Беларуская выяўленчае мастацтва Беларус
| Категория реферата: Топики по английскому языку
| Теги реферата: доклад по биологии, allbest
| Добавил(а) на сайт: Jurkov.
1 2 3 4 5 | Следующая страница реферата
па беларускай мове
на тэму: Беларуская выяўленчае мастацтва
Праверыла Нчіпаровіч А.Н
Выканаў Дапіра Т.П
Мінск 2001г.
Змест:
Жывапіс 20 –30-х гг. ХХ ст. ................................................................................1
Графіка ...................................................................................................................4
Плакат ......................................................................................................................5
Кніжная ілюстрацыя ...............................................................................................5
Станковая графіка ...................................................................................................6
Скульптура 20 – 30-х гг. ......................................................................................7
Літаратура ..............................................................................................................10
ЖЫВАПІС 20—ЗОх гг. XX ст.
У беларускім мастацтвазнаўстве гэты перыяд падзяляецца на два меншыя адрэзкі — прыкладна па дзесяцігоддзях. (Наогул, вядома, такія падзелы даволі ўмоўныя: дакладнай даты змены эпох ніхто афіцыйна не пазначаў.) Першы перыяд — з 1917 г., г. зн. з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі змяніўся сацыяльны лад грамадства і, адпаведна, сацыяльная аснова мастацтва, па 1929—1932 гг. 1929 год — пачатак расправы ўлады з нацыянальна свядомай інтэлігенцыяй; 1932 г.— скасаванне ўсіх мастацкіх аб'яднанняў партыйнай пастановай аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый. Такім чынам, адбылася фармальная забарона шматаблічча мастацкага жыцця, якое канчаткова было ўвагнана ў адзінае рэчышча на Першым з'ездзе савецкіх пісьменнікаў у 1934 г. дэкларацыяй “сацыялістычнага рэалізму”. Другі адрэзак пазначанага перыяду, відавочна, пачынаецца недзе з 1932 г. і цягнецца да 1941 г.— да пачатку вайны.
Агульнавядома, што асобныя часткі тэрыторыі Беларусі з 1914 па 1921 г. знаходзіліся ў зоне тых ці іншых ваенных дзеянняў. Таму зразумела, што пра нейкае агульнадзяржаўнае паслядоўнае мастацкае жыццё гаворка не магла ісці. Тым больш што дзяржава, Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 г., не ўстаяла пад ударамі з захаду і ўсходу. 1 студзеня 1919 г. была абвешчана БССР. Так ці інакш, Беларуская Рэспубліка ўрэшце пачала свае існаванне, хаця і з больш чым умоўнай незалежнасцю.
Тэрыторыя Беларусі ў тыя часы, па волі маскоўскага кіраўніцтва, то вельмі змяншалася, то зноў пашыралася. Якую ж з'яву лічыць за пачатак беларускага мастацтва савецкага часу? Першыя выстаўкі — 1919 г.— Бабруйск, Веліж (які тады уваходзіў у састаў БССР), Віцебск, першыя новыя навучальныя ўстановы — 1918— 1919 гг.— Веліж, Віцебск, Гомель. Безумоўна, цэнтрам мастацкай адукацыі быў Віцебск. Горад не трапіў у зону ваенных дзеянняў, у ім былі сканцэнтраваны вялікія матэрыяльныя рэсурсы. Таксама вельмі важна, што на працягу 21 года там ужо існавала прыватная мастацкая студыя Юдэля Моўшавіча Пэна (1854—1937), зацятага рэаліста, выхаванца Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў.
Усе гэтыя акалічнасці дазволілі Наркамату асветы РСФСР правесці на віцебскай глебе эксперымент па стварэнню мастацкай школы новага тыпу, з засяроджанасцю на вывучэнні новых плыней у мастацтве. Распачаў яго Марк Шагал (1887—1985), ураджэнец Віцебска і былы вучань Пэна. Афіцыйна і фактычна Віцебская народная мастацкая школа была адкрыта 28 студзеня 1919 г. “Шырэй дарогу ўсяму рэвалюцыйнаму, рашуча ламайце ўсе старое і на абломках старога стварайце грандыёзны будынак новага”,— заклікаў Шагал у газеце. Яго ўласная творчасць уяўляла спалучэнне сімвалізму зместу і экспрэсіянізму формы.
У такім духу быў упрыгожаны горад да гадавіны рэвалюцыі (здаецца, першы прыклад манументальна-дэкаратыўнага жывапісу на паслярэвалюцыйнай Беларусі) — жоўта-зялёныя людзі (зялёны колер — колер радасці і надзеі), козы, коні, не вельмі падпарадкаваныя зямному прыцягненню. Жыхары Віцебска, як і ўсякія абывацелі, без паразумення ставіліся да новага мастацтва, да разняволеных твораў, якія выяўлялі новага, разняволенага рэвалюцыяй чалавека.!
Розныя прычыны паспрыялі хуткаму, ужо ў 1920 г., ад’езду Шагала з Віцебска, а потым — у 1922 г.— і з Расіі (відавочна, што толкі дзякуючы гэтаму мастак не загінуў фізічна ці духоўна ў гады тэрору, і свет атрымаў выдатнага майстра, як і мы, ягоныя землякі — хаця ў апошнюю чаргу).
Настае час Казіміра Севярынавіча Малевіча (1878―1935), ягоных паплечнікаў і вучняў — Веры Міхайлаўны Ермалаевай, Лазара Мордухавіча Лісіцкага, Іллі Рыгоравіча Чашніка, Мікалая Міхайлавіча Суэціна, Ніны Восіпаўны Коган. На змену нязвыкламу, але яшчэ фігуратыўнаму мастацтву Шагала прыйшло “беспредметничество”, а менавіта супрэматызм, усталяваны Малевічам яшчэ ў 1915 г. Тэрмін паходзіць ад лацінскага supremus — найвышэйшы. Вось як тлумачыў натуральнасць і неабходнасць супрэматызму ягоны творца: “Калі знікне прывычка свядомасці бачыць у карцінах адлюстраванне куткоў прыроды, мадоннаў і бессаромных венер, тады толькі ўбачым чыста-жывапісны твор. Трэба даць формам жыццё і права на індывідуальнае суіснаванне.
Мастаку дадзены дар для таго, каб даць у жыццё сваю долю творчасці і павялічыць бег гнуткага жыцця. I зусім натуральнае ваша неразуменне. Няўжо можа зразумець чалавек, які ездзіць заўсёды ў таратайцы, перажыванні і ўражанні таго, хто едзе экспрэсам ці ляціць у паветры? Такія формы не будуць паўтарэннем жывучых рэчаў у жыцці, а будуць самой жывой рэччу. Размаляваная плоскасць — гэта жывая рэальная форма. Да гэтага часу быў рэалізм рэчаў, але не мастацкіх, прыгожых адзінак, якія будуюцца так, каб не залежаць ні формай, ні колерам, ні палажэннем сваім ад іншай. Кожная форма свабодная і індывідуальная. Кожная форма ёсць свет”.
Гэтыя формы — плоскасныя, аднакаляровыя, геаметрычныя фігуры: квадраты, кругі, трох- і чатырохвугольнікі. Як вучоныя расшчапілі матэрыю да элементарных часцінак, так мастакі-супрэматысты расшчапілі жывапіс да першаэлементаў. Яны існуюць у карціне самадастаткова і незалежна ці выяўляюць самыя асноўныя паняцці, паняцці-першаэлементы — Бог, Сусвет, дабро, зло, рух зямлі, узаемадзеянне пэўных сіл.
Ідэі Малевіча і ягоных аднадумцаў зрабілі вялкі уплыў і на фарміраванне сучасных архітэктуры і дызайну. У Віцебску Малевічам было створана аб'яднанне УНОВІС (Сцвярджальнікі Новага Мастацтва), яно мела філіялы ў Петраградзе, Смаленску (дзе працаваў паплечнік Малевіча, славуты тэарэтык і мастак, ураджэнец Мінска Уладзіслаў Стрэмінскі са сваей жонкай Кацярынай Кобра), Самары, Пярмі. Так званае “левае” мастацтва не прыжылося тады на беларускай глебе — і не магло прыжыцца. I таму, што знікла зацікаўленасць улад у падтрымцы свабоднага эксперыментальнага мастацтва, а мецэнаты засталіся “за тым часам”, і таму, што на Беларусі не было базы для існавання авангарднага мастацтва, якому адпавядае пэўны ўзровень развіцця грамадства і культуры. У выніку мастакі ад'язджаюць спачатку з Беларусі, а потым шмат хто і з Расіі.
У “часы Малевіча” віцебская народная школа была перайменавана у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні, потым — у Мастацка-практычны інстытут. Але сітуацыя ў грамадстве змянілася, і ў 1923 г. гэтая навучальная ўстанова была рэарганізавана ў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Навучальны працэс набыў больш традыцыйныя і трывалыя формы. Толькі з духам вольнага мастацтва, неабмежаванай мастацкай думкі было скончана больш чым на паўстагоддзе.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение отец, контрольные 9 класс, как оформить реферат.
Категории:
1 2 3 4 5 | Следующая страница реферата