Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi
| Категория реферата: Рефераты по религии и мифологии
| Теги реферата: собрание сочинений, ответ ру
| Добавил(а) на сайт: Носков.
1 2 3 | Следующая страница реферата
Мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi Беларусь
Школа №65 г. Мiнска
11 “Г” клас
Хадакоўскай Надзеi
Адкуль з’явiлася хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi ?
Навуковы кiраўнiк:
Пабегайла ўладзiмiр
Уладзiмiравiч
Мiнск – 2000
Министерство образования республики Беларусь
Школа №65 г. Минска
11 “Г” класс
Ходаковской Надежды.
КРЕЩЕНИЕ РУСИ
Научный руководитель:
Павлюкевич Владимир
Николаевич
Минск – 2000
АДКУЛЬ ПРЫЙШЛО ХРЫСЦІЯНСТВА НА БЕЛАРУСЬ?
Адгучалі святы і перазвоны саборных званоў з нагоды 1000-годдзя хрышчэння Усходняй Еўропы, прайшлі ўрачыстыя пасяджэнні і літургіі, зноў надышоў час нястомных пошукаў і навуковага аналізу. Аглядаючы гады мінулыя, святкаванне юбілею, трэба адзначыць, што ён стаў адметнай з'яваю ў жыцці нашага грамадства. 1000-годдзе ў многім падштурхнула вяртанне народу духоўнасці, прымусіла нават зацятых атэістаў падумаць аб нечым больш каштоўным, чым «хлеб наш надзённы». I калі не ўсе адразу ці пакрысе сталі вернікамі, то для большасці святкаванне хрысціянскіх угодкаў стала вобразным напамінам аб спрадвечнай гісторыі чалавецтва і народа, аб людскіх традыцыях, высокай духоўнасці і маралі.
Разам з тым 1000-годдзе паставіла, бадай, не менш пытанняў, чым
адказаў. Але гэта не тыя пытанні, якія на працягу двух гадоў гучалі з
трыбун розных канферэнцый і ўрачыстых пасяджэнняў, са старонак усесаюзных
часопісаў і нават раённых газет: як і дзе прымаў хрышчэнне князь Уладзімір, ставіў ці не ставіў на Кіеўскіх гарах крыж св. Андрэй Першазваны, прагрэсіўнай ці не была з'ява хрысціянства ва Усходняй Еўропе і г. д. На
ўсе гэтыя пытанні ўжо даўно знойдзены адказы ў працах айцоў-багасловаў і ў
спецыяльнай навуковай літаратуры. Іншая справа, што да так званага
«шырокага чытача» яны дайшлі толькі цяпер і абрынуліся на яго снежнаю
лавінаю. Не абышлося і без яўнага ганьбавання «опиума для народа» ў духу
даўно правераных бальшавіцка-сталінскіх традыцый. Але гаворка не пра тое.
У патоку святочнай хрысціянскай інфармацыі нават спрактыкаванаму ў
гісторыка-багаслоўскіх пытаннях чалавеку цяжка было зразумець, адкуль
узялося хрысціянства на Беларусі, якім яно было першапачаткова, як
развівалася. У лепшым выпадку ў свядомасці засталіся імёны сапраўдных
волатаў хрысціянскай культуры: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага,
Аўрамія Смаленскага, Сімяона Полацкага. Разам з тым, апісанне працэсу
хрышчэння Усходняй Еўропы звялося да прыняцця рэлігіі св. князем
Уладзімірам, хрышчэння кіяўлян, наўгародцаў. Пасля — да гісторыі кіеўскіх, наўгародскіх, пскоўскіх і падмаскоўных манастыроў. Пазней — да вядомай
догмы: «Масква — трэці Рым, а чацвёртаму не быць», да аб'яднання
ўсходнеславянскага праваслаўя вакол маладой Маскоўскай дзяржавы.
Складалася ўражанне, што больш чым тысячагадовая гісторыя Беларусі ў гэтым ваколасвяточным «рушэнні» калі не ігнаравалася свядома то, як бы мовіць, выпала. Але на самой справе мы маем вынік шматвяковай расейскай імперскай палітыкі ў галіне навукі і культуры, які, дарэчы, з зайздросным імпэтам быў падхоплены праваднікамі камуністычнай ідэалогіі. Стары-новы дагмат аб тым, што Беларусь — колішняе Полацкае княства — была састаўной часткай (правінцыяй) Кіеўскай Русі, меў на ўвазе, што і хрышчэнне гэтых зямель нічым не адрознівалася ад Кіева ці Ноўгарада. Але ці так гэта было на самой справе? Надышоў час паставіць і гэта пытанне.
Як справядліва лічаць праваслаўныя багасловы, пранікненне хрысціянства
на землі ўсходніх славян можна звязваць з перыядам ад св. Андрэя
Першазванага да княгіні Вольгі, г. зн. III—IX стст. ад Н. X. (Фнларет.
Установленне хрнстнанства на Руси. Богословскне труды, .№ 28, М., 1987).
Але трывала яно пачало прыжывацца толькі ў канцы XI стагоддзя. Прычым
адразу трэба заўважыць, што ўсходнееўрапейскія прасторы заставаліся на той
час адзінымі нехрысціянізаванымі землямі Еўропы. Таму тут і скрыжаваліся
інтарэсы каталіцка-апостальскага Рыма і праваслаўнага Канстанцінопаля —
Візантыйскай імперыі. Аб тым, што гэта было менавіта так, сведчаць, напрыклад, жыціі, перакладзеныя з латыні на стараславянскую мову, якія мелі
распаўскджанне на землях Ўсходняй Еўропы: Бенедыкта Наварасійскага,
Анастасіі Рымлянкі, святога Віта і інш. Сама княгіня Вольга, якая першая з
кіеўскіх князёў прыняла хрысціянства, вяла адносна гэтага перамовы як з
Канстанцінопалем, так і з Рымам. Яна звярнулася да германскага імператара
Аттона 1 (936— 973 г.г.) з просьбаю прыслаць у Шеў каталіцкіх святароў, што
тлумачылася яе няўдалымі перамовамі з візантыйскім імпеііатарам
Канстанцінам VII Багранародным пад час паездкі ў Канстанцінопаль у 957 г.
Безумоўна, на той час сама Вольга трымалася яшчэ паганскае веры. Разам з
тым у Кіеве былі добра вядомыя і праваслаўныя місіянеры. Цяжка ўявіць, каб, з'явіўшыся ў сярэднім Дадняпроўі, яны не праявілі цікавасці да іншых зямель
на поўнач ад Кіева, якія ўжо былі вядомыя тагачасным сярэдневяковым
гісторыкам.
Яскравым сведчаннем таму з'яўляецца лёс самога Андрэя Першазванага, які
пасля наведвання «Кіеўскіх гор» адправіўся далей на поўнач па Дняпры да
Ноўгарада, адтуль – у Скандынавію і далей, у Рым. Такім чынам, апостал
прайшоў вядомым гандлёвым шляхам «з грэкаў у варагі». Гэты шлях у нас
часцей называецца «з вараг у грэгі» і, мабыць, невыпадкова. Справа ў тым, што землі Усходняй Еўропы, у тым ліку і Полацкага княства, на гэтым шляху
былі толькі транзітным прамежкам. Асноўны гандаль ішоў паміж Усходам і
Скандынавіяй, астатнія ж толькі карысталіся выгодамі гэтага гандлю. У
сувязі з гэтым цікава адзначыць, што другая палова Х стагоддзя — час
шырокага распаўсюджвання ў Скандынавіі хрысціянства. Хрысціянства прыйшло
сюды раней, чым ва Усходнюю Еўропу, дзякуючы шматлікім паходам нарманаў
ажно да Міжземнага мора. Адпаведна і ўвагу да ўсходнеславянскіх зямель
праяўлялі не толькі місіянеры з поўдня, але і з поўначы.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: скачать доклад на тему, реферат витамины, решебник по математике 6 класс.
Категории:
1 2 3 | Следующая страница реферата