Чтение и анализ сказок
| Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
| Теги реферата: реферат по истории на тему, биология 8 класс
| Добавил(а) на сайт: Meletij.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна – прававога, фантастычнага, або навелістычна – авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна – павучальны сэнс. (Па Чычараву У.І.)
Казкі адносяцца да старажытных відаў фальклору. Некаторыя іх жанры ўзніклі яшчэ ў першабытным грамадстве, але, відаць, пасля з'яўлення першых нескладаных песенных відаў, у прыватнасці працоўных песень. У класавым грамадстве былі выкліканы да жыцця новыя казачныя жанры. Некаторыя з іх працягваюць сваё развіццё і ў цяперашні час.
Народныя казкі прайшлі працяглы і складаны шлях развіцця, які яскрава адлюстраваў эвалюцыю і паступовы рост самасвядомасці людзей. Першапачаткова казкі былі цесна звязаны з міфалагічнымі поглядамі і ўяўленнямі, з анімізмам, татэмізмам (абагаўленнем жывёлы, раслін і нават прадметаў, якія лічыліся апекунамі, а то і сародзічамі людзей), магіяй і іншымі відамі першабытнай ідэалогіі, з поглядамі далёкіх нашых продкаў і іх наіўнымі ўяўленнямі аб прыродзе і грамадстве. Гэтыя погляды і ўяўленні выліваліся ў міфалогію.
Найстаражытнейшыя міфы ўсходніх славян да нашага часу не захаваліся.
Яны яшчэ на ранніх зтапах класавага грамадства ў асноўным страцілі сваю
язычаскую сутнасць дакладных расказаў і да нас дайшлі ў форме міфалагічных
казак — казак аб жывёлах, цудадзейных (чарадзейных) казак і казак-былічак, якія вызначаюцца фантастычнасцю. Такі пераход ад «дакладных» міфаў да
фантастычных казак звязан з паступовым падзеннем веры ў цудоўнае.
Фантастыка старажытных народных казак цесна пераплецена з выдумкай, якая выражаецца іменна ў фантастычнай форме. Фантастычная выдумка гэтых
казак мае пазнавальнае значэнне, у іх «перш за ўсё павучальная «выдумка» —
цудоўная здольнасць нашай думкі заглядваць далёка ўперад факта». Сапраўды,
«аб каўрах-самалётах фантазія казачнікаў ведала за дзесяткі стагоддзяў да
вынаходніцтва аэраплана, аб вялікіх скарасцях руху ў прасторы прадбачыла
задоўга да паравоза, да газа- і электраматора». Гэта сведчыць аб тым, што
казкі народжаны перш за ўсё працоўнай дзейнасцю людзей і іх барацьбой за
лепшае жыццё.
У дакласавым грамадстве былі пераважна фантастычныя казкі — аб жывёлах, цудадзейныя (чарадзейныя) і казкі-былічкі. Праўда, на вышэйшых этапах дакласавага грамадства, а іменна пры радавым ладзе, з'явіліся і казкі новага тыпу, у якіх гаварылася аб выдатных падзеях, у асаблівасці ваенных подзвігах, і героях народа. Гэта былі зачаткі гістарычных паданняў, легенд і казак, а таксама бытавых паданняў і казак. Аднак яны ў дакласавым грамадстве часцей за ўсё мелі таксама фантастычны характар.
Толькі ў класавым грамадстве фантастыка казак набыла іншы сэнс. Гэта абумоўлена ростам свядомасці мас, развіццём пазнання законаў прыроды і грамадства. У гэты час фантастыка паступова страціла сваю непасрэднасць у адлюстраванні рэчаіснасці і стала ўмоўна мастацкім прыёмам народнай творчасці, які выкарыстоўваецца з мэтай адлюстравання з'яў жыцця. З гэтым складаным працэсам цесна звызана і пераасэнсаванне старажытных казачных сюжэтаў і вобразаў у плане прыстасавання іх да рэчаіснасці класавага грамадства. Пры гэтым робіцца ўпор на сацыяльныя з'явы, а таму матывы барацьбы старажытных казак з грознымі з'явамі прыроды і грознымі жывёламі паступова пераўвасабляліся ў матывы сацыяльна-грамадскага характару, сталі адлюстроўваць новае жыццё і класавыя адносіны. Гэтым тлумачыцца таксама і тое, што многія казкі, якія ўзніклі ў дакласавым грамадстве, пазней набылі алегарычны (іншасказальны) сэнс.
Усё ж жыццё класавага грамадства не магло знайсці поўнага адлюстравання ў старых казачных жанрах. Сама рэчаіснасць выклікала з'яўленне гістарычных паданняў, легенд і казак і яшчэ ў большай ступені рэалістычных казак сацыяльна-бытавога зместу. З'яўленне легенд рэлігійна- хрысціянскага характару, якія некалькі адасоблены ад іншых казачных відаў, таксама абумоўлена новай гістарычнай рэчаіснасцю феадальнага і часткова капіталістычнага грамадства, у прыватнасці ўзнікненнем і развіццём хрысціянства.
У Беларусі аж да Кастрычніка народныя казкі мелі для свайго развіцця спрыяльную глебу. Не малаважную ролю адыгралі параўнальна марудныя тэмпы рэзвіцця краіны, якая многія стагоддзі цярпела прыгнёт захопнікаў, а таксама трываласць старажытных фальклорных традыцый. Сукупнасць гэтых умоў садзейнічала развіццю беларускай казачнай творчасці. Невыпадкова знаўца ўсходнеславянскіх казак С. У. Саўчанка адзначаў, што «па жывасці і харастве расказа беларускія казкі не маюць сабе роўных».
Народныя казкі, як і песні, адносяцца да масавых відаў фальклору. Усё ж у стварэнні і распаўсюджванні іх вялікую ролю адыгралі народныя майстры- казачнікі, якімі Беларусь заўсёды была багата.
3 таленавітых казачнікаў дакастрычніцкай Беларусі вызначаюцца Рэдкі і
Аземша, ад якіх А. Сержпутоўскі запісаў многа цудоўных народнапаэтычных
твораў («Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Спб., 1911). Характэрна, што Рэдкі любіў расказваць як цудадзейныя, так і рэалістычныя казкі, а
Аземша — галоўным чынам рэалістычныя казкі і анекдоты, у прыватнасці
накіраваныя супраць духавенства («Завідны поп», «Мужык, пан і ксёндз»,
«Новы чорт» і інш.). Гэтыя казачнікі былі сапраўднымі майстрамі вуснага
апавядання, мастацкай дэталі, арыгінальных замалёвак быту і прыроды
(асабліва добра маляваў прыроду Аземша). Іх казкі адзначаюцца высокім
ідэйна-мастацкім узроўнем.
Савецкая Беларусь таксама славіцца казачнікамі. Для прыкладу можна спаслацца на Гулевіча, ад якога нашы фалькларысты запісалі многа казак, у тым ліку літаратурнага паходжання. Любімымі творамі яго былі цудадзейныя казкі, у прыватнасці аб багатырах, і рэалістычныя казкі і анекдоты, у якіх найбольш поўна адлюстравана барацьба працоўных і іх імкненне да лепшай будучыні.
Народныя казкі з'яўляюцца гордасцю беларусаў. Па багаццю і разнастайнасці яны займаюць першае месца ў казачным рэпертуары ўсходніх славян і адно з першых месц сярод казак народаў свету.
Беларускія казкі ў сваім развіцці прайшлі складаны шлях, многія этапы якога ўласцівы казачнаму эпасу і іншых народаў. Аднак найбольш блізкі беларускія казкі да творчасці славянскіх народаў, асабліва рускага і ўкраінскага, што вынікае з агульнасці паходжання і гістарычнага лёсу ўсходніх славян. Адсюль зразумела, чаму беларускія казкі маюць больш агульных рыс з казачным эпасам рускіх і ўкраінцаў, чым уласных спецыфічных асаблівасцей, на складанне якіх прыпадае, магчыма, значна меншы адрэзак часу ў параўнанні з усім гістарычным перыядам развіцця гэтага жанру.
Але побач з гэтым беларускія казкі маюць сваю спецыфіку і з'яўляюцца дастойным укладам у агульную скарбніцу духоўнай культуры славянскіх народаў. Казачны эпас беларускага народа — вельмі каларытная з'ява, якая прыцягвала да сябе ўвагу многіх вучоных. Высока ацэньваў беларускія казкі акад. Я. Ф. Карскі. Ен падкрэсліваў іх багацце і дасканаласць мастацкай формы.
Беларускія казкі, як заўважалі даследчыкі, вылучаюцца з казачнага эпасу ўсходніх славян вялікай колькасцю казак аб жывёлах, наяўнасцю рэшткаў некаторых архаічных форм, якія дапамагаюць даследчыкам вырашаць праблемы паходжання і развіцця казачнага эпасу ўсіх славянскіх народаў. Але найбольш істотнай адзнакай, што вызначае казачны эпас беларусаў і надае яму вялікае грамадска-палітычнае значэнне, з'яўляецца наяўнасць значнай групы антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак. Антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі ёсць у фальклоры іншых народаў, аднак спецыфічныя ўмовы, у якіх беларускія працоўныя вялі барацьбу супраць класавых ворагаў, садзейнічалі таму, што гэтыя творы набылі незвычайную ідэйную вастрыню і распаўсюджанне ў масах.
Беларускі казачны эпас вызначаецца таксама сваёй паэтычнай мовай, хаця многія паэтычныя сродкі і кампазіцыйныя прыёмы з'яўляюцца агульнымі для казак усіх славян.
Некаторыя вядомыя ў славянскім фальклоры вобразы набылі ў казачным эпасе беларускага народа своеасаблівае мастацкае ўвасабленне. Асобныя мастацкія вобразы можна лічыць больш уласцівымі беларускаму фальклору.
Казкі ва ўсёй сукупнасці можна вызначыць як вуснапаэтычныя эпічныя апавяданні, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць (пры дапамозе выдумкі)
у фантастычным або рэалістычным асвятленні. У сувязі з гэтым усе
народныя казкі па спосабу адлюстравання рэчаіснасці можна раздзяліць
(умоўна) на два цыклы: фантастычныя і рэалістычныя. Да першых адносяцца
тыя, у якіх пераважае фантастыка, а да другіх - казкі з рэалістычным
паказам жыцця.
Да фантастычных казак, якія ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве, адносяцца казкі аб жывёлах, цудадзейныя, або чарадзеішыя, казкі, казкі- легенды, гістарычныя. легенды і большасць гістарычных казак. Да рэалістычных казак, якія з'явіліся ў класавым грамадстве, належаць гістарычныя паданні, некаторыя гістарычныя казкі, сацыяльна-бытавыя казкі- навелы, анекдоты, сказы і сацыяльна-бытавыя паданні. Асобную групу складаюць казкі-небыліцы і надакучныя казкі, у якіх мудрагеліста спалучаюцца і фантастычныя, і рэалістычныя элементы.
Беларускія казкі можна падзяліць на некалькі вялікіх груп, улічваючы ідэйна-тэматычны змест і характар мастацкай выдумкі. У сучаснай фалькларыстыцы прынята звычайна такая класіфікацыя казак: казкі аб жывёлах, казкі чарадзейныя, бытавыя, авантурна-навелістычныя і казкі-былічкі. Усе гэтыя катэгорыі казак, зразумела, вядомы і ў беларускім фальклоры, але найбольш пашыранымі відамі беларускіх казак, на якіх неабходна спыніцца больш падрабязна, з'яўляюцца казкі аб жывёлах, чарадзейныя і сацыяльна- бытавыя, сярод іх вылучаюцца антыпрыгонніцкія, антырэлігійныя і ўласна бытавыя.
Гэта класіфікацыя, як і многія іншыя, мае свае недахопы і можа быць
прынята толькі ўмоўна. У працэсе творчага развіцця вуснай народнай паэзіі
класіфікацыйныя межы могуць парушацца, і часта адзін і той жа твор набывае
рысы і чарадзейнай і антыпрыгонніцкай казкі, або казкі аб жывёлах і
чарадзейнай і г. д. Аднак класіфікацыя, няхай і ўмоўная, вельмі патрэбна.
Яна групуе творы па асаблівасцях сістэмы мастацкіх вобразаў, стылю і г. д.
і дазваляе глыбей разумець прыроду і спецыфіку казачнай фантастыкі кожнай з
вылучаных груп твораў, іх ідэйны змест, асаблівасці мастацкай формы, шляхі
і перспектывы развіцця і многія іншыя важныя пытанні.
Такім чынам, казкі адлюстроўваюць эвалюцыю і рост самосвядомасці
людзей. Гэты від фальклору бярэ свой пачатак з міфаў. Развіццё беларускай
казкі садзейнічала сукупнасць маруднага тэмпу развіцця нашай краіны і
трываласць старажытных фальклорных традыцый. З таленавітых казачнікаў
Беларусі вызначаюцца Рэдкі і Аземша, чые казкі адзначаюцца высокім ідэйна –
мастацкім узроўнем. Беларускія казкі блізкі да творчасці славянскіх
народаў, асабліва рускага і украінскага, што вынікае з агульнасці
паходжання і гістарычнага лёсу усходніх славян. Існуюць розныя падыходы да
класіфікацыі казак:
1. Па спосабу адлюстравання рэчаіснасці.
2. З улікам ідэйна – тэматычнага зместу і характару мастацкай выдумкі.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: дипломная работа 2011, курсовик, роботы реферат.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата