Фольклорная спадчына
| Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
| Теги реферата: реферат способы, курсовая работа
| Добавил(а) на сайт: Бояров.
1 2 3 | Следующая страница реферата
Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт
на тэму
«Беларускi фальклор – скарбнiца этнiчнай культуры беларусаў»
Студэнт 1-ага курса, факультэта ХТ i Т, палiграфiчнае абсталяванне i сродкi апрацоукi iфармацыi,
Левiн Дзмiтрый Уладзiслававiч.
Мiнск. 1999 г
Змест.
Уступ
2. Беларускiя казкi
2.1 Казкі пра жывёл
2.2 Чарадзейныя казкі
2.3 Сацыяльна – бытавыя казкi
3. Анекдоты
4. Легенды
5. Прымхліцы
6. Паданнi
7. Бываліцы
8. Загадкi
Уступ
Казка
На календары вечнасці - канец XX стагоддзя, эпоха навукова - тэхнічнай рэвалюцыі, эпоха біёнікі і электронікі... Узброены ведамі чалавек ужо абганяе сёння самую смелую казачную фантазію, самыя няўрымслівыя мары. Фантазію казак абганяе, а сама казка, як ні дзіўна, не старэе, у нябыт не адыходзіць. Можна нават сказаць - наадварот, у апошні час попыт на гэты від вуснапаэтычнай народнай творчасці прыкметна ўзрос і працягвае павышыцца. Гэта датычыць, зразумела, і беларускага казачнага эпасу, беларускай казкі.
Жывая цікавасць, якую выклікае беларуская народная казка ў сучаснага чытача, не выпадковая: яна абумоўлена, несумненна, яе высокімі ідэйна - мастацкімі якасцямі і непаўторнай нацыянальнай своеасоблівасцю. Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае чарадзейства, - вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і слухачоў.
Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных
раздзелах: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна - бытавыя.
Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм
(ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі
татэмізму - адной з самых старажытных рэлігій чалавецтва, сутнасць
якой складала вера ў татэма - агульнага для данага роду і якой-
небудзь жывёлы ці расліны продка.
Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе - гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі. Гэты змест раскрываецца своеасабліва - у вобразах і карцінах фантастычных, звышнатуральных, цудадзейных.
Сярод навелістычных сацыяльна - бытавых казак найбольш
каштоўнасць у беларускім фальклоры маюць, несумненна, казкі
антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай
накіраванасцю. Колькасць і тых і другіх вельмі значная. Прычыну
гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана - прыгонніка, але таксама цярпеў і жахлівы ўціск нацыянальны і рэлігійны.
Адмоўны персанаж баларускіх антыпрыгонніцкіх казак - амаль заўсёды -
пан-чужаземец, які не толькі лупіў тры скруры з мужыка, але яшчэ
і таптаўся па ягонай душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: новшество, контрольные по математике.
Категории:
1 2 3 | Следующая страница реферата