История развития телевидения в Беларуси
| Категория реферата: Рефераты по культурологии
| Теги реферата: вулканы доклад, реферат данные
| Добавил(а) на сайт: Ioann.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата
У 1961 годзе Мінск быў злучаны радыёрэлейнай лініяй з Масквой. У
Беларусь прыйшла першая праграма Цэнтральнага тэлебачання. У гэты час
зарадзіліся творчыя сувязі з тэлестудыямі братскіх рэспублік. Асабліва
цеснымі былі яны з Літвой. 12 верасня 1962 года ўпершыню праводзілася
міжрэспубліканская пераклічка Мінск – Вільнюс.
4 кастрычніка 1962 года Мінская студыя ўключылася ў агульнасаюзную шотыднёвую перадачу “Эстафета навін”, а 23 кастрычніка быў упершыню паказаны на Маскву “Блакітны агеньчык”. Радыёрэлейныя лініі адкрылі дарогу тэлебачанню Беларусі не толькі на экраны Цэнтральнага тэлебачання, але і іншых краін Савецкага саюза.
У 1961 годзе тэлевізійная сетка СССР была злучана з сістэмай
Інтэрбачання і Еўрабачання. Пачатак гэтаму супрацоўніцтву паклала
трансляцыя тэлевізійнай перадачы пра сустрэчу ў Маскве першага ў свеце
касманаўта Юрыя Гагарына.
Першы выхад Беларускага тэлебачання на Інтэрбачанне адбыўся ў 1962
годзе. Хутка тэлецэнтры Мінска, Гомеля, Брэста і Віцебска таксама былі
ўключаны ў тэлевізійную сетку Інтэрбачання. Гледачы Польшчы, Балгарыі,
Чэхаславакіі і іншых краін сацыялістычнай садружнасці ўбачылі такія
перадачы, як “Беларукі балет”, канцэрты “Беларуская лірычная”, “Спявае
Зіновій Бабій”, тэлефільмы “Тры волаты”, “Дваццаць мірных гадоў” і іншыя.
Трэба заўважыць, што праграмы з Мінска на фестывалях рэспублік, праводзімых Цэнтральным тэлебачаннем, атрымлівалі высокую ацэнку.
Значны ўплыў на якасць кінапрадукцыі Беларукага тэлебачання аказала стварэнне ў 1965 годзе Галоўнай рэдакцыі “Тэлефільм”, якая пачала вытворчасць дакументальных і мастацкіх фільмаў, а таксама канцэртных праграм для тыражу на студыях тэлебачання усіх саюзных рэспублік. Ужо з першых гадоў свайго існавання “Тэлефільм” добра зарэкамендаваў сябе як на міжрэспубліканскіх, так і на ўсесаюзных кпінафестывалях. Сярод лепшых былі адзначаны на гэтых аглядах “Чалавек нараджаецца для шчасця”, “Апавяданне пра зялёны дом”, “Запруда”.
Паняцце “тэлевізійны фільм” прыйшло да масавага гледача ў сярэдзіне 60- ых гадоў, калі на шэрагу кінастудый краіны былі створаны аб’яднанні тэлевізійных фільмаў, што было выклікана жыццёвай неабходнасцю пастаянна бачыць у праграме мастацкія і дакументальныя стужкі, якія, як сцвярджаюць сацыёлагі, з’яўляюцца адным з любімых відаў відовішча.
У ліку ўзнікшых у рэспубліцы аб’яднанняў і творчае аб’яднанне
тэлефільмаў кінастудыіі “Беларусьфільм”, арганізаванае у 1966 годзе, і
аб’яднанне “Тэлефільм” Беларускага тэлебачання Дзяржкамітэта СМ БССР па
тэлебачанню і радыёвяшчанню, створанае ў 1967 годзе. Сёння ў іх творчым
спісе дзесяткі паўметражных (у тым ліку і шматсерыйных) і кароткаметражных
стужак, сярод якіх найбольш знаёмыя нам “Руіны страляюць” І. Чацверыкава;
“Доўгія вёрсты вайны” А. Карпава; “Прыгоды Бураціна”, “Чырвоны Капялюшык”,
“Зорны хлопчык” Л. Нечаева; “Крах” В. Карпілава і ішныя.
Станаўленне тэлекіно было нялёгкім. Тэлефільм паступова набываў сваю самастойнасць у русле адзінай цэласнай тэлевізійнай праграмы, у цесным яе кантакце з інфармацыйна-публіцыстычнай зонай. Тэлефільм, у адрозненне ад кінафільма, усе больш адчуваў сябе неад’емнай часткай тэлевізійнай праграмы з яе пэўнымі рысамі дня, тыдня, месяца, года, яе разгорнутасцю перад гледачамі ў цэлым па часе. У канцы 60-ых гадоў тэлефільм як новае адгалінаванне экраннага мастацтва набыў новыя магчымасці ў параўнанні з кінафільмам: унутраную арыентаванасць на формы дыялога з гледачом (адсюль нярэдкае ўвядзенне каментатара, асобы ад аўтара і г. д.), цыклічнасць, дзяленне на асобныя серыі.
Ігравы тэлефільм у Беларусі пачаў сваё існаванне з “малых форм” –
мініяцюры, навелы і іншых. А вось у ліку першых на “Тэлефільме” Мінскай
тэлестудыі былі пастаўлены навелы “Снежны конь” (1966) і “Зімні дуб”(1967)
– своеасаблівыя тэлевершы з лірычным, паэтычным аўтарскім светаадчуваннем.
Тэлесерыялы – былі цікавымі з пункту гледжання сюжэтнай арганізацыі і прынцыпаў злучэння асобных серый у адзінае мастацкае цэлае. Першая ластаўка ў стварэнні арыгінальнага дакументальна-ігравога відовішча быў у 1967 годзе тэлевізійны фільм - спектакль “Крах”. У 1971 годзе з’явілася “Уся каралеўская раць”, пазней – “Вашынгтонскі карэспандэнт”.
Экранізацыі. У тэлевізійным кіно займаюць значнае месца. Першая
экранізацыя была у 1970 годзе (Я. Купала “За шчасцем, за сонцам”). Пазней
былі экранізіраваны многія творы беларускіх аўтараў: Я. Купала “Гусляр”,
“Паўлінка”; В. Быкаў “Жураўліны крык”, “Воўчая зграя”, “Пастка”,
“Альпійская балада”; В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”; М. Гусоўскі
“Песня пра зубра”; І. Мележ “Людзі на балоце” і іншыя.
Дакументальныя фільмы. Станаўленне прыходзіца на 60-ыя гады і адбылося яно на базе інфармацыйна-публіцыстычных праграм эфірнага тэлебачання. З аб’яднаннем арганізацыі “Тэлефільм” сістэматычна пачынаюць стварацца тэлевізійнныя дакументальныя стужкі, як поунаметражныя, так і кароткаметражныя. Першы дакументальны фільм выйшаў у 1945 годзе (“Гнашы дзеці”).
Шмат фільмаў гэтага жанру было пра Вялікую айчынную вайну (“Дзеці
Брэсцкай крэпасці”, “Хлапчукі, хлапчукі”, “Поле боя – поле жыцця”, “Салдаты
Перамогі”), аб касманаўтах і навуковых праблемах...Дарэчы, у 1980 годзе на
экранах з’явіўся дакументальны фільм “Эстафета”. Фільм быў аб вучоных-
фізіках нашага роднага Беларускага Дзяржаўнага універсітэта.
Музычныя тэлефільмы. Хутка пасля з’яўлення тэлебачання ў нашай краіне
стала зразумела, што музыка мае шматлікія формы “існавання” на экране, а
таксама добрыя магчымасці для стварэння настроя гледачоў, афарбоўкі
тэлепраграмы, кінавобраза і г. д. Тут можна выдзеліць такія жанры, як
тэлефільм-канцэрт, телеперадача-канцэрт, фільм-канцэрт, музычна-
забаўляльна перадача і інш. Гледачы мелі магчымасць знаёміцца з такімі
музыкальнымі перадачамі і фільмамі, як
“Песні Ігара Лучанка”, “Верасы”, “Харошкі”, “Свята на Палессе” і іншымі.
Дзіцячыя фільмы. У пасляваенныя гады разгарнулася работа па стварэнню
кінастужак для дзяцей на кінастудыі “Беларусьфільм”. “Дзеці партызана” -
першы фільм, які быў прадстаўлены увазе маленькіх гледачоў у 1954 годзе.
Потым з’явіліся “Міколка-паравоз”, “вуліца малодшага сына”, “Увага! У
горадзе – чараўнік!” і іншыя.
Мастацкія фільмы. Самыя першыя ў гэтым жанры – “Новы дом” (1947);
“Канстанцін Заслонаў” (1949). Да нашых дзён дайшлі такія мастацкія стужкі, як “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Хто смяецца апошнім”, “Палесская
легенда”, “Наперадзе – круты паварот” і іншыя.
Якая ж была тэматыка ў беларускага тэлебачання?
Па першае, гэта ваенна-патрыятычная тэма. З экрана тэлевізара пастаянна гучалі расказы пра гады барацьбы з фашызмам, выступалі удзельнікі баёў, былыя партызаны, салдаты і афіцэры, падпольшчыкі.
Тэма сельскай гаспадаркі і яе выдатных працаўнікоў на той час таксама
была вельмі актуальнай. “Стаханаўцы” і актывісты, ударнікі і трактарысты –
“вось тыя, кім па сапраўднаму павінна ганарыцца наша грамадства!”, -
данасілася з блакітнага экрана савецкага чалавека.
Па-трэцяе (і як я казала ўжо раней), эканамічная тэма. Магутныя”
савецкія прадпрыемствы апярэджваюць час! Нас буржуям не дагнаць! У
перадачах, напрыклад, на прамысловыя тэмы вялікая ўвага надавалася
сацыялістычнаму спаборніцтву на прабпрыемствах рэспублікі, праблемам
навукова тэхнічнага прагрэсу, рацыяналізатарству і вынаходніцтву. Гэтыя
пытанні былі галоўнымі ў перадачах “Дзённік пяцігодкі”, “Рабочы клуб”,
“Наватар”, “Будаўнік”.
Пра ленінскую тэму таксама не трэба забывацца. Для гледачоў праводзіліся незабыўныя чытанні-лекцыі пра Леніна, яго тэорыю сацыялістычнай рэвалюцыі, кіруючую ролю рабочага класа ў будаўніцтве сацыялізма і камунізма і яшчэ пра шмат чаго іншага, што сёння нам здаецца абсурдным, незразумелым і нецікавым. Але...Час быў такі, нічога не паробіш.
Тэма будаўніцтва і цыкл праграм “Тэлеаб’ектыў на сельскай будоўлі”,
“Вёска ў рыштаваннях новабудоўляў”. Праводзіліся, напрыклад, спецыяльныя
выязныя рэйды-агляды новабудоўляў Салігорска, Гомеля, Гродна. У іх таксама
ўдзельнічалі і прадстаўнікі будаўнічых арганізацый. Затымі матэрыялы рэйду
ішлі ў праграму “Будаўнік”.
Акрамя таго, асвятляліся асноўныя падзеі з жыцця гораду, паездкі палітычных дзеячаў за мяжу, навіны культуры, навукі і мастацтва і іншыя падзеі.
Юнацтву, якое “абдумвае жыццё”, быў прапанаваны цыкл “Людзі ленінскай
гвардыі” – пра жыццё, поўнае барацьбы і трывог Н. К. Крупскай, М. І
Калініна, А. В. Луначарскага, А. Ф. Мяснікова і іншых гістарычных асоб.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: диплом о высшем, куплю диплом о высшем образовании.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата