Образ белорусской хаты в белорусской культуре
| Категория реферата: Рефераты по культурологии
| Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
| Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата
“Не! Не! Гэта не зоркі, а жывы пясок, што я на хату цягаў на сваіх плячах... О, мой пясочак... залаты пясочак. Я цябе цягаў на вышкі, угару, а ты мяне ўнізе, на векі вечныя засыпаеш. Сыпся! Буйным градам сыпся!” [13;215-216]
Кожны герой гэтай драмы мае свае індывідуальныя адносіны да гэтай трагедыі – страты хаты. Аўтар не мае намер данесці чытачу нейкі адзіны пэўны позірк. Але трагедыйнасць драмы падаецца праз вобраз Лявона Зябліка і праз яго стаўленне да страты хаты. Канешне, ён клапоціцца пра будучы лёс сям’і, якая апынулася на вуліцы, але не менш, а можа, і больш, душа яго баліць па ягоным “дзіцяці”.
Выгналі з хаты, выгналі людзі,
Выгналі косці жывыя;
Сівер со снегам рынуўся ў грудзі,
Рынуўся зверам на шыю [5;120]
Вельмі дакладныя радкі да сітуацыі, да душэўнага стану Лявона. Але ж гэтая катастрофа – разбурванне чалавечага сусвету – сапраўды трагічная, яна нашмат глыбей, чым драма бясхатняга селяніна з верша “Згнаннік”.
Чаму, аналізуючы “Раскіданае гняздо”, а дакладней, вобраз хаты у
п’есе, найбольшая ўвага гэтай страты надаецца трагедыйнаму вобразу Зябліка?
Бо гэта любоў да зямлі ягонай, да бацькавага дома, гэта тая прывязанасць, страта якой – усё роўна як смерць. Для яго гэта як страта нечага жывога, што дыхае і мае розум.
Зяблік адметны тым, што сам адчувае не толькі сваю знітаваннасць з зямлёй, але і адчужанасць ад яе, ён моліцца зямной сіле, але й упінае яе за свае нягоды. У размове Лявона з сямейнікамі гэтая антанімія выяўляецца досыць выразна:
“Лявон... Кожны каменчык на полі і кожны кусцік на сенажаці змалку ўжо знаў, як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціў скацінку... араў, сеяў, касіў. А тут!.. Суд – вон выганяюць! Кінуць тую хату, скуль бацьку і матку на магілкі вывез, кінуць тое поле, дзе кожную скібіну потам крывавым скрапіў. Эх, эх! І я гэта маю дарма ўступіць, адрачыся?! Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца – засохне, адбяры ў чалавека зямлю – згіне” [13;213].
Гэта як прыгавор Зябліка самому сабе. Нейкая абмежаванасць не дае магчымасці думаць шырэй за гэтую філасофію, селяніну-вяскоўцу зразумелую.
Пачуццё знітаванасці з зямлёй ды пакланенне ёй у Лявона часам удае
гэткім безразважным, што можа нагадваць паганскае пакланенне фетышу, і, натуральна, калі фетыш “падманвае”, гэтае пачуццё абарочваецца нянавісцю.
“Зямля здрадзіла” – прыходзіць да высновы герой [5;123].
“Лявон (глуха). Чым я вінен? Чым я вінен? Што любіў гэту зямлю, гэту родную нашу!..” [13;213]
Лявон Зяблік не можа пагадзіцца душой з тым, што перастае жыць і працаваць на тым кавалку зямлі, які адышоў яму ў спадчыну.
Паказваючы драму сям’і Зяблікаў, пісьменнік выходзіць далёка за межы яе, бо ў лёсе адной сям’і бачыць усю старую Беларусь, якую кожны багаты і дужы мог рабаваць, паліць, руйнаваць, выганяць яе народ з адвечнага гнязда[26;127]. Купала паказвае глыбока сацыяльны канфлікт, зачынам якога, грунтам з’яўляецца тая хата, разбураванне якой разбурыла і лёсы герояў.
4.3. “...ЯК Я Ў ХАТУ ЎВАЙДУ, МЯНЕ ШТОСЬЦІ ГНЯЦЕ”
Любоў да свайго кута, да сваёй хаты, прывязаннасць да той мясціны, дзе нарадзіўся, да Бацькаўшчыны. І, канешне, усё навакольнае асяроддзе, родныя пейзажы – усё гэта той жа дом, які цягне да сябе і ўстае перад вачыма як твая Радзіма.
Вобраз хаты не можа ўспрымацца асобна, проста як будыніна – яна як частка пейзажу, як “ложак” у вялікай хаце Сусвету. Дом – гэта той неабходны прытулак, і ён заўжды будзе родным, але ж ніколі рука чалавека не ўзбагаціць яго так, як узбагаціла рука Першатворцы наш край.
...Як я ў хату ўвайду, мяне штосьці гняце
Бледны сум падыходзіць – прыносіць нуду
У запляснелым кутку цень касцісты цвіце, -
Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду[12;129]
“У вузенькай хатцы” няма дзе развярнуцца, не прыносіць утульнасць і
“хата крывая”, “там, у хацінке, там, у пахілай”, няма спакою і
задавальнення. Гэта сваё, але ж гэта не тое, што заслугоўвае чалавек. Можна
прыняць гэта і дзень за днём цягнуць такі цяжар, не бачыць нічога навокал.
Тут вобраз хаты супрацьпастаўлены полю: “Як я полем іду, гнецца колас ка
мне...”. Вось дзе ён селянін-гаспадар, і ўжо не яго штосьці гняце, а да яго
гнуцца, яму служаць. Гэтыя радкі прымушаюць задумацца, шырэй зірнуць на
свет і ўбачыць моц чалавека. Не трэба абмяжоўваць жыццё сваім уласным
кутом, а бачыць свой дом – Айчызну больш магутнай і ўладкоўваць яе як сваю
маленькую хатку.
Чалавек адчувае сябе прыніжаным, калі застаецца сам-насам са сваёй
беднай хацінкай, са сваім гаротным лёсам. Але варта вырвацца на волю, на
прыроду, дзе людзі, дзе грамада, як зноў ён у добрым настроі[26;101]. Верш
“Як я полем іду” скіраваны на тое, каб задумацца над тым, што чалавек
адчувае сябе чалавекам, калі ён не пазбаўлены грамадскіх сувязей, калі ён
актыўна дзеючая асоба.
Тут таксама зродненасць чалавека з навакольным светам. Чалавеку
добра, калі ён адчувае сваю еднасць з прыродай: калі ён полем ідзе, і
лугам, і лесам. Тады і колас гнецца, адбіваючы яму паклоны, і траўка
сцелецца ля ног, і думкі зважна снуюцца. Ён, чалавек, - цар прыроды, повен
пашаны, павагі, славы дагэтуль, пакуль не пераступіць свой родны парог...
[26;101]
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата