Билеты по белорусской литературе
| Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
| Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
| Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 | Следующая страница реферата
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыу ясну, як неба
У кожнай з ёй хаце быць мiлым гасцём...
Працягам размовы пра месца паэта у жыццi,пра сутнасць сапрауднай паэзii зьявiлiся вершы "Мая навука","Трэба нам песень","За усё". У вершы "Мая навука"(1919)Я.Купала сцвярджае,што жыццё народа ва усiх яго праявах было калыханкай, якая нарадзiла у паэта самыя светлыя думкi.Песня паэта увабрала у сябе шум адвечнага бору,шэпт спелых пшанiчных каласоу,шэлест лiсця узмежных iгруш i таропкi плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова,на думку Я.Купалы, можа стаць толькi той творца,якi узгадаваны,успешчаны на нацыянальнай глебе.Сваю удзячнасць народу за любоу да паэзii,"за кут у родным краю,за хлебсоль без клапот" выказвае пясняр у вершы "За усе" (1926). Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта,i Я.Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях,пiша,што свае песнi складау ён i "сярод крыжоу,магiл",пiсау не раз "крывёй з сваiх грудзей",заусёды быу разам з народам,жыу яго думамi i надзеямi.Былi яго песнi невясёлыя, калi бачыу, як зневажаецца мова беларусау,топчацца iх годнасць.Былi i радасныя песнi,калi бачыу паэт, што яго заклiкi да лепшай долi,яго праудзiвыя словы былi пачутылюдзьмi:
Я адплацiу народу,
Чым моц мая магла
Звау з цемры на свабоду...
1. Аснауныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броукi (13.1)
Першы верш П.Броукi "Ой,не шапчы,мая бярозка" быу надрукаваны у газеце
"Чырвоная Полаччына" у 1926г.З першых крокау у лiтаратуры аутар заяуляе што
ён не будзе "стаяць на раздарожжы,вачамi сумнымi глядзець удалячынь",а
будзе iсцi у нагу з часам,апяваючы поступ новага жыцця. Паэзiя П.Броукi
увабрала у сябе жыватворныя сокi роднай зямлi,пераняла яе красу,напоунiлася
самымi рознымi чалавечымi пачуццямi-радасцю,замiлаваннем, пачуццём
аптымiзму.
Значнае месца у творчасцi П.Броукi займае тэма Вялiкай Айчынай вайны.Героi яго творау - воiныфрантавiкi,партызаны,iх сёстры,бацькi,каханыя.
У вершы "Рана" расказваецца пра цяжкi шлях воiна да роднай зямлi. Аб
вялiкiх выпрабаваннях, якiя выпалi на яго долю,сведчаць восем ран на целе.
Зажылi раны салдата,але не можа загаiцца душэуны боль ад таго,што Беларусь
яшчэ стогне ботам акупантау. Суняць гэты боль можа толькi поунае вызвален
не роднага краю.
У гады Вялiкай Айчынай вайны П.Броукам была напiсана паэма "Беларусь"- паэтычны маналог аб Радзiме,усхваляваны зварот да яе.
Творы П.Броукi пасляваеннага часу (паэма "Паланянка",вершы "Парк
Перамогi","Смерть героя") яшчэ звязаны з франтавой тэматыкай,але пафас
творчасцi паэта вызначае тэма мiрнай працы,размах аднауленчага
будаунiцтва(паэма "Хлеб", вершы "Архiтэктар", "Бондар").
Лiрычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П.Броукi ("Маладзiком",
"Пра вочы","Косы","Ты мая пчолка","Пахне чабор).
Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь,у якой выяулена разнастайная гама па чуццяу: i успамiны аб даунiм,беззваротным юнацтве,i першае каханне,што апалiла душу героя, i прыгажосць чыстай душы,яе рамантычная узнёсласць, i юнацкая нерашучасць,i боль страты,i дакор сабе...
Год адзiнаццаць,а можа дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеу спаткацца
Сэрца нязменна хвалюе дакор
Пахне чабор
П.Броука выступае i паэт-фiлосаф,якi разважае над праблемамi жыцця,над
тым,якой павiнна быць паэзiя. Паэт,на думкуП.Броукi,павiнен жыць адным
жыццём з народам i зямлей,роднай Бацькаушчынай. Паэзiя павiнна быць заусёды
маладой, як вясна,звонкай i пявучай,як салавей,шчырай i празрыстай, як
дзiцячая сляза;яна павiнна "плысцi ракой,цячы кранiчкай жвавай",мець крылы
для палёту,быць у вечным творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны паэт
Беларусi у вершы "Паэзiя".
Грамадска-палiтычная i публiстычная дзейнасць К.Калiноускага.Газета
"Мужыцкая прауда" (13.2)
Заслугi К.Калiноускага перад рэвалюцыйным рухам i беларускай культурай неаспрэчныя.
У яго дзейнасцi знайшлi увасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыi
паустання 1863г. Як правадыр тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыi увайшоу ён у
гiсторыю грамадскай думкi i рэвалюцыйнага руху Беларусi i Лiтвы.Дзейнасць
Калiноускага можна разглядаць як адну з найбольш смелых i паслядоуных спроб
праверыць на практыцы i увасобiць у жыццё праграму рэвалюцыйных дэмакратау
60-х гадоу. Дзейнасць Калiноускага зьявiлася паказчыкам абуджэння
нацыянальнай свядомасцi бел.народа i садзейнiчала гэтаму абуджэнню.Ён унёс
прыкметны уклад у фармiраванне бел.лiтаратурнай мовы,быу творцам
бел.рэвалюцыйнай публiцстыкi,бел.дэмакратычнай прэсы,выдауцом першай газеты
на бел.мове. Як мне ужо даводзiлася пiсаць,газета "Мужыцкая прауда",што
выдавалася Калiноускiм, адно з першых рэвалюцыйных перыядычных выданняу для
працоуных у гiсторыi народау нашай краiны.
З iменем Калiноускага звязана самабытная старонка у гiсторыi беларускай паэзii.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 | Следующая страница реферата