Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
| Категория реферата: Топики по английскому языку
| Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
| Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 | Следующая страница реферата
Дапаганяць, незак.Дамагацца.
Яму /Харбіну/ не адказалі, і ён паздароўкаўся яшчэ раз, мацней і смялей, як дапаганяў свайго (Алімпіяда, с.325).
Длубаць, незак. Дзяўбаць.
А тут – днём ля кавадла круціся, калодкі длубай, як дзяцел, а ноч усю – “самагонку” гані (Мсціжы, с.41).
Параўн: длубаць незак., абл. – калупаць (ТСБМ, т.2).
Драгаць, зак. Стукаць.(СПЗБ, т.2).
Запёрлася і не адчыняе. З гадзіну ўжо драгаю. Не адчыняе.(Алімпіяда, с83). Дзверы былі запёршы, і ён доўга драгаў, пакуль не адчынілі (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.166).
Загавець, зак. Памерці, загінуць.
І сябе ў зямлю загоніш і машыну... З-за рубля загавееш..(Агні, с.79).
Параўн.:загавець – захварэць (Мат. мін-мал.-ІІ), загавець – пачаць пасціць (СПЗБ, т.2).
Залзаваць, незак. Хварэць на мыт (пра каня) (СПЗБ, т.2).
Але і маці, і ён, Міфодзя, знаюць, што Смык – адчэпнае, што ён залзуе, што і да Кур’янаўскіх Садоў не дойдзе па такім снезе(Алімпіяда, с.457).
Закладаць, незак. Зачыняць (СПЗБ, т.2).
Яны /грыбы/ хутка сохлі ў печы, калі закладала маці юшку, і пахлі на ўсю хату(Лонва, с.163).
Зарваць, зак. Перастаць даіцца. (СПЗБ, т.2).
Няма ўжо куды ганяць у поле скаціну, зарвалі каровы, вымя матляецца, як у тых, што здыхалі пасля вайны (Алімпіяда, с.12).
Засіліць, зак. Зачэрпнуць (СПЗБ, т.2).
Зняўшы з крука чорную паўлітровую кружку, засіліў поўную вады і выпіў да дна (Алімпіяда, с19). Сагнуўшыся, ён засіліў рукой снегу (Агні, с.94).
Параўн.: сіляць –нанізваць(НЛ).
Застрэпаць,зак. Застукаць.
Застрэпала па спіцах сухая гавыла (Алімпіяда, с.77).
Заўрагаваць, зак. Закапрызіць, занаравіцца (СПЗБ, т.2).
Не зважай, Язэп, дзяўчо заўрагавала.. Бывае. (Алені, с.37)
Зашваргатаць, зак. Загудзець.
Матор, пачуўшы цвёрдую дарогу, як чалавек чуе босымі нагамі пасля балота выбітую сцежку на полі, зашваргатаў ціха і роўна, бы ўзрадаваўшыся (Алімпіяда, с.46).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 | Следующая страница реферата