Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
| Категория реферата: Топики по английскому языку
| Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
| Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 | Следующая страница реферата
Пролабка. ж. Палонка (СПЗБ,т.4.).
Харбін, памеціўшы пролабку, махае тапаром з-за вуха, аж іскры пырскаюць разам з лёдам (Алімпіяда,с.337.). Зімой, у вялікія маразы, трэба было прасякаць у бродзе пролабку і наліваць у карыта вады (Мсціжы,с.22.).
Параўн. у ТСБМ: проламка,разм. – палонка.
Прушчына, ж. Прасціннае палатно (СПЗБ,т.4.).
На стале пад самай лямпай ляжала белая крамная прушчына і блішчала швейная машынка (Тартак,с.216.).
Прэнзлі, мн. Махры (СПЗБ,т.4.).
Дзяўчаты ў хустках, акручаных канцамі ля шыі і перакінутых прэнзлямі на грудзі (Алімпіяда,с.75.).
Пэйчык, м. Бізун (Рус.-ням. сл.).
І пілотка на галаве чорная, і конь пад ім чорны, і ладны пэйчык у руцэ (Алімпіяда,с.394).
Пяколак, м. Цёплае месца на печы, куды лазяць грэцца (ТСБМ,т.4.).
Сядзела (Галіна) на ўслончыку ля печы, там, дзе лазяць на пяколак (Чакай у далёкіх Грынях,с.137).
Параўн.:пяколак,м. Прыпечак.(Янкова);пяколка,ж. Месца пад печкаю, дзе кладуць запалкі (Бялькевіч); пяколак,м. Комінак (Сцяшковіч Мат.).
Рабінка,ж. Спірэя (СПЗБ,т.4.).
У лучках ля ракі ўжо вялікая трава – сінюха і рабінка – хоць касі (Найдорф,с.14.).
Рагалы,мн. Пацёкі поту (СПЗБ,т.4).
Пот разліўся з ямак па шчацэ і пацёк рагаламі на стол (Алімпіяда,с.200).
Рагачы, мн. Звязаныя разам тры драўляныя палкі (СПЗБ,т.4).
Ногі ў яго, здавалася, былі надта ценкія і высокія – падскокваў ён на іх, як усё роўна на якіх рагачах (Алімпіяда,с.49.).
Параўн.:рагач, м. Вілы з двума рагамі (Сцяшковіч Мат.); частка сахі, яе аснова,сама саха (Янкоўскі); дышаль (Янкова); керагаз (Мат.мін.-мал.).
Рудзік, м. Шчаўе лугавое (СПЗБ,т.4.).
Пачаў расці рудзік, дурнап’ян і ўсякая калючая гавыла (Алімпіяда,с.9.). На папары парос высокі рудзік – цвіў рыжым цветам (Найдорф,с.82.).
Саганок,м. Чыгунок (СПЗБ,т.4.).
Пасярод агню стаяў маленькі чорны саганок, у якім перш варылі мачаку, кіпеў, і было відаць, як бурэла бульба – бралася прыгаркамі (Найдорф,с.144.). У адной руцэ ў яе (Веркі) вядро з малаком - знаць зверху на вядры белыя пырскі, у другой – саганок (Тартак,с.109).
У гаворках для назвы гэтай пасудзіны існуюць лексемы саган, казан, цаган, чаган, чавун, чыгун, кацялок (ЛАБНГ, т.4).
Святок,м. Світанне (СПЗБ,т.5).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 | Следующая страница реферата