Чтение и анализ сказок
| Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
| Теги реферата: реферат по истории на тему, биология 8 класс
| Добавил(а) на сайт: Meletij.
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата
Для вырашэння першай задачы была ўзята казка І. Вярыгі “Жолуд - баязлівец”. Вучням было прапанавана пісьмова адказаць на пытанні, якія закранаюць розныя бакі чытацкага ўспрымання.
Ніжэй прыведзены спіс пытанняў, прапанаваных вучням:
1. Якімі словамі вы можаце ахарактарызваць жолуда? Які ён?
2. Як павёў сабе жолуд пасля рашэння бацькі – дуба? Чаму менавіта так?
3. Ці змяняліся вашы адносіны да жолуда ў ходзе чытання? Чаму?
4. Чаму бацька выпраўляў сыноў – жалудоў у буру?
5. Аб чым хацеў сказаць аўтар казкі?
Як было зазначана вышэй, паўнацэннае ўспрыманне казкі прадугледжвае валоданее шэрагам уменняў: уменне ацэньваць герояў, уменне разважаць нам матывамі, акалічнасцямі, вынікамі ўчынкаў персанажаў, уменне бачыць дынаміку эмоцый, асвойваць ідэю казкі. Пры гэтым, кожнае пытанне было накіравана на выяўленне аднаго з іх. Адказ на кожнае пытанне дазваляе меркаваць пра ступень развіцця канкрэтнага ўмення.
Для ацэнкі адказаў вучняў на пытанні да казкі “Жолуд - Баязлівец”
І.Вярыгі быў вылучаны шэраг крытэрыяў. Кожнаму крытэрыю быў прысвоены пэўны
бал з улікам складанасці пытання. Ніжэй прыводзіцца спіс крытэрыяў ацэнкі
адказаў на пытанні з баламі:
1. Уменне ацэньваць героя. 1 бал
2. Разуменне прычын учынкаў герояў
- з апорай на жыццёвае ўяўленне 1 бал
- з апорай на твор 2 балы
3. Уменне вызначаць вынік учынкаў персанажаў 2 балы
4. Уменне бачыць змену адносін 1 бал
5. Спасылка на твор 2 балы
6. Разуменне галоўнай думкі твора
Аналіз адказаў паказаў, што ўсе вучні далі правільную ацэнку жолуду. Былі прыведзены наступныя прыметнікі – характарыстыкі: баязлівы, непаслухмяны, недаверлівы, упарты, неразважлівы. Атрыманыя дадзеныя сведчаць пра дастаткова развітае ўменне даваць ацэнку героям, выказваць меркаванні.
Важным з’яўляецца ўменне вызнаачаць паслядоўнасць паступкаў персанажаў – другое пытанне зрэзу. Дзеці указалі, што “жолуд задрыжаў, захныкаў, стаў сабе шкадаваць, бо быў баязлівым.” Здольнасць правільна вызначаць паслядоўнасць паступкаў персанажаў казкі з’яўляецца паказчыкам таго, што вучань находзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання твора.
Трэцяе пытанне ставіла сваёй мэтай выяўленне ў вучняў умення назіраць сцэну адносін. Дзецям яшчэ цяжка выразіць свае адчуванні, аднак яны раздумваюць, абгрунтоўваюць свае расказы, напрыклад, вучні ўказалі, што “іх адносіны не змяніліся да жолуда, бо ён так і не прыняў правільнага рашэння”
Чацьвертае пытанне было накіравана на выяўленне ўмення вызначаць матывы паступкаў герояў. У выніку абпрацоўкі адказаў было ўстаноўлена, што вучні арыентуюцца на жыццевае ўяўленне пра прычыны тага ці іншага ўчынка, што сведчыць пра знаходжанне іх на канстатуючым узроўне ўспрымання.
Пятае пытанне насіла абагульняючы характар. Атрыманыя вынікі сведчаць пра тое, што другакласнікам цяжка яшчэ абагульняць змест прачытанага, але спробы ўжо робяцца. Большасць вучняў адзначыла, што аўтар у сваім творы хацеў сказаць пра тое, што трэба быць мужным, рашучым, смелым, слухацца бацькоўскіх парад.
Вынікі адказаў на пытанні ў працэнтных судносінах прадстаўлены ў табліцы
(гл. Прылажэнне 1.1 )
Як было зазначана вышэй, вызначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе не толькі ўменне адказваць на пастаўленныя пытанні, але і здольнасць вучняў самім выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту.
Каб выявіць узровень умення вучняў задаваць пытанні, была ўзята казка І.
Бурсава “Як Мышка сама сябе ашукала”. Вучня было прапанавана паставіць пяць
пытанняў да тэксту.
Ацэнка пастаўленых пытанняу адбывалася наступным чынам: пытанне на ўзнаўленне падзей казкі ацэньвалася ў 1 бал; Пытанне на ацэнку героя і ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей – у 2 балы; пытанне абагульняючага характару – у 3 балы.
Аналіз вынікаў паказаў, што ў некаторых вучняў перавалодваюць пытанні на
выяўленне матываў паводзін персанажаў, на ацэнку герояў, на ўстанаўленне
прычынна – выніковых сувязей. Кожнае з такіх пытанняў ацэньвалася ў 2 балы.
Ніжэй прыведзены прыклады пытанняў.
1. Якая была Мышка?
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: дипломная работа 2011, курсовик, роботы реферат.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата