История развития телевидения в Беларуси
| Категория реферата: Рефераты по культурологии
| Теги реферата: вулканы доклад, реферат данные
| Добавил(а) на сайт: Ioann.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4
Пазней, пасля гарбачоўскай “рэформы” жалезная заслона прыадкрыецца і
усім нам стане зразумела, што ў савецкі перыяд існавання нашай краіны
Беларускае тэлебачанне, ды і ўвогуле ўсе савецкія СМІ праводзілі “вялікую”
работу прапаганды ідэй марксізма-ленінізма, камуністычнай партыі і
савецкай улады. Што чалавек, будучы марыянеткай сацыялізму, “замбіраваўся”
і прапітваўся на працягу жыцця яго ідэямі, думкамі і памкненнямі. Тыя ж СМІ
вучылі чалавека ненавідзець сабе падобных – так званых ворагаў народа –
тых хто не дагадзіў уладзе, пагарджаць імі. Ненавідзець і кідаць каменне
ў белых варон... Чаму так адбывалася?
Сёння мы да канца не змаглі перажыць шок ад гарбачоўскай перабудовы.
БССР цяпер Рэспубліка Беларусь, але грамадства ж наша не змянілася. “Ах, вярнуць бы савецкі час!”, “Ах, як добра жылося нам тады!”, кажуць бабулькі, а дзядок з палачкай лае ў тралейбусе “валасатага” панка з завушніцай у носе
і называе яго: “Фашыст!”... Людская псіхіка лёгка зламалася. А да канца
“дабіваюць” яе тыя ж сродкі масавай інфармацыі, якія гадкоў 10 назад
спявалі “гімн” іншаму гаспадару. З экранаў тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, газет, часопісаў, журналаў, Інтэрнета на нас навалілася вельмі шмат чаго
цікавага і забароненага, жорсткага і ілжывага, заманлівага і абяцаючага
выдатны рэзультат без асаблівых намаганняў. Рэклама “душыць” гледача сваімі
15% -нымі гадавымі; жанчынамі, якія схудзелі за 3 дні іх і тым, якая
цудоўная скура ў іх на твары? А мо б вы хацелі набыць залаты унітаз? У нас
гэта танней на 50 у.е.!!! Усё той, што мы бачым на нашым экране (і чуем) –
самая сапраўдная ломка псіхікі былога савецкага чалавека, які ніколі не
карыстаўся мылам “DOVE”, не чысціў зубы пастай “COLGATE”, не мыў валасы
шампунем “ELSEVE”... Гэта “ломка” прыводзіць да агрэссіі, як моўнай, так і
фізічнай. Я кажу: “Добры дзень,шаноўная!”, а ў адказ чую: “Добры”. Я ж табе
жадаю добрага дня, а ты мне што адказваеш? Проста канстатуеш, што дзень –
добры. Дзякуй! А як мы паводзім сябе ў грамадскім транспарце, на рабоце, на
якой небудзь “тусоўцы”? У грамадскім транспарце іншым часам можна ўявіць
сябе не простым пасажырам, а героем вострасюжэтнага баявіка з элементамі
бойкі! Дзякуй, што вучыцца розным прыёмам і ўсялякай “нецэнзурнай”
жэстыкуляцыі не трэба: кожны вечар амерыканскія баявыя “курсы” завуць нас
да блакітнага экрана.
Я не віню СМІ, у прыватнасці тэлебачанне, ў тым, як мы сёння жывем, якое ў нас грамадства і г.д. Я сцвярджаю, што СМІ ў першую чаргу пасля улады нясе адказнасць за тое, што яно сёння, заўтра, паслязаўтра ПРЫНЯСЕ ў кожную кватэру. Майго браціка Рустама, якому ўсяго 4 годзіка, не трэба вучыць як страляць з пісталета і куды трэба прыцэльвацца, а крыху старэйшая за яго сястрычка ведае тэксты любой рэкламы на любым канале на памяць. І тут проста забарона глядзець тэлевізар не дапаможа.
Беларускае тэлебачанне сення.
Спачатку азначым асноўныя рысы інфармацыйнага прастранства Рэспублікі
Беларусь.
. Адкрытасць.
Асабліва гэта датычыцца аўдыёвізуальных і электронных СМІ. Зараз не
“глушаць” замежныя хвалі, як гэта рабілася раней.
. Даступнасць.
Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа мець доступ да любога з
СМІ.
. Вялікая колькасць акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь замежных журналістаў, карэспандэнцкіх пунктаў.
Беларускія СМІ з-за пэўных матэрыяльных праблем не могуць сабе дазволіць мець як карэспандэнцкія пункты за мяжой, так і акрэдытацыю сваіх журналістаў (за мяжой). На сённяшні дзень існуе толькі адзіны карэспандэнцкі пункт, і знаходзіцца ён на тэрыторыі Расіі.
Скачали данный реферат: Буланов, German, Gur'janov, Silin, Taisija, Андронов.
Последние просмотренные рефераты на тему: контрольные работы 7 класс, изложение ломоносов, информационные технологии реферат, написать сообщение.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4