Образ белорусской хаты в белорусской культуре
| Категория реферата: Рефераты по культурологии
| Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
| Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Бяда не мець свайго ўгла.
У кожнага чалавека ёсць рысы ўладара, але ва ўсіх яны выяўляюцца па рознаму. Хтосьці можа выявіць сабе ў вышэйшых структурах, падпарадкаваць вялікую групу людзей. А звычайны селянін дае выхад сваім здольнасцям, нейкім майстэрскім навыкам у сваім куце:
Кожны пан у сваёй хаце
Ці яшчэ:
На сваём сметніку і певень гаспадар.
Гэта здаўна вядома, што асоба зусім у іншым свеце раскрываецца ў сваёй гаспадарцы. Тут усё вядома, усе дзеянні выпрацаваны і ўпэўненны – гэта ўсё сваё:
І курыца на сваём сметніку раскошна[20;210-211].
І вельмі не складана больш даведацца аб гаспадарах хаты, бачыўшы саму хату. Унутранны і знешні выгляд дома – гэта другі твар гаспадара:
Якая Агатка, такая і хатка.
Не здарма хату параўноваюць з маці. Маці клапоціцца, забяспечвае ўтульнасць, абараняе ад бяспек, але ў сваю чаргу яе дзеткі павінны неяк адказваць на яе цяплыню; даваць ёй той клопат, на які яна сама не здольна:
Хата рагата, на каждым рагу найдзеш работу.
Канешне, мужчынская рука – гэта аснова звычайнай будыніны, яе знешні
выгляд. Але ўнутраны камфорт, аўру цяплыні і спакою стварае жанчына.
Менавіта жанчына надае дому жыццё, таксама як і жанчына надае жыццё
дзіцяці:
Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні[20;213].
Загадкі, якія датычацца хаты і яе абсталявання ў асноўным закранаюць тыя рэчы хатняга быту, якія лічыліся найбольш каштоўнымі
Вось напрыклад:
Стаіць рубішча, у рубішчы варацішча, у варацішчы гогаль, а ў гогаля шчогаль.
(Дом, дзверы, печ, гаршчок)
Увогулле вельмі цікава асыятыўная пабудова гэтай загадкі і, вядома, што не кожны сучаснік зможа адгадаць яе.
Дом, дзверы, печ, гаршчок – гэта фундамент кожнай хаты. Гэта тыя рэчы, без якіх хата ўжо не хата.
Ці яшчэ загадкі такога кшталту:
Стаіць турыца, у турыцы лісіца, у лісіцы лаханька, у лаханьке чорны жук плыве[10;247].
Альбо:
Стаіць разрубіха, у разрубіхі разваліха, у разваліхі гогаль, у гогаля тыкаль[10;247].
(Хата, дзверы, печ, качарга).
На прыкладзе гэтых загадак можна ўбачыць, што хата-дом у народзе выклікае падабенства да нейкага “рубішча”, “разрубіхі” і “турыцы”. Самі словы гавораць аб нечым агромістым і значным. А таксама паслядоўнасць хатніх рэчаў, якія ідуць па чарзе, залежна ад сваёй каштоўнасці.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Категории:
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата