Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)
| Категория реферата: Рефераты по культурологии
| Теги реферата: конспект, реферат методы
| Добавил(а) на сайт: Feofil.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата
У гэту ж ноч і тыя, хто заставаўся дома, імкнуліся не спаць. У хатах да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі перад абразамі, маліліся Богу, расказвалі біблейскія паданні аб жыцці Ісуса Хрыста, святых Апосталаў і іншых святых.
Пасля “усенашнай” зранку ўсе, хто правёў гэту ноч у царкве (касцёле), спяшаліся ў свае сем'і. Дома кожная гаспадыня накрывала святочны стол, за які, папярэдне памаліўшыся Богу, садзіліся, “каб разгавецца”. Толькі цяпер упершыню пасля доўгага сямітыднёвага посту можна было ўволю паласавацца рознымі стравамі. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і пірага, а пасля выпівалі па чарцы гарэлкі і смачна снедалі.
Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для дзетак. Да іх у
госці прыходзілі хросныя бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка. У некаторых
мясцовасцях (Рагачоўскі, Слаўгарадскі і іншыя раёны) дзеці самі абыходзілі
двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб атрымаць велікодныя падарункі.
Гэты звычай вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі традыцыйных зон у нашым
краі.
Абыходы дзеткамі ці дарослымі двароў у сваёй вёсцы на Вялікдзень маюць
вельмі старажытнае паходжанне. Такіх хадакоў у розных рэгіёнах называюць
валачобнікамі, галыкальнікамі, валоўнікамі, лалыншчыкамі, кукольнікамі і
інш. “Валачобнікі — людзі Божыя...”, — падкрэсліваецца ў песнях гэтага
часу. Лічылі, што абыходы імі двароў прыносілі пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор'я ад розных прыродных стыхій.
Падыходзячы пад акно, валачобнікі, падобва калядоўшчыкам, спявалі песні, ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок.
Кожны радок такой песні суправаджаўся адным з прыпеваў “Хрыстос уваскрос, Сын Божы!”, “Слава табе, Божа, на ўвесь свет!”, “Да й віно ж, віно зеляно!”, “Вясна красна, зялёна!” і інш.
Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі, гарэлкай, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.
Варта зазначыць, што ў сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя песні да гэтага часу захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў, што характэрна падкрэслівае нацыянальную адметнасць нашай культурнай спадчыны.
Завяршыўшы абыходы двароў у сваёй вёсцы, валачобнікі па папярэдняй дамоўленасці збіраліся ў адной з хат ці ў апошняй хаце, да якой яны прыходзілі з рытуальным спяваннем, і наладжвалі там застолле з цікавымі і вясёлымі гульнямі, танцамі, песнямі, жартамі.
На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз сані: хто пераскочыць — да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не — будзе чакаць да наступнага года.
3 гэтымі ж днямі ў народзе было звязана вельмі многа павер'яў і прадказанняў.
У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб
убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам “іграе на
ўсходзе”, пераліваецца рознымі колерамі. Такую “гульню сонца” звязвалі з
“вяшчаннем на добрае лета” і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.
Паўсюдна беларусы мыліся раніцай крынічнай вадой, у якую клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым і здаровым (“чырвоным, як яйка”).
Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі: “Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!”
У першы велікодны дзень не палілі ў печы, а тых, хто парушаў гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор'е спаліць Пярун.
На Віцебшчыне ў некаторых вёсках існавала павер'е, што калі на прывітанне “Хрыстос уваскрэс!” не адказаць, а задумаць жаданне, дык яно абавязкова збудзецца.
Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека было ў гэтыя дні ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як і ў першыя дні пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі сярод людзей, найболыд у выглядзе жабрака. Таму ў гэты час да жабракоў, людзей- калек, старцаў ставіліся найболып лаяльна і спачувальна, надзяляючы іх ежай і іншай міласцінай. Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.
У народным календары свята Вялікдзень вызначае правядзенне некаторых
іншых свят і прысвяткаў. На восьмым перадвелікодным тыдні святкавалі
Масленку, а ў суботу перад ёю масленічныя (стрэчаньскія) Дзяды, з
наступнага тыдня пасля Масленкі пачынаўся сямітыднёвы перадвелікодны пост, у сераду за 24 дні да Вялікадня адзначаюцца Хрэстцы (выпякаюць з цеста
рытуальныя хрэшчыкі), напярэдадні ў нядзелю — Вербніца (Вербная нядзеля),
Радаўніца адзначаецца на дзевяты дзень пасля Вялікадня, Тройца — на
пяцідзесяты, дваццаць пяты дзень называецца Перапалаўная серада
(Прапалавенне), на шостым тыдні ў чацвер — Ушэсце, чацвер дзевятага тыдня —
Дзевятнік (Дзевятуха), пятніца дзесятага тыдня — Дзесятуха (Дзесятка —
хлебу пятка) і г. д.
КУПАЛЛЕ
Купалле — язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышэйшага
росквіту прыроды і ўшанавання вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24
чэрвеня ў католікаў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў.
У хрысціянстве адпаведна на 24 чэрвеня і 7 ліпеня прыпадае дзень
нараджэння Прарока Івана Прадцечы, якому суджана было ахрысціць у рацэ
Іардан Сына Божага Ісуса Хрыста. На працягу апошняга тысячагодцзя на
падставе падзей, звязаных з імем “хрысціцеля Божага Іаана”, у больш моцных
царкоўных прыходах замацаваліся новыя варыянты назваў да язычніцкага
Купалля, але ўжо з хрысціянскім адценнем — Іван Купала або Ян, Іванаў
дзень.
Ад Каляд і да Купалля сонца ўвесь час было ў стадыі ўзыходжання: павялічваўся дзень, сагравалася зямля, адраджалася прырода. Нарэшце, у дні летняга сонцастаяння ўсё гэта дасягала свайго найвышэйшага апагея. Да гэтага ж часу выраслі і адцвілі на сялянскіх палях жыта, пшаніца, грэчка, проса, лён, бульба і іншыя культуры, закончыўся прыплод жывёлы. Здабыткі новага года станавіліся відавочнымі, за што, як гавораць у народзе, “і хваліць Бога” або “дзякуй Богу”. У купальскіх абрадах і рытуалах чалавек, з аднаго боку, выказваў падзяку Агню, Вадзе і Зямлі, што абагаўляліся ў нашых язычніцкіх продкаў, і прыносіў ім розныя ахвяраванні, часцей у выглядзе расліннасці ці прадуктаў харчавання, вырабленых з яе, а з другога — сваім вяселлем і радасцю выказваў аднадушнае спалучэнне са станам прыроды, яе найвышэйшым росквітам і зямной прыгажосцю.
Купальскае свята практычна пачыналася з другой паловы дня 6 ліпеня дашлюбнай моладдзю. Дзяўчаты збіраліся кучкамі і ішлі да жытняга поля збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Прычым, як, напрыклад, на Дубровеншчыне, кветкі збіралі з розных палёў, што адносіліся да суседніх вёсак. Па бытуючых павер'ях, такім чынам можна было заманіць да сябе жаніхоў з гэтых вёсак. Дубровенскія бабулькі — колішнія прыгажуні ўспамінаюць, што часам замест кветак “сабіралі жыта з каждага поля, з каждай дзярэўні, стараліся, каб хлопцы з чужых дзеравень да нас прыходзілі гуляць”.
Хлопцы рыхтавалі месца для купальскага вогнішча, якое рабілі звычайва на скрыжаванні дарог, на мастах, беразе рэчкі або возера ці на пагорках. Закопвалі ў зямлю “дзябёлы” шэст або слуп, на вяршыні якога замацоўвалі ў гарызантальнай плоскасці з'езджанае і, ад чаго зразумела, добра прамасленае кола ад калёс. Ад кола па слупу ўніз абмотвалі таксама прамасленую вяроўку ці скручаны з саломы або льняной кудзелі кужаль. Знізу пад слуп зношвалі ад кожнага двара і складалі ў кучу “май” — засохлыя галінкі дрэў, якія вешалі ў хаце і вакол яе на Тройцу.
3 надыходам вечара, калі сонейка пачынала садзіцца за гарызонт, у кожнай акрузе наваколле напаўнялася мелодыямі купальскіх песень. Гэта дзяўчаты, “убраўшы” свае галоўкі вяночкамі, ішлі з поля да месца купальскага агню.
У песні невыпадкова моладзь звяртаецца да месяца і Бога з просьбай развесці купальскі агонь. У старажытныя часы агонь лічыўся Божым дарам чалавеку, яго здабывалі трэннем адна аб адну дзвюх сухіх палак ці пазней з дапамогай розных прыстасаванняў. Такі агонь вазывалі свяшчэнным, а яго здабыванне суправаджалася рознымі магічнымі рытуаламі, якія праводзіў язычніцкі святар. Падобная традыцыя здабычы агню захоўвалася ў купальскай абраднасці аж да XIX стагоддзя.
Як толькі сонейка поўнасцю хавалася за гарызонт, запальвалі “май”. Ад сухіх галінак агонь па кужалю або вяроўцы, намотанай на слуп, вельмі хутка перабіраўся да кола, якое і формай і размяшчэннем у прасторы сімвалізавала і як бы працягвала функцыі сонца на зямлі ў гэту ноч.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение описание, отечественная война реферат.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата