Образ белорусской хаты в белорусской культуре
| Категория реферата: Рефераты по культурологии
| Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
| Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Вышэй столі (“неба”) завоблачны свет, які абмяжоўваўся дахам хаты.
Менавіта там, на гарышчы, паводле народных павер’яў, жылі духі памерлых
продкаў. На гэта паказваюць некаторыя беларускія абрады. Так, калі знахарка
лячыла каго-небудзь у хаце, яна стукала венікам столь – клікала на дапамогу
хвораму духа-заступніка сям’і. Гэтак жа клікалі духаў продкаў на дапамогу і
падчас прыгатавання вясельнага караваю. А вось пры заручынах, калі пілі
гарэлку, то рэшткі з кілішкаў выплюхвалі ўверх, да столі, таксама духам
продкаў.
Падзел хаты на часткі, што адпавядаюць сферам светабудовы, стасаваўся і са знешнім дэкорам хаты. Характэрнае ў гэтым плане дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў. Так, афармленне шчыта (франтона) – верхняй трохкутнай часткі будынка, вядзе да небасхілу, па якім рухаецца дзённае свяціла. Таму на шчыце звычайна рабілі сімвалічныя выявы сонца[14;14].
Вышэй “неба” знаходзілася “бездань нябесная”, якая пралівалася на зямлю дажджом. Таму закрыліны даху хаты аздабляліся найчасцей хвалістым арнаментам, які ўвасабляў нябесную ваду. Закрыліны, якія фарміравалі бакі трохкутніка шчыта, заўсёды рабілі вышэй яго паверхні – “бездань нябесная” над “небам”.
У адрозненні ад шчыта, што суадносіўся з нябёсамі, паверхня зруба хаты адпавядала зямной сферы сусвету. Дэкор у гэтай частцы будынка прыпадаў пераважна на вокны. Тут знаходзім стылізаваныя выявы расліннага свету, жывёл, птушак – усё, што датычыць зямной сутнасці.
Мадэль сусвету, хата ўспрымалася і як прастора, абжытая чалавекам у вялікай неабжытай прасторы сусвету. Таму, закладка падмурка і ўзвядзенне сценаў зруба вызначалі і сімвалічнае аддзяленне асвоенай прасторы ад неасвоенага сусвету. Але калі сцены, падлога, дах як элементы канструкцыі жытла валодалі функцыяй мяжы, якая аддзяляе ўнутранную прастору хаты ад знешняга свету, то дзверы і вокны, наадварот, ажыцяўлялі сувязь са знешнім светам. Пры супрацьпастаўленні асвоенай, дружалюбнай чалавеку ўнутранай прасторы хаты і неасвоенай, чужынскай прасторы знешняга свету дзверы і вокны лічыліся небяспечнымі пунктамі, праз якія сілы знешняга свету маглі пранікнуць у дом.
Пераступанне цераз парог як мяжу паміж прасторай хаты і навакольным
светам у народным побыце заўсёды суправаджалася рытуальнымі дзеяннямі.
Напрыклад, у даўняй Беларусі, калі варочаліся з царквы пасля хрышчэння, бацька клаў немаўлятка на некалькі хвілін на парозе, што звалася “асвятліць
дзіця цераз парог”. Так адзначаўся ўваход у хату новага члена сям’і.
Падчас сватання сват, пераступіўшы парог, нізка кланяўся і казаў пахвалёнага, а потым у сваім слове велічаў парог “залатым”. Свацці ж, пакуль не дагаворацца з бацькамі нявесты, не мелі права адысці ад парога. У час прыезду сватоў з жаніхом, калі яны праходзілі ў хату, жаніх павінен быў стаяць ля парога, бо не быў яшчэ прыняты як суджаны. А вось калі малады прыязджаў у хату нявесты ў дзень вяселля, яе маці станавілася са свечкай на парозе і, падняўшы талерку з хлебам і соллю, трымала, пакуль пад ёю не праходзілі цераз парог усе, хто прыехаў. На вяселлі, калі ў хату неслі каравай, скрыпач, пераступаючы парог, пераставаў граць, а сват, на момант спыніўшыся на парозе, гучна казаў пахвалёнага.
Пра небяспечнасць парога можна меркаваць і з павер’я, што кінутыя на парозе рэчы нельга падымаць, бо яны могуць быць зачараваны[11;95].
У адрозненні ад дзвярэй, кантакт прасторы хаты са знешнім светам праз вокны меў некалькі іншы, так бы мовіць, больш касмічны характар. Праз вокны ўнутранная прастора хаты лучылася з сонцам, кірункамі свету. Так, у адной з валачобных песень пелася:
Пан хазяін
Адчыні аконца
На ўсход сонца.
Калі сувязь са знешнім светам праз дзверы ацэньвалася як
рэгламентаваная, то сувязь праз акно як нерэгламентаваная[14;15]. Калі ў
дзверы праходзілі людзі, то у вокны – духі. Так, праз акно кантактавалі з
душамі памерлых продкаў, што сыходзілі з неба. Таму на святкаванне Асянінай
(асенніх Дзядоў) лыжку кожнай абрадавай стравы клалі ў асобную пасуду на
падаконніку – для памёрлых продкаў. Калі ж у час абрадавай вячэры зазвініць
шыба, значыць, душы продкаў прыйшлі і нябачна прысутнічаюць на абрадзе.
Праз вокны, лічылася, могуць пранікнуць у хату ведзьмакі і вядзьмаркі, таму, каб абараніцца ад іх, шыбы часам абкладавалі крапівой, за якой
прызнавалі засцерагальныя ўласцівасці.
Нерэгламентаванасць сувязі знешняга свету і ўнутраннай прасторы хаты праз акно відаць і ў калядным абрадзе падслухоўвання пад вокнамі, і ў спяванні свавольных шчадровак пад вокнамі хаты. Характэрна, што свавольнасць песенек шчадроўшчыкаў заўважна зніжаецца, калі яны ўваходзяць у дзверы, а тут іх спяванне набывае афарбоўку слаўлення гаспадароў[4;18].
Такім чынам, хата ў старажытных уяўленнях беларусаў выступала як невялічкая абжытая частка агромістага неабжытага сусвету і адначасна як паменшаная мадэль сусвету.
2.3. ХАТА Ў ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАЦІ.
Жыллё і ўсё, што акружала беларускага селяніна ў яго хаце, паслужыла аб’ектамі вуснай народнай творчасці – гэта прыказкі, прымаўкі і загадкі.
Прыказкі, што датычаць хатняга быту, пры многіх супольных рысах з творчасцю іншых народаў адзначаны і рысамі нацыянальнай своеасаблівасці культуры. Тады, калі прыказка разважае пра хату і яе ўнутраны выгляд, пра печ, пра качаргу ці гаршок, адчуваецца, што гаворка вядзецца пра тыя рэчы, да якіх прызвычаены іменна беларускі селянін. Прыказкі бытавога характару яскрава раскрываюць патрэбы і вечныя клопаты селяніна.
У прыказках таксама выразна прасочваецца момант, што неабходна мець свой Родны кут, сваю хату. І гэта з’яўлялася найвялікшым шчасцем. У прыказках хату параўноўваюць нават з маці:
Свая хатка як родная матка[20;209].
Што, безумоўна, паказвае пэўнае стаўленне да свайго кута.
У шмат прыказках можна заўважыць што акцэнт зроблены менавіта на слове “сваё”: “свая хатка”, “свой кут”, “свой вугал”, “сваё гняздо”, “свая лава”, “свая салома”, і, нават, “свой сметнік”.
Гэта паказвае, што кожная сям’я імкнулася мець сваю незалежную
гаспадарку. І пытанне свабоды, волі заўжды было актуальным пытаннем у
гістарычным развіцці беларусаў. Свая ўласная хата – гэта як і свая Радзіма
(не проста радзіма, а менавіта “свая”), дзе ўсе члены сям’і поўнаўладарныя
гаспадары:
Чужая хата гаршэй ката.
Нават лічылася горам, няшчасцем не мець сваёй прытуліны:
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата