Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта
| Категория реферата: Рефераты по коммуникации и связи
| Теги реферата: понятие культуры, реферат по географии
| Добавил(а) на сайт: Uickij.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата
З ростам памераў сетак паралельная праца многіх камп’ютараў на адзіную шыну стала практычна немагчымай: узаемныя ўплывы адзін на аднаго значна ўзраслі. Выпадковыя паломкі каасільнага кабеля надоўга выводзілі ўсю сетку са строя. А вызначыць месца разрыву або ўзнікненне праграмнай няспраўнасці, якая “заткнула” ўсю сетку, стала практычна немагчыма.
Таму далейшае развіццё камп’ютарных сетак адбывалася па прынцыпах структурырывання. У гэтым выпадку кожная сетка складваецца з набора ўзаемазвязаных участкаў-структур.
Кожная структура ўяўляла сабой некалькі камп’ютэраў з сеткавымі адаптарамі, кожны з якіх злучаны адзельным провадам - кручанай парай - з камутатарам. Пры неабходнасці развіцця да сеткі проста дабаўлялі новую структуру.
Лакальная сетка
Значная частка камп’ютэраў заходняга свету аб’яднана ў сетку. Таму
асаблівую ўвагу распрацоўшчыкаў сталі прыцягваць так званыя лакальныя сеткі
(LAN). Лакальныя вылічальныя сеткі адрозніваюцца ад іншых тым, што яны
звычайна абмежаваныя геаграфічнай вобласцю ( адзін пакой, адзін будынак, адзін раён).
Глабальныя сеткі
Для падключэння выкарыстоўваюцца тэлефонныя лініі. Працэс перадачы дадзеных павінен адбывацца ў форме электрычных хістанняў-аналавага гукавага сігнала, у той час, калі у камп’ютэры інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе кодаў. Для таго каб перадаць інфармацыю ад камп’ютэра праз тэлефонную лінію, коды павінны быць ператвораны ў электрычныя хістанні. Гэты працэс носіць назву мадуляцыі. Для таго каб адрасат змог прачытаць на сваім камп’ютэры тое, што яму прыслалі, электрычныя ваганні павінны зноў быць ператворанымі ў машынныя коды-дэмадуляцыя. Прылада, якая ажыццяўляе ператварэнне дадзных з лічбавай формы, у якой яны захоўваюцца ў камп’ютэры, у аналагавую (электрычныя хістанні), у якоя яны могуць быць перададзены па тэлефонным лініям, і назад называецца мадэм (скарочана адмадулятар і дэмадулятар). Камп’ютэр у гэтым выпадку павінен мець спецыяльную тэлекамунікацыйную праграму, якая кіруе мадэмам, а таксама адпраўляе і атрымоўвае паслядоўнасці сігналаў перадаваймай інфармацыі.
Разгледзім найбольш папулярны від выкарыстання глабальнай сеткі
Internet, а менавіта электронную пошту.
Электронная пошта.
Для таго каб мець магчымасць абменьвацца лістамі па электроннай пошце, карыстальнік павінен стаць кліентам адной з камп’ютэрных сетак. Як і ў тэлефонных сетках, кліенты камп’ютэрных сетак называюцца абанентамі.
Для кожнага абанента на адным з сеткавых камп’ютэраў выдзяляецца
вобласць памяці - электронная паштовая скрынка. Доступ туды ажыццяўляецца
паводле адраса, які паведамляецца абаненту, і паролю, які абанент прыдумвае
сам. Пароль вядомы толькі абаненту і сеткаваму камп’ютэру. Кожны абанент
электроннай пошты можа праз свой камп’ютэр і мадэм паслаць ліст любому
абаненту, зазначыўшы ў пасланні яго паштовы адрас. Усе лісты, што
паступаюць на некаторы паштовы адрас, запісваюцца ў выдзеленую для іх
вобласць памяці сеткавага камп’ютэра. Сеткавы камп’ютэр, які ўтрымлівае
паштовыя скрынкі называецца хост камп’ютэра (ад host-“гаспадар”). Існуюць
два асноўных спосаба прыёма электроннай пошты. Першы называецца off-line
(па-за лініяй), заключаецца ў тым, што пры кожным сеансе сувязі камп’ютэра
абанента з сеткавым камп’ютэрам адбываецца абмен лістамі ў аўтаматычным
рэжыме: усе пасланні, што прыйшлі на адрас абанента адпраўляюцца на яго
камп’ютэр. Назва off-line падкрэслівае той факт, што азнаямленне з лістамі
і іх чытанне адбываецца, калі сувязь з сеткавым камп’ютэрам ужо завершана.
Другі спосаб, які, натуральна, называецца on-line ( на лініі), заключаецца ў тым, што абанент падчас сеанса сувязі со свайго камп’ютэра атрымоўвае магчымасць звярнуцца да сваёй паштовай скрынкі, прачытаць лісты, калі яны ёсць. Некаторыя пасланні можна выдаліць, не чытаючы, на другія- адразу даць адказ, скарыстаўшыся клавіятурай свайго камп’ютэра. Можна таксама адаслаць ўсе раней загатаваныя лісты, якія з’яўляюцца тэкставымі файламі. У рэжыме on-line абанент не карыстаецца аўтаматычным рэжымам, а адсылае ўсе лісты сам, зазначаючы іх адрасы і аддаваючы адпаведную каманду сеткаваму камп’ютэру.
Адзін камп’ютэр можа абслугоўваць некалькіх абанентаў. У выпадку выкарыстання on-line сеткі, кожны карыстальнік ажыццяўляе сувязь з камп’ютэрнай сеткай і выконвае неабходныя маніпуляцыі для атрымання або адпраўкі інфармацыі адпаведна сваім задачам подчас сеанса сувязі.
Для абанентаў сеткі off-line існуе магчымасць мець асобную скрынку на
адным камп’ютэры. Кожны абанент карыстаецца толькі сваёй паштовай скрынкай, а адсыланне і атрыманне лістоў, сувязь з тэлеканферэнцыямі і звароты да
базаў дадзеных для ўсіх абанентаў, што карыстаюцца гэтым камп’ютэрам, ажыццяўляецца аўтаматычна ў момант сеанса сувязі з камп’ютэрнай сеткай.
Такая складаная арганізацыя абмена інфармацыяй пры выкарыстанні аднаго
камп’ютэра прывяла да небходнасці выдзялення спецыяльнага адміністратара
для каардынацыі ўсяго абмена інфармацыяй, ажыцяўлення сеансаў сувязі і
знаходжанне заблукаўшых лістоў.
Адрасацыя
Адрас электроннай пошты, так як і звычайны паштовы адрас паінен утрымліваць усю неабходную інфармацыю для таго, каб ліст дайшоў да адрасата, у любую кропку зямнога шара. Электронны, як і паштовы адрас, складаецца з дзвюх частак:
1) раздзел “Куды”-утрымлівае ўказанне на хост камп’ютэра
2) раздзел “Каму”-утрымлівае імя абанента.
У розных сістэмах выкарыстоўваюцца розныя спосабы прадстаўлення
адраса. Напрыклад, у сістэме INTERNET раздзела “Куды” і “Каму” аддзяляюцца
знакам "@", прычым злева зазначаецца “Каму”. Напрыклад, user@adonis.iasnet.ru, дзе user-імя абанента, а adonis.iasnet.ru-імя хост
камп’ютэра (adonis) і указанне, як яго зайсці. Раздзел “Куды” мае
іерархічную структуру. Узроўні іерархіі называюцца доменамі (domain-
уладанне) і аддзелены кропкамі. Колькасць доменаў у адрасе не абмежавана.
Самы правы домен уяўляе сабой домен верхняга ўзроўню. У дадзеным выпадку ru-
код Расіі. Для ўсіх краін існуюць двухлітарныя коды. Напрыклад: au - Аўстралія, br - Бразілія, by - Беларусь, ca - Канада, cn - Кітай, de - Германія, jp - Японія, ua - Украіна, uk - Вялікобрытанія, us - ЗША.
Домен верхняга ўзроўню не абавязкова з’яўляецца кодам краіны. Ніжэй прыведзены прыклады некалькіх доменаў верхняга ўзроўню, якія выкарыстоўваюцца ў ЗША:
COM – камерцыйныя організацыі і бізнэс;
EDU –адукацыйныя ўстановы;
NET - структурные арганізацыі сістэмы;
ORG – непрыбытковыя арганізацыі;
INT - міжнародный домен.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение егэ, ответы по математике.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата