Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
| Категория реферата: Топики по английскому языку
| Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
| Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 | Следующая страница реферата
Назаўтра, чуць святок, Андрэй пабег у вёску, каб паехаць па доктара (Алені,с.42.) Ускруціўшыся чуць святок, яна (Кланя) зноў бралася за ўчарашнюю работу (Найдорф,с.188.).
Семнастоўка, ж. Семнаццацігадовая дзяўчына (Абабурка.).
І ты не семнастовачка, і я...(Алімпіяда,с.253.).
Параўн.:семнаццатка (Абабурка); П. Сцяцко падае гэта слова са значэннямі: маладая дзяўчына(17 гадоў); немаладая дзяўчына. якая надта маладзіцца.
Сіпак, м. Зямля сівага колеру (СПЗБ,т.4).
Сіментал (бык) перабіраў і перабіраў заднімі нагамі, адкідаючы з-пад сябе свежы сіпак і дробнае каменне (Алімпіяда.с.163).
Скаба. ж. Рабрына (ТСБМ,т.5,ч.1).
Пад бок лучыў парубень, цвёрды, слізкі – чуваць рукой, - і ад яго баляць скабы (Тартак,с.130). Паламаны скабы і крануты лёгкія (Мсціжы,с.100).
Параўн.:скаба, ж. Рабро (СПЗБ,т.4.); скабкі, мн. Пасечаныя рэбры парсюка (Мат. мін.-мал.).
Смычка, ж. Падвей(трава).(СПЗБ,т.5)
Конь, нагінаючыся да зямлі, стаў скубці ў выбоінах сухую смычку: быў галодны.(Тартак, с.76) На ім ля прабоя вісеў жмук сена – леташняя сухая смычка.(Найдорф,с.169)
Спіжарня,ж. Каморка.(СПЗБ,т.4)
Заклёпачкі буду ставіць, пакуль не звязуць к чортавай матары маю гэту спіжарэньку...(Мсціжы, с.266)
Спрага, ж. Праход у агарожы.(Абабурка).
У спрагу ў цемнаце яны не лучылі – пералезлі па гурбе зверху цераз плот і ледзь патрапілі ў вароты (Алімпіяда,с.336). Маці дала ім па ручніку, і яны, пералезшы ў спрагу ля хаты, пайшлі мяжой ля плота да ракі (Найдорф,с.45.). Верка пазносіла жэрдзе ад спрагі на мяжу ў гарод (Тартак,с.191).
Струшанка. ж. Трасянка (з сена і саломы) (Абабурка).
Бярэш у рукі рагатыя, на два зубы, лясковыя вілкі, трасеш сена з саломай – робіш струшанку – і носіш яе ахапкамі каровам...(Алімпіяда,с.352).
Параўн.: струшанка – трасянка, салома, змешаная з сенам (Бялькевіч).
Сутонне, н. Змярканне (СПЗБ, т.5).
Брэша сабака, крычаць на сутонні пастухі, галёкаюць на ўсё горла, як і сто, як і дзвесце гадоў назад у гэтым лясным краі (Лонва, с.18).
Параўн.: сутонак – змярканне (Сцяшковіч Мат.).
Сцябачка, ж. Мянташка (СПЗБ, т.5).
Косы віселі на ключы: на адной была яшчэ сцябачка, забыліся зняць, яна стукала па касільне ля пальца, і ад таго глуха звінела ўгары каса. (Мсціжы, с.16).
Параўн.: у літаратурнай мове – сцябаць, біць, хвастаць.
Сярнічка, ж. Запалка (СПЗБ,т.5).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 | Следующая страница реферата