Фольклорная спадчына
| Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
| Теги реферата: реферат способы, курсовая работа
| Добавил(а) на сайт: Бояров.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 | Следующая страница реферата
Гэтак жа бязлітасна, як з панамі, абыходзіцца герой беларускіх казак і са «святымі айцамі» ўсіх масцей : папамі, ксяндзамі, дзякамі. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з’яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць.
Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у
якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары
- такія, скажам, як непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія
іншыя. Гэтыя творы, адлюстроўваючы этычныя погляды народа, яго
маральныя прынцыпы, яго разуменне дабра і зла, называюць усе рэчы
сваімі імёнамі, недвухсэнсоўна і ясна, не прыбегаючы да алегорый, не карыстаючыся намёкамі. Многія з іх з’яўляюцца ўзорамі сатырычнай і гумарыстычнай творчасці народа.
Лёс розных жанраў беларускага казачнага эпасу склаўся неаднолькава. Сярод сучасных запісаў казак пра жывёл і чарадзейных новых, не вядомых раней сюжетаў, амаль не сустракаюцца. У параўнанні з гэтымі казкамі, жывыя традыцыі якіх відавочна затухаюць, пэўнай жыццястойкасцю і жыццяздольнасцю вылучаюцца казкі сацыяльна - бытавога зместу і рэалістычнага характару. Характэрныя змены назіраюцца ў змесце і паэтыцы тэкстаў, якія бытуюць : прыкметнае парушенне і разбурэнне кананічнай формы, адаптацыя фабулы ў адпаведнасці з сучаснымі ідэйна - эстэтычнымі патрабаваннямі, адчувальныя, з аднаго боку, страты ў апісальнасці, у малыўнічасці, у казачнай абраднасці і , з другога боку, узмацненне прытчавасці, прыспешванне цікавасці і скарачэнне шляху да закладзенага ў творы маральна - філасофскага сэнсу, жыццёвага ўрока, павучання. Тлумачыцца гэта не толькі сучаснымі ўмовамі бытавання казак, але і псіхалогіяй сённяшняга спажыўца фальклору.
За доўгія стагоддзі свайго існавання народная казка ўвабрала ў сябе пачуцці і думкі многіх пакаленняў, абагульніла сацыяльны і мастацкі вопыт тысяч і мільёнаў людзей, і таму набыла такія ідэйна - мастацкія вартасці, такую глыбіню зместу і дасканаласць паэтычнай формы, што і сёння можа служыць адным з магутных сродкаў маральнага, сацыяльнага і эстэтычнага выхавання моладзі.
Анекдот
Адносіны да анекдота ў сучаснай айчыннай фалькларыстыцы можна характарызаваць як досыць супярэчлівыя. На думку адных даследчыкаў народнай творчасці, анекдоты - гэта тыя ж самыя сацыяльна - бытавыя казкі, толькі значна меншага, невялікага аб’ёму ; прынцыповых адрозненняў ад названага жанру казак у іх няма. Ёсць, аднак, і іншы пункт гледжання, паводле якога анекдот, пры ўсёй яго несумненнай блізкасці да сацыяльна - бытавой казкі, з’яўляецца асобным жанрам народнай вусна - апавядальнай творчасці. Больш таго - жанрам незвычайна актыўным і жыццяздольным у нашы дні, чаго нельга сказаць ні пра казкі, ні пра легенды і прымхліцы, ні пра паданні і бываліцы.
У чым жа трэба бачыць жанравую адметнасць анекдота ў
параўнанні з казкамі? Па-першае, анекдот - твор цалкам сатырычнай
або гумарыстычнай прыроды, твор абавязкова, папросту кажучы, смешны.
Па-другое, анекдот вызначаецца гранічнай сцісласцю мастацкай формы;
у адрозненне ад казкі, ён абавязкова аднаэпізодны, не ведае
разгорнутай экспазіцыі, дыялог яго вельмі не многаслоўны, дзеянне
завязваецца, развіваецца і даходзіць да кульмінацыі імгненна. Па-
трэцяе, гэта - эстэтычны «эфект нечаканасці» ў канцоўцы твора:
анекдот абавязкова заканчваецца неспадзяванай сатырычнай або
гумарыстычнай развязкай, у якой скандэнсавана ўся ударная сіла
камічнага, увесь смех.
У аснову многіх анекдотаў пакладзены, трэба думаць, сапраўдныя недарэчныя, смешныя выпадкі і здарэнні, якія мелі месца ў жыцці.
Але ў большасці сваёй яны, несумненна,- плод фантазіі народа, яго
жывога, дасціпнага розуму.
Легенды
З усіх жанраў гэтак званай неказачнай фальклорнай прозы найбліжэй
да казак, дакладней - да чарадзейных казак, стаяць легенды.
Легенда, як народнае мастацкае апавяданне вызначаецца, па-першае, своеасоблівым спалучэннем рэальнага і фантастычнага, звычайнага і
дзівоснага, па-другое, пачаткова-зыходнай устаноўкай на вытлумачэнне
і, па-трэцяе, выразна павучальным характарам. У легендах шмат
фантастычнага - непараўна больш, чым у блізкіх да іх духам даўніны
гістарычных паданнях аб далёкім мінулым. Прынцыповая розніца між
імі ў тым, што паданне рэальны жыццёвы факт упрыгожвае, аздабляе
выдумкай, у тым ліку - фантастычнай, а легенда імкнецца выдуманае, створанае фантазіяй выдаць за сапраўднае, за рэальнае. Апрача таго, дзівосныя з’явы і падзеі ў легендах вытлумачваюцца - чаго мы
ніколі не бачым у казках.
Легенда прыйшла ў наш фальклор і заняла ў ім сваё адметнае месца ў часы ўсталявання на землях усходніх славян хрысціянства.
Прыйшла на змену больш старажытнай за яе язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла, а пачала жыць і развівацца побач, многае ўзяўшы ад сваёй папярэдніцы і яшчэ больш - ад самой жывой
рэчаіснасці новай эпохі.
У аснову легендарнага сюжэта эвычайна кладзецца якісці цуд, неверагоднае здарэнне, з удзелам і людзей і істот звышнатуральных, з умяшаннем сіл цудадзейных.
Пра што складаліся легенды? Пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, птушак і насякомых, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне за яе, пра чалавечую долю і смерць - і пра многае іншае.
Прымхліца
Прымхліца (ад слова - прымха) - гэта невялічкае вуснае апавяданне аб нейкім незвычайным, цудадзейным і, як правіла, «страшным» здарэнні, удзельнікам ці сведкам якога нібыта быў сам апавядальнік або добра знаёмы ці нават блізкі яму чалавек. Якія ж гэта такія страшныя, цудадзейныя здарэнні? Ну, скажам, сустрэча з нячысцікам, з вурдалакам, з дамавіком, са змяіным царом, з русалкаю і з іншымі падобнымі істотамі - прадстаўнікамі гэтак званай ніжэйшай народнай дэманалогіі.
Вытокі гэтага цікавага, самабытнага жанру апавядальнай вуснапаэтычнай творчасці тояцца ў глыбокай даўнасці, у пэўных асаблівасцях старажытнага светапогляду, у дахрысціянскіх язычніцкіх уяўленнях. Асновай для яго ўзнікнення і далейшага развіцця паслужыла вера чалавека ў існаванне надпрыродных сіл, у магчымасць розных чарадзейна-магічных пераўтварэнняў, дзівосных праяў і цудаў.
Галоўная вызначальная рыса прымхліц у тым, што усе яны, без выняткку, звязаны з такою з’явай светапогляднага парадку, як прымхлівасць.
Паданне
Паданне, будучы таксама, як казка ці легенда, вусным мастацкім
апавяданнем, ад гэтых папярэдніх істотна адрозніваецца тым, што
зместам сваім звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця-быцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Часцей за
ўсё яно (паданне) вырастае з нейкай падзеі мясцовай гісторыі.
Устаноўка на гістарызм - найбольш характэрная рыса падання. Адсюль і грамадская функцыя паданняў перш за ўсё - пазнавальна-інфармацыйная.
Істотнай прыкметай многіх паданняў з’яляецца іх растлумачальны характар - імкненне даць адказ на пытанні: адкуль што ўзялося, як ўзнікла і гэтак называецца. Вытлумачыць, напрыклад, паходжанне і назвы пэўных населёных пунктаў, рэк і рэчак, азёр і крыніц, курганоў, лесу, паляны, балота і інш. У беларускім фальклоры большасць паданняў менавіта такога зместу. Астатнія - іх меншасць - звязаны з лёсам і жыццём пэўнай асобы, канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага і цікавага.
Што да асаблівасцей мастацкай формы падання, то яна не вызначаецца той традыцыйнай кананічнасцю, устойлівасцю кампазіцыйна - структурных элементаў, што ўласціва казкам. Сюжет у ім, як правіла, аднаэпізодны, часам і зусім няма выразна акрэсленага сюжета, няма і такіх характэрных для казачнай прозы кампанентаў, як агульныя месцы, пастаянныя формы, дыялог, зачын, канцоўка.
Бываліца
Бываліца - вуснае мастацкае апавяданне пра жыццё і надзеі не так далёкага мінулага, расказанае адметнай, «складнай», рытмізаванай і збольшага рыфмаванай мовай.
Тэмай, зместам, характарам адносін да рэчаіснасці бываліцы блізкія да бытавых казак. З казкамі іх збліжае тое, што у іх, таксама, як і у казках, шмат выдумкі. Але выдумка найбольш такая, што не выходзіць за рамкі рэальнага магчымага. У адрозненні ад казак бываліца не карыстаецца традыцыйнымі прыёмамі казачнай паэтыкі.
Галоўнае, што вызначае ўласнае жанравае аблічча бываліцы, што аб’ядноўвае досыць разнародныя і ў тэматычных і ў мастацкіх адносінах творы, - гэта іх складная, блізкая да вершаванай, мова.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: новшество, контрольные по математике.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 | Следующая страница реферата