Образ белорусской хаты в белорусской культуре
| Категория реферата: Рефераты по культурологии
| Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
| Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Сярод асноўных задач працы трэба вылучыць наступныя:
1. Раскрыццё семантыкі традыцыйнай хаты-жылля ў філасофіі прашчураў, якая выявілася ў вуснай народнай творчасці.
2. Адлюстраванне працэсу фалькларызацыі культуры.
3. Увасабленне ідэі Радзімы ў вобразе хаты ў беларускім выяўленчым мастацтве 19 стагоддзя.
4. Раскрыццё шматбаковага характара вобразу дома-хаты ў творчасці
Янкі Купалы.
ІІ. ХАТА Ў СІСТЭМЕ ТРАДЫЦЫЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ
2.1. КАСМАЛОГІЯ.
У архаічнай свядомасці кожнае жытло надавала прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бы суіснавалі чалавек і Сусвет, унутраннае і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты.
У семантыцы традыцыйнай хаты ў значнай ступені закансервавалася ўзаемная праекцыя макра- і мікракосмасу, а ў нормах структуравання адбіліся ўяўленні пра арганізацыю ўласнага свету і спосабы арыентаціі ў ім, што знайшло праяву ў суаднясенні адзначанных элементаў жытла з асноўнымі параметрамі карціны свету[4;17]. Так, своеасаблівай воссю жытла выступае дыяганаль кут-печ, якая адным канцом (чырвоны кут) паказвае на святло, усход, божы бок, а другім канцом (печ) – на захад, цемру і да т.п.
Аснова, падмурак хаты асэнсоўваліся як ніжні свет, падзем’е, “той” свет, а дах, вышкі – як верх, неба, крона, купал, што часам сімвалізаваўся з вобразам нябеснага агню.
Уяўленні пра верхні і ніжні свет у старажытнасці зліваліся ў адзін
непадзельны семантычны комплекс, які палягаў у кантамінацыі верху і нізу.
Магчыма, падобнае сумяшчэнне ўвасобілася ў цэнтральным пячным слупе, недзе
нават ў выглядзе антрапаморфнага ідала, з якім самым цесным чынам былі
звязаны ўяўленні аб бостве-продку.
Для традыцыйных грамадстваў характэрна супрацьпастауленне паміж тэрыторыяй пражывання (гэта наш свет, космас) і невядомай, няпэўнай прасторай, якая набывала ўсе рысы хаосу. Чалавек імкнуўся жыць толькі ў цалкам арганізаваным свеце, у космасе, і таму будаванне для сябе жытла, размяшчэнне на пэўнай тэрыторыі прыпадаблялася стварэнню свету.
Відаць, адным з першых актаў абжывання прасторы станавілася яе адмежаванне, вылучэнне “свайго” локуса, за межамі якога заставаўся “той” свет.
Так уласна сцены, дах, вокны становяцца першымі граніцамі, межамі
паміж асвоеным і неасвоеным, паміж “сваім” і “чужым”. Аднак гэта яшчэ не
азначала, што вылучаная прастора і яе элементы набывалі цалкам станоўчыя
характарыстыкі. Заўважым, што практычна кожная адзінка традыцыйнага жытла
захоўвала рысы “чужога”, варожага, дэманічнага, не ўласцівага чалавеку.
Толькі ад часоў прыняцця хрысціянства пераважна станоўчым локусам
становіцца кут з бажніцамі.
Значную ролю ў семантызацыі жыллёвай прасторы і яе элементаў грае традыцыйны інтэр’ер сялянскай хаты. Ля ўваходу размяшчалася печ, ля якой знаходзіўся качарэжнік, дзе туліўся пячны рыштунак: качарга, чанняла, вілкі ды іншае. Таму рытуальнае функцыянаванне і семіятычны статус гэтых прыладаў вызначаўся галоўным чынам семантыкай самой печы.
Супраць печы каля ўваходу размяшчаўся гаспадарчы кут (“бабін кут”), дзе стаялі вёдры, кадушкі, а на сцяне вісела паліца з посудам і лыжачнік. У некаторых мясцінах чалеснікі выходзілі ў сенцы, істопку, куды выносіліся пячныя прылады, частку посуду ды іншыя рэчы хатняга ўжытку. Істопка лічылася пераважна “жаночым” памяшканнем, таму і яе начынне, посуд атрымлівалі сімволіку нізу, жаночага пачатку[4;18].
Семантыка жыллёвай прасторы, семіянтычныя характарыстыкі хатняга начыння прачытваюцца ў кантэксце традыцыйнага рытуальнага сцэнарыя жыцця чалавека. Акрамя таго, семантызацыя элементаў хатняга ўжытку адлюстроўвае разуменне архаічным чалавекам структуры карціны свету.
2.2. ХАТА Ў ФІЛАСОФІІ ПРАШЧУРАЎ.
Трэба адзначыць тое, што нашы прашчуры мелі сваю філасофію жылля, якая адлюстроўвалася ў розных абрадах, звычаях, павер’ях.
У народным уяўленні здаўна прасочваецца сувязь паміж пабудовай жытла і будовай сусвету. Хата асэнсоўвалася як частка сусвету і, адначасова, - мадэль сусвету, што можна ўбачыць на дададзеным малюнку:
[pic]
Пра сувязь з кірункамі свету не забываліся і тады, калі арыентавалі
хату ў прасторы. Тая сцяна, на якой будуюць вокны, павінна была глядзець ці
то на ўсход, ці то на поўдзень, але ніяк не на захад ці поўнач. І гэта
абумоўлівалася не толькі патрэбамі асвятлення памяшкання. Дыяганаль покуць
(“чырвоны” кут) – печ і вызначала арыентацыю хаты ў прасторы сусвету. У
народзе бытавала нават такое абрадавае дзейства: маці, сын якой быў у
салдатах і ад якога даўно не было весткі, брала лусты першага навагодняга
хлеба і клала на ноч у чатырох кутах хаты; калі раніцай усе яны цэлыя, то і
сын цэлы і здаровы, а калі ж якая знікае, то і сын забіты ў той старане, на
якую паказвае кут.
Увесь інтэр’ер хаты адлюстроўваў будову сусвету. Жылая прастора – зямны свет, гарышча – нябёсы. У гэтай структуры ролю самой зямлі, урадлівай глебы выконвала падлога. Таму так распаўсюджана было ў беларусаў абрадавае пасыпанне падлогі зернем. Напрыклад, раніцай Новага года спраўляўся абрад засявання: дзеці хадзілі па вёсцы з торбай, напоўненнай зернем, заходзілі ў хаты і, павітаўшы гаспадароў, імітавалі сяўбу, пасыпаючы падлогу жытам і ячменем, каб сёлета добра ўрадзіла. І на вяселлі пасыпалі зернем падлогу, каб дом ведаў багацце, дабрабыт.
Столь у хаце сімвалізавала неба. Па ім – доўга трымалася ў народным
уяўленні – рухалася сонца. Менавіта да столі ў чырвоным куце, што абазначаў
усход, святло ў хаце, на Каляды, старажытнае свята павароту сонца на лета, падвешваўся саламяны “павук”, які сімвалізаваў нябеснае свяціла.
Характэрна, што на Красную (Вялікодную) суботу ў хатах усю ноч палілі
святло, бо старадаўні Вялікдзень быў святам нябеснага агню, вясновага
сонца, а святло ў хаце “вітала” веснавое сонца.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата