Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта
| Категория реферата: Рефераты по коммуникации и связи
| Теги реферата: понятие культуры, реферат по географии
| Добавил(а) на сайт: Uickij.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата
У АВМ усе матэматычныя велічыні прадстаўляюцца як неперарыўныя значэнні якіх-небудзь велічынь. Галоўным чынам, у якасці машыннай пераменнай выступае напружанне электрычнга ланцуга. Яго змяненні працякаюць па тым жа законам, што і змяненні зададзеных функцый. У гэтых машынах выкарыстоўваецца метад матэматычнага мадэліравання ( ствараецца мадэль даследуемага аб’екта). Вынікі рашэння выводзяцца ў выглядзе залежнасцей электрычных напружанняў ў функцыі часу на экран асцыллографа, або фіксуецца вымярыцельнымі прыборамі. Асноўным назначэннем АВМ з’яўляецца рашэнне лінейных і дыферэнцыраваных ураўненняў.
Добрыя бакі АВМ:
1) высокая хуткасць рашэння задач, параўнальная са скорасцю праходжання
электрычнага сігналу;
2) простая канструкцыя;
3) лёгкая падрыхтоўка задачы да рашэння;
4) нагляднасць даследчых працэсаў, магчымасць змянення параметраў
даследуемых працэсаў падчас самаго даследвання.
Недахопы АВМ:
1) малая дакладнасць атрымліваемых вынікаў (да10%);
2) алгарытмічная абмежаванасць вырашаемых задач;
3) ручны ўвод задачы ў машыну;
4) вялікі аб’ём абсталявання, які расце пры павелічэнні складанасці задачы.
Электронныя вылічальныя машыны (ЭВМ)
У адрозненні ад папярэдніх машын у ЭВМ лікі прадстаўляюцца ў выглядзе паслядоўнасці лічбаў. У сучасных ЭВМ лікі прадстаўляюцца ў выглядзе кодаў дваічных эквівалентаў, г.зн. у выглядзе камбінацый 1 і 0. У ЭВМ ажыццяўляецца прынцып праграмнага кіравання. ЭВМ можна падзяліць на лічбавыя, электрыфіцыраваныя і лічыльна-аналітычныя (перфарацыённыя) вылічальныя машыны.
ЭВМ таксама можна раздзяліць на вялікія ЭВМ, міні-ЭВМ і мікра-ЭВМ.
Яны адрозніваюцца сваёй архітэктурай, тэхнічнымі, эксплуатацыйнымі і
габарытна-вагавымі характарыстыкамі.
Добрыя бакі ЭВМ:
1) высокая дакладнасць;
2) універсальнасць;
3) аўтаматычны ўвод інфармацыі, неабходны для рашэння задачы;
4) разнастайнасць задач, якія можна рашыць пры дапамозеЭВМ;
5) незалежнасць колькасці абсталявання ад складанасці задачы.
НедахопыЭВМ:
1) складанасць падрыхтоўкі задачы да рашэння (неабходнасць спецыяльных
ведаў, метадаў рашэння задач і праграмавання);
2) недастаткрвая нагляднасць выканання працэсаў, складанасць змянення
параметраў гэтых працэсаў;
3) складанасць структуры ЭВМ, эксплуатацыя і тэхнічнае абслугоўванне;
4) патрабаванне спецыяльнай апаратуры пры рабоце з элементамі рэальнай
апаратуры.
Аналага-лічбавыя вылічальныя машыны (АЦВМ)
АЦВМ-гэта такія машыны, якія сумяшчаюць у сабе добрыя бакі АВМ і ЭВМ.
Яны маюць такія характарыстыкі, як хуткае дзеянне, простасць праграмавання
і ўніверсальнасць. Асноўнай аперацыяй з’яўляецца інтэгрырыванне, якое
ажыццяўляецца пры дапамозе лічбавых інтэгратараў.
У АЦВМ лікі прадстаўляюцца як і ў ЭВМ (паслядоўнасцю лічбаў), а метад рашэння задач як у АВМ (метад мадэліравання).
Пакаленні ЭВМ
Можна выдзяліць 4 асноўныя пакаленні ЭВМ.
| |Пакаленні ЭВМ |
|Характарыстыкі |I |II |III |IV |
|Гады прымянення|1946-1960 |1960-1964 |1964-1970 |1970-1980 |
|Асноўны элемент|эл.лямпа |транзістар |ІС |ВІС |
|Колькасць ЭВМ |сотні |тысячы |дзесяткі |мілёны |
|у свеце (шт) | | |тысяч | |
|Памеры |вялікія |значна меншыя|міні-ЭВМ |мікра-ЭВМ |
|Хуткасць |1 |10 |1000 |10000 |
|дзеяння (ум.) | | | | |
|Носьбіт |перфакарта |магнітная |дыск |гнуткі дыск |
|інфармацыі | |стужка | | |
Пакаленні:
I. ЭВМ на эл. лямпах, хуткасць дзеяння 20000 аперацый у секунду, для
кожнай машыны існуе свая мова праграмавання(“БЭСМ”. “Страла”).
У 1960г. у ЭВМ былі ўведзены транзістьары, вынайдзеныя ў 1948г., яны блі
больш надзейнымі, даўгавечнымі, мелі вялікую аператыўную памяць.
II. У якасці носьбітаў інфармацыі выкарыстоўвалася магнітная стужка
(“Мінск-2”, “Урал-14”).
III. З’явіліся першыя інтэгральныя схемы (ІС), якія атрымалі шырокае распаўсюджванне. ІС-гэта крышталь, плошча якого 10мм2. 1 ІС здольна замяніць 1000 транзістараў. З’явілася магчымасць апрацоўваць адразу некалькі праграм.
IV. Упершыню сталі прымяняцца вялікія інтэгральныя схемы (ВІС), якія
па магутнасці былі прыкладна роўнымі 1000 ІС. Гэта прывяло да зніжэння
кошта вытворчасці камп’ютэраў. У 1980г. цэнтральны працэсар невялікай ЭВМ
стала магчымым размясціць на крыштале плошчай ј дзюйма (“Ілліяк”,
“Эльбрус”).
ЭВМ V пакалення
ЭВМ IV пакалення не атрымалі шырокага распаўсюджвання з-за сваёй
спецыфікі. Гэта з’яўлялася асноўным стымулам для распрацоўкі ЭВМ V
пакалення, прычым ставіліся зусім іншыя задачы, чым пры распрацоўцы ЭВМ I-V
пакаленняў. Новай задачай з’яўлялася стварэнне штучнага інтэлекту машыны
(магчымасць рабіць высновы з прадстаўленых фактаў), магчымасць увода
інфармацыі ў ЭВМ пры дапамозе голаса, розных выяваў. Гэта дазволіла
карыстацца ЭВМ усм карыстальнікам, нават тым, хто не мае спецыяльных ведаў
у гэтай вобласці. ЭВМ стала памочнікам людзям ва ўсіх абласцях.
ІІ
Лакальныя і габальныя сеткі. Электронная пошта.
Лакальная сетка ўяўляе сабой набор камп’ютэраў, перэфірычных
канструкцый (прынтэраў і да т.п.) і камутацыйных канструкцый, злучаных
кабелямі. У якасці кабеля выкарыстоўваецца “тоўсты” кааксіяльны кабель,
“тонкі” кааксіяльны кабель, кручаная пара, валаконна-аптычны кабель.
“Тоўсты” кабель, у асноўным, выкарыстоўваецца на працяглых участках, калі
патрэбна высокая прапускная здольнасць. Валаконна-аптычны кабель дазваляе
ствараць працяглыя ўчасткі без рэтранслятараў пры недасягаймай для другіх
кабеляў хуткасці і надзейнасці. Аднак кошт кабельнай сеткі на яго аснове
даволі высокі, і таму ён не знайшоў пакуль шырокага прымянення ў лакальных
сетках. У асноўным лакальныя камп’ютэрныя сеткі ствараюцца на базе
“тонкага” кабеля або кручанай пары.
Першапачаткова сеткі ствараліся па прынцыпу “тонкага” Ethernet. У аснове якога - некалькі камп’ютэраў з сеткавымі адаптарамі, злучаных паслядоўна кааксіяльным кабелем, прычым усе сеткавыя адаптары выдаюць свой сігнал на яго адначасова. Недахопы гэтага прынцыпа выявіліся пазней.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение егэ, ответы по математике.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата