Святы и абрады беларусау
| Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
| Теги реферата: титульный курсовой работы, доклад по биологии
| Добавил(а) на сайт: Sijanov.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата
Пахаванне стралы. У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.
Зялёныя святкі. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай
Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля
Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.
Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.
Жніво. Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў.
Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі
аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.
Жаніцьба коміна. Гэтае свята было ўведзена яшчэ Пятром I. Прыпадала яно на 13-14 верасня. Па гэтаму святу сустракалі Новы год восенню.
Пакровы. Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае
свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю
меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам.
На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы.
"Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з
песнямі.
Дзяды. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём
ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць
лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.
Зімовыя святкі. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся
да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя
тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.Пачыналіся зімовыя святкі з
Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага
месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася
хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неад'емным рытуалам
з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-
шанавальныя куцці:
перадкалядная посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад
25 снежня да 2 студзеня.
Зрабіўшы агульны агляд беларускіх свят, я перахаджу да больш дэтальнага разгляда некаторых свят і абрадаў беларусаў, каб паказаць чым жылі нашыя продкі раней, а таксама прыгажосць нашай культуры.
КУПАЛЛЕ.
Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл.Але дзяды і спрыяльныя сілы прыроды , часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васількі, руты, купаленку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.
Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужных дзяўчат. Потым з музыкай і танцамі карагодамі купальскі гурт начале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога " агню, трэннем дрэва аб дрэва.
Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і асцярагчыся ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.
Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі
вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак" кідалі на
ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён
пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашенне разам
пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго
разарваць або кінуць назад.
Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая
распускалася раз за год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай:
уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць
папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Але без праблем іх
збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і калі сустрэнішся з ім, трэба
паслаць белы абрус куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад
скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за
гульнёй сонца на паверхні вады.За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы
вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці
прачыналіся, як мага раней і беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі і
захоўвалі іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень
здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі і
ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў
і недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе
твар чубром, кланілася ва ўсе бакі і выбірала хлопца да пары, які здымаў з
яе покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода
спявалі.
ВЯЛІКДЗЕНЬ.
Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень.
Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага
посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты:
чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу
сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.
Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.
Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.
Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму
"пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя
яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай
пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці
касцёла.
Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.
Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка.
Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са
смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры
гэтым да адвалу.
Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі
чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя
прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі
яйкі па жолыбе ці "лубку".
Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае
месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды.
Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых
народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах
авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне
фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана
хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.
Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне
валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача
Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў
сербаў.
Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе
цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на
Палессі.
У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.
Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх веншавальныя песні. Звычайна яны веншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: создание реферата, реферат язык.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата