аднак, не карыстаўся папулярнасцю ў рускіх абласцях і баў там мала вядомы.
5. Барацьба пасля смерці Вітаўта. Пасля смерці Вітаўта (1430 г.) кароль
Ягайла прызначыў яго пераемнікам малодшага з Альгердавічаў Свідрыгайлу.
Гэты князь быў вядомы сваёй шматгадовай барацьбой з вял. кн. Вітаўтам. Калі
яшчэ ў 1392 г. Віцебскі ўдзел перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта
(да гэтага часу Віцебск знаходзіўся ў пажыццёвым валоданні жонкі Альгерда
Ульяны) і Вітаўт прызначыў свайго пляменніка Фёдара Васну, Свідрыгайла
раптоўна з'явіўся ў Віцебску, забіў Ф.Васну і пакняжыўся тут. Віцябляне
аказалі вельмі энергічную падтрымку свайму новаму князю, але ўсё ж ен не
мог утрымацца, быў выгнаны Вітаўтам і павінен быў уцячы з Віцебска. Пасля
доўгага бадзяння Свідрыгайла памірыўся з Вітаўтам і атрымаў ад яго ўдзел —
Северскую зямлю. Але адтуль з прычыны ўзнікшай нязгоды зноў уцёк (пасля
1403 г.), хоць пазней (з 1410 г.) зноў з'явіўся на Севершчыне і валодаў ёю
да смерці Вітаўта.
Прызнаючы пераемнікам вялікага князя Вітаўта такога ўпартага яго
антаганіста, Ягайла, відаць, меў на ўвазе, што новы вялікі князь будзе
прытрымлівацца іншай палітычнай праграмы і не будзе карыстаода падтрымкай
тых элементаў, якія так высока ўзнялі ўладу Вітаўта. Відаць, Ягайла
прызначэннем вялікім князем Свідрыгайлы хацеў выправіць тое, што было
страчана палякамі пры яго папярэдніку. Вітаўт, сын Кейстута, апіраўся
галоўным чынам на цэнтральную частку дзяржавы — уласна Літву і Жмудзь. Тут
ведалі яго, бацьку Кейстута, тут падтрымлівалі і яго сына. Свідрыгайла, ускраінны князь, быў добра вядомы ў Віцебску, на Севершчыне, Валыні і
Падоллі, але зусім невядомы літоўцам. Такім чынам, новы князь павінен быў
апірацца хоць і на шматлікі, але малазгуртаваны ўскраінны элемёнт. Аднак
усе гэтыя разлікі Ягайлы і яго польскіх дарадчыкаў аказаліся
непрадбачлівымі. Перш за ўсё на самога Свідрыгайлу цяжка было
паспадзявацца. Гэта быў чалавек вельмі здольны да кіпучай дзейнасці. але
маланастойлівы і ў моцнай ступені адданы п'янству. У былога ўдзельнага
князя, што ўдала ўзнімаў паўстанні многіх абласцей, не хапала ўмення
палкаводца, які б вёў вялікае войска. Але за гэтымі асабістымі якасцямі, магчыма, і невядомымі Ягайлу, стаялі прычыны, відаць, зусім нечаканыя для
палякаў. Свідрыгайла быў сапраўды вельмі папулярны сярод беларускага
насельніцтва. Між тым беларускія вобласці, асабліва найбольш знатныя
элементы іх насельніцтва, мелі шмат прычын для незадаволенасці існуючым
становішчам рэчау. Перш за ўсё была зусім яснай небяспека, што пагражала
рускай народнасці і вызнаваемвй ёю рэлігіі ад насоўвашія паланізму і
каталіцызму. Потым арыстакратычныя элементы, якія пераважалі ў рускіх
абласцях, — удзельныя князі і баяры — былі прыхільнікамі поўнай
самастойнасці дзяржавы.
Свідрыгайла аказаўся вельмі непрыдатным вялікім князем у адносінах да
палякаў і Ягайлы. Адначасова з прызначэннем яго вялікім князем польскія
гарнізоны занялі Падольскую зямлю і палякі запатрабавалі ўступкі Валыні.
Пры першым паведамленні пра заняцце палякамі Камянца Свідрыгайла прыйшоў у
лютасць, арыштаваў караля Ягайлу, які знаходзіўся ў Вільні і адпусціў яго
толькі тады, калі былі аддадзены распараджэнні пра вяртанне Падолля. Гэты
рэзкі ўчынак паказаў роўным чынам і настойлівасць і бестактоўнасць новага
вялікага князя; для палякаў стала ясным, што ад яго нельга чакаць ніякіх
уступак. Свідрыгайла неадкладна сабраў вялікае войска, якое блішчэла
шлемамі многіх удзельных князёў. адправіўся на Валынь і прымусіў Ягайлу
зняць аблогу Луцка.
Усім гэтым Свідрыгайла моцна раздражняў палякаў і. акрамя таго, сваёй
унутранай палітыкай ен узбройваў супраць сябе значную частку літоўцаў.
Сярод апошніх знайшліся змоўшчыкі, якія на чале з князем Сямёнам
Гальшанскім і братам Вітаўта ўдзельным князем старадубскім Жыгімонтам
Кейстутавічам напалі ў горадзе Ашмяны на Свідрыгайлу, захапілі ў палон яго
сям'ю і абвясцілі ад імя Ягайлы вялікім князем літоўскім Жыгімонта
Кейстутавіча. Усё гэта было зроблена з дапамогай і па ўказцы палякаў.
Свідрыгайла паспеў схавацца ў Полацку. 3 гэтага моманту (1432 г.) на
працягу двух гадоў Літоўска-Руская дзяржава знаходзілася ў міжусобнай
барацьбе. Рускія ўдзельныя князі і буйное баярства сталі на бок
Свідрыгайлы. Жмудзь і Падляшша пераважна з дробным служылым людам узняліся
за
Жыгімонта. Хоць ва баку Свідрыгайлы была значная колькасная перавага, але
ён рабіў ваенныя памылкі і таму прайграваў бітву за бітвай, пакуль, нарэшце, бітва пад Вількамірам не дала праціўніку такой перавагі, што
Полацк. Віцебск і Смаленск прызналі Жыгімонта, а Свідрыгайла ўцёк у Кіеў і
тут замацаваўся ў Кіеўскай і Валынскай абласцях. На самай справе ў гэтай
бітве Свідрыгайла і яго прыхільнікі пацярпелі страшнае паражэнне. Было
забіта 13 рускіх князёў і каля 40 тыс. воінаў. У палон трапілі 42 князі,
1500 баяр і нямецкіх баронаў, якія прыйшлі з лівонскім магістрам давамагаць
Свідрыгайлу. Стварылася даволі няпэўнае становішча, якое існавала да 1440
г., калі ў Вільні быў зноў зроблены дзяржаўны пераварот; схлалася змова [на
чале] з валынскімі князямі Чартарыжскімі, вынікам якой была смерць
Жыгімонта. Акалічнасць гэту выкарыстала літоўская партыя і абвясціла
вялікім князем малодшага брата польскага караля Уладзіслава II (Ягайлы) —
Казіміра. 3 прычыны малалецтва
апошняга ад яго імя.стаў кіраваць літоўскі князь Ян Гаштольд.
.
6. Аб'яднаўчая палітыка Казіміра Ягайлавіча. Так усталяваўся трывалы
дзяржаўны парадак у Літоўска-Рускай дзяржаве. Пасля асвятлення знешняга
боку гэтага смутнага перыяду ў гісторыі дзяржавы для нашай мэты важна
звярнуць увагу і на ўнутраны бок тых жа падзей.
Вышэй было сказана, што Свідрыгайлу падтрымлівалі пераважна рускія
вобласці. У іх былі свае нацыянальна-палітычныя мэты ў данным выпадку. Але
ў гэтай барацьбе выліліся вонкі не толькі цесна звязаныя з рэлігійнымі
нацыянальныя адрозненні, якія існавалі ў дзяржаве, але і адрозненні на
глебе сацыяльна-эканамічнай. У войсках Свідрыгайлы былі не толькі рускія, але галоўным чыйам рускія ўдзельныя і служылыя князі, а таксама і буйное
баярства, якіх было шмат у рускіх абласцях. Гэта баярства здавён засядала ў
радзе, т. зн. думе ўдзельных князе ў, прывыкла кіраваць абласцямі пры сваіх
князях. Побач з рускімі князямі і баярамі ў радах свідрыгайлавай арміі
выступала і буйное радавітае літоўскае баярства. Прычына, што аб'ядноўвала
арыстакратычныя элементы абедзвюх народнасцей, заключалася ў палітыцы
Жыгімонта Кейстутавіча. Апошні засвоіў сабе палітыку Вітаўта, але стаў
праводзіць яе больш рэзка і далей. Вітаўт змагаўся з удзельнымі князямі, акружаючы сябе амаль выключна чыста літбўскім элементам. Але ўжо пры ім
рада зямянства папоўнілася ваборам з асяроддзя ніжэйшых класаў
насельніцтва. Жыгімонт Кейстутавіч пайшоў далей у тым жа кірунку.
Старажытны летапісец расказвае, што Жыгімонт вылучаўся крайняй жорсткасцю ў
адносінах да
ўсяго шляхецтва, князеў і баярства ўсіх зямель як рускіх, так і літоўскіх, пгго Жыгімонт нават задумваў знішчыць усіх высакародных, праліць іх кроў і
на іх месца падвяць «род халопскі». г. зн. сялянскі. Вось тая прычына, якая
з'яднала арыстакратычныя элементы разнародных абласцей. Свідрыгайла не
здолеў адстаяць інтарэсы знаці. Вось таму арыстакратычныя элементы,што
ўвайшлі ў змову супраць Жыгімонта і забілі яго, не звярнуліся цяпер да
Свідрыгайлы, а спыніліся на новым кандыдаце — Казіміру Ягайлавічу. Яго
выбранне ўмацоўвала ўплыў арыстакратыі пераважна літоўскага паходжання.
Абставіны, што суправаджалі ўзвядзевне на прастол Казіміра, з вялікай
сілай адлюстроўвалі сацыяльную барацьбу. У Смаленску «чорныя людзі», г. зн.
віжэйшы клас, паўсталі супраць княжацкага намесніка Андрэя Саковіча, прагналі яго і пазбівалі многіх баяр; узнялася супраць новага гаспадара
дэмакратычная Жмудзь; узнялося і Падляшша, якое выказалася за сына
Жыгімонта — Міхаіла.
Новы ўрад ва ўсіх гэтых выпадках дзейнічаў вельмі тактоўна: ён пайшоў на
кампрамісы. Казімір пацвердзіў абласцям устаўныя земскія граматы, дадзеныя
яшчэ Вітаўтам, чым задаволіў як знакамітае «паспольства» гарадоў так і
ніжэйшыя іх элементы. Становішча ўдзельных князёў на першым часе не было
парушана, і нават некаторым былі вернуты ўдзёлы, адабраныя Жыгімонтам
(напр., князю Алельку Уладзіміравічу вернуты яго Кіеўскі ўдзел). У
рэлігійных адносінах новы ўрад быў абыякавы. Гэтыя дзеянні ўрада сведчылі
пра яго імкненне ўтрымаць «даўніну» з яе дэцэнтралізацыяй. Але за гэтымі
першымі крокамі ўрад выявіў імкненне пайсці насустрач новым патрабаванням
жыцця, якія нараджаліся. Апошнія выяўляліся ў тым сэнсе, шго замест былой
абласной раздробленасці перавагу набыралі цэнтралізатарскія элементы.
Барацьба паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам паказала, штр княжацкія і баярскія
элементы розных абласцей могуць згуртавацца так, як і дэмакратычныя
элементы: на месцы баярства або дробнага зямянства Полацкай, Смаленскай,
Валынскай і інш. абласцей выступала баярства або зямянства літоўска -
рускае. Урад Казіміра. які накіроўваўся літоўцамі з аб'яднаўчымі
памкнённямі, вельмі добра разумеў значэнне для дзяржавы гэтых аб'яднаўчых
элементаў і зрабіў важныя крокі ў адпаведным кірунку. Так, у 1457 г.
Казімірам была выдадзена дарчая грамата дваранству. У адрозненне ад грамат
пачатку 15 ст. гэтая грамата замацавала пэўныя правы і за шляхецтвам усёй
дзяржавы без адрознення абласцей, рэлігіі і нацыянальнасці; правы, пацверджаныя граматай, датычылі прадстаўнікоў духавенства.
князёў, зямян і нават мяшчан. Гэты дзяржаўны акт такім чынам разумеў і
ўзнімаў шляхецтва.
Такім чынам, урад Казіміра. пачаўшы з кампрамісу, перайшоў потым да
аб'яднаўчай палітыкі. Гэта палітыка непазбежна прыніжала ўдзельных князёў і
буйное баярства і ўзвышала ў прававых адносінах радавое шляхецгва. Усім
гэтым разбураўся як удзелыіы лад, так і вечавая самабытнасць] абласцей.
Казімір нават зрабіў спробу актыўнай барацьбы з удзеламі, знішчыў у 1471 г.
Кіеўскае княства, адабранае ім у слуцкага князя Сямёна Алелькавіча, і
паслаў туды свайго намесніка'Гэты акт быў сустрэты ў асяроддзі рускай
арыстакратыі варожа, у сувязі з чым узнікла змова супраць гаспадара, якая
склалася ў 1482 г. і мела на мэце пасадзіць на прастол Міхаіла Алелькавіча
Слуцкага. Змоўшчыкі паплаціліся сваімі галовамі. Але сам факт змовы цікавы
як адна з пры чын арыстакратычнай рэакцыі на нацыянадьнай аснове Няўдалая
змова выражала сабою імкненне князйў. Імкненні гэтыя гатовы былі ў поўнай
меры быць ажыодёўленымі з пе раменай вялікага князя, каб прадаставіць уплыў
менавіта гэтаму элементу.
7. Рускія князі і мяцеж Глінскага. Калі памёр Казімір, групы князёў
Алелькавічаў, Гальшанскіх, Мсціслаўскіх і інш. на чале з кяязем Міхаілам
Львовічам Глінскім выбралі на прастол другога сына Казіміра — Аляксандра. У
Польшчы ж было вырашана выбраць старэйшага яго брата Альбрэхта. Прыхільнікі
Польшчы павінны былі маўчаць на выбарах, таму што многія з вяльможных
выбаршчыкаў з'явіліся з кантынгентамі войск у некалькі соцень чалавек (1492
г.).
Тэндэнцыі арыстакратыі, што выбірала Аляксандра. вынікаюць з той
канстытуцыйнай хартыі, якую выдаў гэты вялікі князь. Гэта канстытуцыя, гарантуючы маёнткі і маёмасныя правы шляхце, давала радавітаму сенату
вельмі важныя правы па кіраванні дзяржавай.
Кірунак палітыкі новага гасудара характарызуецца моцным уплывам такой
выдатнай асобы, як князь Міхаіл Глінскі. Гэта быў адзін з самых адукаваных
людзёй той эпохі. Маладосць сваю ён правёў за мяжой, спачатку ў занятках
навукай, а потым і ў ваеннай службе ў імператара Максіміліяна, у
саксонскага герцага Альбрэхта, пабываў, акрамя Германіі, у Іспаніі і
Італіі.Адукаванасць спалучалася ў ім з даравітасцю і бліскучым ваенным
талентам. М.Глінскі, заняўшы відны пост маршалка дворнага і карыстаючыся
асабістай дружбай гасудара, стараўся надаць уплывовае становішча рускай
партыі. Ён стварыў перавагу рускай арыстакратыі, але для ўдзельных князёў
яго рэжым быў вельмі цяжкім і некаторыя князі ўцяклі ў Маскву. Палякі
ўзводзілі абвінавачанні на Глінскага ў імкненні дамагчыся для сябе чыста
асабістых
мэт — у жаданні аднавіць для сябе самастойнае Кіеўскае княства.
Праўдзівасць гэтых слухаў цяжка праверыць. Але, відаць, Глінскі задумаў
дзяржаўны пераварот, накіраваны супраць літоўскіх вяльмож. У 1506 г.
абставіны для Глінскага моцна змяніліся: вялікі князь Аляксандр памёр, яго
месца заняў малодшы яго брат Жыгімонт, падтрыманы чыста літоўскай партыяй.
Становішча Глінскага пахіснулася, некаторыя з яго прыхільнікаў былі
пазбаўлены пасад. Тады Глінскі ўвайшоў у зносіны з маскоўскім вялікім
князем Васілём Іванавічам і ўзняў са сваімі прыхільнікамі паўстанне.
Паўстанне пачалося на Прыпяці, дзе ў Глінскага былі буйныя маенткі;
спачатку ён напаў на вобласці князя слуцкага і капыльскага (нашчадкі
кіеўскага Алелькавіча), потым на гарады Тураў і Мазыр.
Аблога Мінска была для Глінскага няўдалай. Са з'яўленнем на дапамогу
Глінскаму маскоўскіх войск гэта паўстанне перакінулася да Оршы і злілося з
агульнымі аперацыямі маскоўскіх ваявод.
Быў цэлы шэраг прычын няўдачы, што спасцігла паўстанне Глінскага, як у
блізарукай асцярожнасці маскоўскай палітыкі, так і ў дзеяннях Глінскага.
Але нельга не заўважыць, што галоўныя прычыны няўдачы заключаліся ў вельмі
аптымістычных разліках Глінскага. неспачуванні шматлікага зямянства, часткова і рэшткаў удзельных князёў. Асабліва холадна быў прыняты Глінскі ў
цэнтральных частках дзяржавы, у той час як у Кіеўскай Русі спачуванне яго
ідэям было намнога большае...
Паўстанне Глінскага было паднята ў інтарэсах рускай дзяржаўнасці, народнасці і культуры. Гэта быў апошні акорд нацыянальнай барацьбы ў
дзяржаве, запознены водгук пытанняў, якія хвалявалі грамадства на стагоддзе
раней. Да пачатку 16 ст. вастрыня нацыянальнага, рэлігіннага і сацыяльнага
пытанняў у значнай ступені згладзілася. Удзельныя князі былі зломлены; іх
было вельмі мала і яны былі матэрыяльна заняпалыя з прычыны памяншэння
вотчын за крамолы або ў выніку сямейых падзелаў. Яны, відаць, не вельмі
давяралі нашчадку татарскага выхадца М.Глінскаму, да таго часу нарасло
шматлікае зямянства, задаволенае сваімі палітычнымі поспехамі.
Скачали данный реферат: Махнёв, Ираида, Fahriev, Масмехов, Dorohin, Салко, Каллистрат.
Последние просмотренные рефераты на тему: реферат модель, банк курсовых, реферат на тему, сочинения по литературе.
Категории:
1