Билеты по белорусской литературе
| Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
| Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
| Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата
Калiноускаму была чужая нацыянальная абмежаванасць.Поспех сялянскага
паустання у Беларусi i Лiтве ен ставiу у залежнасць ад народнай рэвалюцыi у
Расii,якую рыхтавалi рускiя рэвалюцыйныя дэмакраты.Негледзячы на нянавiсць
да польскiх памешчыкау,ён здолеу зразумець велiзарнае значэнне польскага
нацыянальнага руху.Ён ведау,што без сувязi з польскiм рухам па Беларусi у
той перыяд не могло быць нiякага шырокага рэвалюцыйнага выступлення
народных мас.З першых жа крокау практычнай дзейнасцi мы бачым яго у самым
цесным кантакце з польскiмi рэвалюцыянерамi.Калiноускi усведамляу
агульнасць гiстарычнага лёсу беларус. i лiтоускага народау.Думаючы пра
будучае Беларусi ён заусёды бачыу побач з ёю вызваленую ад цара i
памешчыкау Лiтву.Беларускi рэвалюцыянер i пiсьменнiк-публiцыст Калiноускi
па праву лiчыцца таксама дзеячам польскага i лiтоускага рэвалюц.руху
Найбольшую каштоунасць для характарыстыкi рэвалюцыйнага светапогляду
Калiноускага уяуляе "Мужыцкая прауда",i даследчыкi зусiм слушна бяруць яе
за аснову пры аналiзе грамадска-палiтычных поглядау рэвалюцыянера.
"Мужыцкая прауда" была агiтацыйным выданнем,разлiчаным на кругагаляд сярэдняга селянiна.Таму Калiноускi не мог раскрыць у ёй усёй паунаты сваiх сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядау.
"Мужыцкая прауда" у цэлым-i у гэтым заслуга Калiноускага-зьяуляецца выдатным дакументам.
Раман Уладзiмiра Караткевiча (14.1)
"Каласы пад сярпом тваiм".
Раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны адной з
гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду падрыхтоукi паустання 1863г.
Раман складаецца з дзвюх частак.У першай ("Выйсце крынiц")даецца кароткая
характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы
1861г.апiсваецца голад Беларусi.Акрамя таго,расказваецца пра дзiцячыя i
юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.
Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую сямью Кагу тоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi,народным жыццём,мовай беларусау i iх традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску.Другая кнiга ("Сякера пры дрэве")расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел у пад польнай арганiзацыi "Агул",пра сустрэчы з К.Калiноускiм,пра сялянскае паустанне на чале з Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г.,калi цар адмянiу прыгоннае права.
Алесь-адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ да адмены прыгоннага праваён дае волю сваiм сялянам.У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу,для якiх радзiма была найдаражэйшым скарбам,святыняй,часткай iх самiх.
Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi, перыяд, калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём.У.Караткевiч iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г.Ён аналiзавау iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць,iх гiстарычнае значэнне для лёсу бел.народа,iх уплыу на далейшае развiццё нацыi.Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу,у якiм дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка.
Сваю увагу пiсьменнiк канцэнтравау на наступных асноуных напрамках. Па-
першае,гэта мастацкi аналiз побыту, сацыальна-палiтычнай атмасферы жыцця
прыдняпроускага дваранства,перадавых (Вежа) i рэакцыйных (Кроер) яго
плыней,якiя у многiх вызначалi i поспехi, i няудачы паустаушых сялян, па-
другое, гэта прыход да паустання 1863г. прадстаунiкоу перадавога бел.i
польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена Загорскiм, Калiноускiм i
Серакоускiм);па-трэцяе,перарастанне неасэнсаваных стыхiйных выступленняу
сялян у арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкау (распрацоука
вобразау тут вядзецца па лiнii Кагуты-Корчак);па-чацвёртае,паказ жыцця
высокiх палiтычных колау.
2.Паэма Я.Коласа "Новая зямля"-
Энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дарэвалюцыйны час. 14.2
"Новую зямлю" Я.Коласа справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця
бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст.i невыпадкова.Паэма-вялiкi эпiчны
твор аб гiстарычным лёсе бел.сялянства i пошуках iм шляхоу да светлай
будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым багата i цiкава жыццё сялян:аб клопатах
i занятках дарослых,аб забауках дзяцей i iх вучобе,аб святочных днях i
буднях,ясных летнiх днях i цiхiх зiмовых вечарах,калi дарослыя пры дзецях
"пачнуць казаць свае успамiнкi,вясцi размовы пра старынкi".
Працай былi запоунены буднi сялян.Працавалi i дарослыя,i дзецi:Мiхаiл выконвау абавязкi леснiка,Антось "правiу гаспадарку",усю хатнюю работу выконвала Ганна-жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс ворыва, сяубы, жнiва, малацьбы.У час жнiва калектыуная праца становiцца крынiцай прыгожага, напауняе душу сялян радасцю,прыносiць iм задавальненне.Паэт можа расказаць цэлую гiсторыю пра стары дзедау човен,пра тое,як трэба умела выбраць касу.
Апiсанне касьбы-гэта цэлы гiмн у гонар чалавека працы.Касцы парауноуваюцца з "ваякамi", якiя iдуць "нiбы у атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары".У паэме апiсваюцца i прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi (сярпок крывенькi, граблi), i сялянская хата, гумно, павець. Я.Колас ведае,як звiваецца пчалiны рой i як яго трэба абiраць,як трэба слаць снапы на таку,каб было зручна малацiць.
З энцыклапедычнай шырынёй апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады,якiя бытавалi у той час на Бел. Гэта каляндарныя святы (куцця,вялiкдзень,коляды) звычаi узаемадапамогi (талака,кумаванне,кiрмашы сходы,народныя песнi,казкi.
Паэнцыклапедычнаму шырока апiсвае Я.Колас сваю родную зямлю- мацi.Апяваючы знаёмыя яму з дзяцiн ства мясцiны,ён паказвае,наколькi прыгожая наша зямля i як многа хараства i паэзii у яе сцiплых краявiдах.Чаргуюцца днi i ночы,за зiмамi iдуць вёсны,птушкi пралятаюць з выраю i зноу ляцяць у цёплыя краiны,iдуць дажджы,гуляюць завiрухi, разлiваюцца i замярзаюць рэкi-пра усё гэта расказваецца у паэме.У вобразах роднага краю Я.Колас заусёды чэрпау натхненне i сiлу. Хараство роднай прыроды выклiкала у паэта не толькi радасць i захапленне,але i смутак.Яго сэрца балiць за бяспраунага, прыгнечанага i зняважанага сялянiна.З паэм мы уяуляем яго знешнi выгляд, у што ён быуапрануты, што еу i пiу, аб чым марыу,на што спадзявауся i у што верыу. Працоунаму чалавеку, якi паустае у паэме ва усёй сваёй велiчы, аддае Я.Колас свае сiлы,сваю любоу i свой талент.
Паэзiя Аркадзя Куляшова, яe тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.(15.1)
А. Куляшоу пачау друкавацца з 1926 года. Першы зборнiк "Росквiт зямлi" быу прыхiльна сустрэты у той час. У iм выяуляцца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака.
Новы крок у творчым развiццi А. Куляшова пазначаны 30-мi гадамi. У
вершах "Воблака", "Ранак", "Плыла, цалавалася хмара с зямлёю", "Мая
Бесядзь", А. Куляшоу па-сапрауднаму звярнууся да чалавечай душы, прыйшоу да
арыгiнальнай, самабытнай творчасцi, да прастаты i глыбокага фiласофскага
роздуму, да шырокага абагульнення, у якiм моцна аб'яднаны думка i пачуццё
паэта.
У гады Вялiкай Айчыннай вайны А. Куляшоу стварыу цэлы баладны цыкл пра
подзвiг беларускага народа у гады лiхалецця, у рамках якога вылучаюцца
вершы-балады "Млынар", "Над брацкай магiлай", "Лiст з палону", "Мацi",
"Балада аб чатырох заложнiках", "Балада аб знойдзенай падкове" i iнш.
У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранiкнёны, узнёсла- балючы голас чалавека, грамадзянiна, байца. Героi творау А. Куляшова - фiгуры рэальныя i легендарныя, драматычныя i бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоунасцi усяго чалавецтва.
У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокiм
фiласофскiм зместам, патрыятызмам. У гэтым сэнсе вельмi паказальным
з'яуляецца верш "Спакойнага шчасця не зычу нiкому...". Гэта верш-споведзь.
Усё, што акружае чалавека, вартае яго увагi, бо гэта i ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго
уяунага дабрабыту, якiм жыве абывацель. Ён жадае усе свае пачуццi перадаць
людзям, захапiць iмi чалавечыя сэрцы.
У 1965 годзе А. Куляшоу напiсау цыкл вершау, аб'яднаных агульнай назвай
"Маналог". У вершах "Маналога" - роздум паэта аб маральным абавязку людзей
прерад памяццю, аб непераможнай сiле прауды i справядлiвасцi, аб значэннi
творчасцi у жыццi грамадства, аб адазнасцi творцау перад часам i людзьмi.
У лiрыцы А. Куляшова 60 - 70-х гадоу выявiлiся вялiкiя духоуныя мажлiвасцi чалавека - прага дзейнасцi, адчуванне сваёй асабiстай велiчы i вартасцi, адказнасць за "цяжкую пасаду паэта", за лёс Айчыны, разуменне сутнасцi гiстарычных падзей i агульнай сувязi з'яу.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата