Чтение и анализ сказок
| Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
| Теги реферата: реферат по истории на тему, биология 8 класс
| Добавил(а) на сайт: Meletij.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
§ 1.2 Паходжанне казак пра жывел.
Казкі аб жывёлах (або жывёльны эпас), па ўсёй верагоднасці, з'яўляюцца
самымі старажытнымі па паходжанню. Аб гэтым гаворыць не толькі прастата іх
зместу, але ў першую чаргу адлюстраванне ў гэтых казках старажытнейшых
міфалагічных поглядаў і такіх уяўленняў, як анімізм, татэмізм і заамарфізм
(увасабленне бажэстваў у вобразах звяроў). Першабытныя людзі сустракаліся і
вялі барацьбу перш за ўсё з жывёламі. Таму натуральна, што жывёлы
прыцягвалі асаблівую ўвагу нашых далёкіх продкаў, што адлюстравана і ў іх
казках-міфах, у якіх дзейнічаюць жывёлы, а ў радзе выпадкаў побач з імі
выступаюць і людзі.
На ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства многія жывёлы, у асаблівасці такія грозныя звяры, як мядзведзь, воўк і інш., здаваліся людзям разумнымі істотамі, бо яны ўмелі (у сілу натуральнага адбору) лёгка здабываць сабе ежу, хавацца ад ворагаў, у тым ліку ад паляўнічых, нечакана нападаць на іх і г. д. Усё гэта парадзіла няправільныя ўяўленні першабытных людзей аб здольнасці жывёл думаць, разважаць, гаварыць, разумна наладжваць сваё жыццё.
3 цягам часу, з паступовым пазнаннем і падпарадкаваннем прыроды, у тым
ліку прыручэннем многіх карысных жывёл, з развіццём прылад і сродкаў, якія
забяспечвалі людзям перавагу над звярамі, характар і вобразы казак-міфаў аб
жывёлах сталі мяняцца. Татэмы пачалі губляць звышнатуральную сілу, і наогул
казачныя жывёлы сталі ўступаць людзям ва ўсім. Казкі-міфы аб жывёлах
паступова перасталі прымацца ўсур'ёз, стала ўсведамляцца іх фантастыка. Так
міфалагічныя расказы аб жывёлах ператварыліся ў казкі з іх
усвядомленай выдумкай. Самыя старажытныя казкі-міфы ў крайнім выпадку
паказвалі найбольш грозных жывел не толькі разумнымі, але і моцнымі, якія
перамагалі чалавека. У больш познія часы ўжо чалавек аказваецца пераможцам.
Напрыклад, у казцы «Мужык, мядзведзь і ліса» апавядаецца аб тым, як селянін
перахітрыў не толькі мядзведзя, але і лісу: пры дапамозе яе забіў
мядзведзя, а затым лісу зацкаваў сабакамі. У казцы «Чалавечы розум»
гаворыцца аб перамозе селяніна над воўкам, дзікам і мядзведзем і г. д.
Такія казкі аб жывёлах маглі з'явіцца ў больш познія часы, не раней
пераходнага перыяду ад дакласавага да класавага грамадства, калі ўжо была
адчувальнай сіла не толькі калектыву, але і асобнага члена грамадства.
Казкі аб жывёлах, адарваўшыся ад міфалагічнай асновы дакласавага
грамадства, сталі набываць новы сэнс. У класавым грамадстве, пераважна ў
эпоху феадалізму, многія з іх ператварыліся ў алегарычныя апавяданні: пад
вобразамі звяроў сталі мець на ўвазе людзен, прычым традьшыйныя вобразы
жывёл захавалі асноўныя рысы. Гэта датычыць перш за ўсё такіх калісьці
грозных, моцных або хітрых жывёл, як мядзведзь, воўк і ліса, але яны ў
многіх выпадках сталі абазначаць розных насільнікаў, эксплуататараў —
людзей, якія жывуць за чужы кошт, крыўдзяць іншых, а таксама адзін аднаго.
У гэтым чотка адбілася сацыяльная алегорыя многіх казак аб жывёлах, уласцівых класаваму грамадству.
Алегарызм забяспечыў многім казкам аб жывёлах параўнальна вялікі
поспех сярод працоўных феадальнага, а таксама капіталістычнага грамадства.
Гэтыя казкі ўспрымаліся па-новаму, як вуснапаэтычныя творы, фантастыка якіх
служыла раскрыццю сацыяльных адносін, малявала розныя сацыяльныя тыпы, розныя рысы чалавечага характару, а таксама рэалістычныя бытавыя карціны.
Пры гэтым фантастыка такіх казак, як і іх вобразы, мае ўмоўны характар. Зна-
чыць, такія казкі аб жывёлах нельга безагаворачна адносіць да жывёльнага
эпасу. Гэта па сутнасці рэалістычныя сацыяльна-бытавыя казкі, але
алегарычнага характару. Яны толькі генетычна (па паходжанню) звязаны са
старажытным жывёльным эпасам. З'яўленне такіх казак абумоўлена класавым
грамадствам.
Многія казкі аб жывёлах у класавым грамадстве ператварыліся ў байкі —
павучальна-забаўныя апавяданні, прызначаныя галоўным чынам для дзяцей. У іх
проста і выразна раскрываюцца тыповыя рысы характару і паводзін звяроў, што
мае пазнавальнае значэнне. Такія, напрыклад, казкі - байкі аб рукавічцы, у
якой пасяліліся розныя звяры, аб вераб'і і былінцы і інш. Гэтыя казкі
таксама часта звяртаюцца да алегорыі, перадаючы рысы характару і паводзін
людзей. Так, у казцы аб рукавічцы мядзведзь выступае як пэўны сацыяльны тып
— як насільнік, але ў той жа час у яго вобразе адлюстраваны і тыповыя рысы
звера, якія таксама могуць успрымацца і алегарычна (як чалавечыя рысы, уласцівыя цельпухам).
Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якія характарызуюць мясцовую фауну: мядзведзь, воўк, лісіца, заяц, дзік, жораў, чапля, цецярук, дзяцел, верабей, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі: казёл, баран, конь, сабака, кот, певень і інш. Ужо нават адзін пералік «дзеючых асоб» гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны казкі з жыццём іх творцаў і з навакольнай прыродай і як яны адрозніваюцца ад казак іншых народаў свету.
Адна з асаблівасцей казак — замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія і вызначаюць паводзіны герояў у розных сітуацыях. Лісіца вызначаецца
хітрасцю, і гэта амаль заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з
іншымі звярамі. Воўк дужы, але вёльмі прагны, неразумны, а таму яго часта
абдурваюць лісіца, свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога — незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры і
разважлівы кот; які дае парады пакрыўджаным і нават выступае іх абаронцам.
Кот і лісіца дзякуючы кемлівасці і смеласці перамагаюць мядзведзя, воўка і
дзіка.
Адна з шырока вядомых рускім, беларускім і украінскім казачным эпасе
казка «Церам-церамок» паказвае і асуджае панаванне дужага над слабым. Яе
беларускія варыянты «Дзедава рукавічка», «Муха-хахаўка» і інш. вельмі
трапна і красамоўна характарызуюць звяроў. У дзедавай рукавічцы сабраліся
жаба — «паня-пацягуня», рак-тарабун, заяц — «па бярэзнічку прыгун», лісіца
— «добрая маладзіца» і воўк -«з-за куста хапун», якіх цісне «зверху
прыціскун» — мядзведзь.
Ідэалы народа, яго высакароднае маральнае аблічча яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюць імкненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлівасць. Разам з тым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы «Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі» асуджаецца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў слухача выклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае.
Сярод казак аб жывёлах своеасаблівай пабудовай вылучаецца група камулятыўных або ланцугападобных твораў. Сюжэт казкі лёгка падзяляецца на асобныя эпізоды-звенні. Кожны наступны эпізод уключае ў сябе дэталі папярэдніх і дапаўняецца нечым новым. 3 кожнай новай падзеяй павялічваецца колькасць дзеючых асоб, адбываецца «нарашчэнне» дзеяння.
Камулятыўныя казкі, як і іншыя казкі аб жывёлах, былі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі. Яны адлюстравалі погляды працоўных, іх адносіны да розных з'яў грамадскага жыцця і побыту.
Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з'яўляюцца па свайму паходжанню найбольш старажытнымі, аб чым сведчаць старажытных вераванняў, наіўная першабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светам людзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей у класавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыя запісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкі гэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця.
Казкі аб жывёлах узніклі пад уплывам працоўнай практыкі. Яны адлюстроўвалі не толькі адносіны чалавека да навакольнага свету, але і тыя мэты, да дасягнення якіх імкнуліся людзі. Падкрэсліваючы гэты бок народнай паэзіі, А. М. Горкі пісаў, што ў казках і міфах «мы чуем водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы».
Як сцвярджаюць даследчыкі казак аб жывёлах, на развіццё гэтага віду казачнага эпасу вялікі ўплыў аказалі анімістычныя і асабліва татэмістычныя ўяўленні першабытных людзей. Такія сцвярджэнні правільныя, аднак было б памылковым лічыць анімізм і татэмізм асновай узнікнення казак аб жывёлах і той глебай, на якой фарміравалася фантастыка гэтых гвораў. Уяуленні першабытных людзсй аб тым, што жывёлы могуць размаўляць паміж сабой, думаць і рабіць многае з таго, што ўласціва толькі чалавеку, маглі ўзнікнуць і ўзніклі раней татэмізму і не залежалі ад абагаўлення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл і лічыць іх сваші роданачальнікамі — «татэмамі», чалавек павінен быў узняць іх на гэту вышыню, надаўшы ім розныя звышнатуральныя якасці, водгукі якіх можна знайсці ў казках.
Непасрэдна ж водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядома казка пра мядзведзя на ліпавай назе, што рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца мядзведзь. Казка апавядае аб тым, як мядзведзь, якому адсеклі лапу, ідзе адпомсціць селяніну і яго жонцы, што парушылі забарону паляваць на «свяшчэнную жывёлу» —татэма.
Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якіх адлюстравана залежнасць чалавека ад сіл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкі, калі, як гаварыў А. М. Горкі, «рукі вучаць галаву, затым паразумнеўшы галава вучыць рукі а разумныя рукі зноў і ўжо мацней садзейнічаюць развіццю мозгу», чалавек усё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленнях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальны пачатак. Новыя адносіны чалавека да прыроды і з'яў сацыяльнага жыцця знайшлі сваё адлюстраванне і ў народнай вуснапаэтычнай творчасці.
У эпоху феадалізму многія казкі аб жывёлах сталі па сутнасці казкамі сацыяльнага зместу. У гэтых творах захаваліся трапныя назіранні над з'явамі прыроды, характарам, паводзінамі і звычкамі розных жывёл, але галоўным аб'ектам іх стаў чалавек і яго становішча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ў змесце не выклікалі значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушна заўважыў У. П. Анікін, «выдумка ў казках страціла свой былы характар і ператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, іншасказанне, алегорыю. Пераход старажытнай фантастыкі ў алегорыю быў тым натуральней, што і раней жывёлы надзяляліся антрапаморфнымі рысамі: звер лічыўся істотай, якая валодае мовай і чалавечым розумам». Казкі аб жывёлах зрабіліся ў пераважнай большасці алегарычнымі творамі, у якіх народ адлюстроўваў розныя бакі свайго жыцця, выкрываў заганы грамадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам.
Казкі аб жывёлах даўно спынілі сваё развіццё, але янь шырока бытуюць і ў нашы дні. Гэта каштоўная спадчына народнай культуры, якая дапамагае нам выхоўваць дзяцей Невыпадкова казкі аб жывёлах так шырока выкарыстоў ваюцца ў дзіцячай літаратуры, у дзіцячым тэатры і кіно Акрамя таго, яны маюць вялікае пазнавальнае значэнне, дапамагаюць раскрыць многія бакі жыцця і погляды нашых далёкіх продкаў.
Казкі аб жывелах з’яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. З цягам часу адбываецца ператварэнне міфалагічных расказаў аб жывёлах у казкі з выдумкай, а пасля набываюць новы сэнс, ператвараючыся ў алегарычныя апавяданні. Кожны від казкі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі, адлюстраваннем поглядаў, адносін людзей да жыцця і побыту.
§ 1.3 Развіцце чарадзейных казак.
Да найбольш старажытных казак, акрамя жывёльнага эпасу, адносяцца таксама цудадзейныя, або чарадзейныя, казкі. Іх узнікненне адносіцца да часоў першабытнага грамадства.
Сутнасць цудадзейных (чарадзейных) казак заключаецца ў іх назве.
Навакольная рэчаіснасць у гэтых казках прапускаецца праз фантастычную
прызму тут гаворыцца аб розных цудах, ператварэннях, незвычайных героях, пачварах і ўвогуле фантастычных істотах, аб перамозе казачных герояў над
ворагамі. У гэтым своеасабліва адлюстроўваюцца рэальныя грамадскія і
бытавыя адносіны і барацьба людзей за асваенне і падпарадкаванне прыроды.
Фантастыка ў гэтых казках вызначае іх змест, вобразы, а часта і паэтыку.
Грозныя з'явы прыроды і яе панаванне над людзьмі, а таксама варожыя
сілы чалавечага грамадства ў старажытных казках увасабляліся ў міфічныя
вобразы. Такімі выступаюць розныя пачвары, цмокі, змеі, ведзьмы, чэрці,
Баба-яга, Кашчэй Бяссмертны, Цуда-Юда і інш. У іх народная фантазія
ўвасобіла варожыя людзям сілы прыроды і грамадства. Гэтыя вобразы на
працягу многіх стагоддзяў набылі ўстойлівыя рысы, як і іх праціўнікі —
казачныя героі: волаты і асілкі.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: дипломная работа 2011, курсовик, роботы реферат.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата